Па той бок журналістыкі / Жоўтае -- да жоўтага, альбо Інтуіцыі -- віват! :))

 Неяк захацелася мне набыць у свой інтэр'ер жоўтую настольную лямпу. Вось люблю я жоўценькае, пра што не раз пісала... І шпалеры новыя ў тым жа тоне... Папярэдняя лямпа, падабраная пад колер манітору (серабрыстая), загадала доўга жыць нейкім злосным шыпеннем і чамусьці дымком (каравул!)... А з рамонтам у нас, як вядома, праблемы... Няма яго, рамонту... Праўда, ёсць знаёмы электрык. І, магчыма, калі-небудзь атрымаецца яе адрамантаваць. Але факт застаецца фактам: нязручна за кампом без настольнай лямпы. Свяцільнік -- зусім не тое...
Захацець-то жоўценькую я захацела. Але ж у нашай цьмутаракані набыць штосьці жаданае, адзін у адзін (мне такі ж, толькі з перламутравымі гузікамі), мякка кажучы, нерэальна. (А выязджаю я ў сталіцу цяпер вельмі рэдка...) У чым і ўпэўнілася, абышоўшы ўсе крамы.
Праўда, у адной мне паабяцалі паглядзець каталог і заказаць. Але калі вярнулася туды ў чарговы раз, проста развялі рукамі. Няма, маўляў, у каталогу  жоўценькай. Ну, свяцільня дык свяцільня. Нязручна яе насіць туды-сюды, але што ж зробіш.
Забылася пра сваё жаданне на пару месяцаў. І вось незадоўга да Новага года, кіруючы ў краму... Прадуктовую, заўважце. Але тое на першым паверсе, пра лямпу пыталася на другім... Разважаючы, што з прадуктаў патрэбна, раптам злавіла сябе на думцы... Зрэшты, да гэтага часу не ведаю, была тое думка, унутраны голас (толькі не як у анекдоце: "Божа, як я памыліўся!") ці яшчэ штосьці. Але, можна сказаць, пачула ў сваёй галаве і адначасова ўявіла: "Зараз я падымуся на другі паверх, зайду ў краму з электратаварамі, і на стале будзе стаяць жоўтая лямпа".
Мінуючы прадуктовую краму, узнімаюся на другі паверх, праходжу па калідору, заходжу ў краму электратавараў... І там проста на стале стаіць жоўтая лямпа!!!!! Ну, і што гэта?! Інтуіцыя???? Фантастыка!!! Было і раней, але рэдка... І даўно, трэба прызнацца. Вось такі сама сабе зрабіла навагодні падарунак. 
А наконт інтуіцыі -- учарашняе, свежанькае... Ідучы ў цэнтр горада па справах, падумала пра тое, што для торта самаробнага мне трэба мармелад, які прадаецца ў краме па ходу. Але штосьці заленавалася. Мо, на зваротным шляху? Тады ўспомніла, што на зваротным буду з цяжкой сумкай. Ну, зайшла. Пакуль пагаварыла са знаёмай, пакуль яна знайшла патрэбны мне мармелад... Хвілін сем прайшло.
Выходжу з крамы і чую: "..., прывітанне!" Узнімаю галаву і ад нечаканасці прыжмурваю вочы! Перада мной стаіць зямляк, які даўно жыве ў Расіі, але некалькі разоў на год прыязджае з жонкай да свайго бацькі ў вёску майго дзяцінства. І наведваецца да знаёмых у гарадскую краму вопраткі праз дарогу. Прычым мы з ім зрэдчас стасуемся ў сацыяльных сетках, а вось так жыўцом у дарослым жыцці ні разу не сустракаліся. Сустрэча праз некалькі дзясяткаў гадоў!
Значыць, я выходзіла з мармеладам з крамы, а ён ішоў з крамы насупраць да сваёй машыны, прыпаркаванай непадалёк. Менавіта ў гэты час, менавіта ў гэтым месцы... Фантастыка? Ці якая заканамернасць?! Бо колькі было ў мяне выпадкаў, калі я сустракалася са знаёмымі, суседзямі, землякамі падчас кароткіх вандровак -- у Маскве, Парыжы, Рыме!!!! Мо, ёсць якое прыцягненне?
А ў вас бывае? Абвастрэнне інтуіцыі і такія нечаканыя сустрэчы?
  • pandolya, 07.01.2018 23:38 #
    +1
    1
    Таксама бывае)) Асаблiва калi некага не хочаш сустрэць, чамусьцi пра гэта падумаеш - i прывiтанне! Колькi разоу ужо было такое))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.01.2018 23:41 #

      Так, і ў мяне... Прычым вось як не хочаш сустрэць, дык з зайздроснай рэгулярнасцю... 
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 07.01.2018 23:56 #
    +1
    1
    Хороший падарунак))) Всегда надо стараться доверять своей интуиции. Чем дольше живу, тем больше убеждаюсь, что всё случайное - не случайно))) 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.01.2018 10:48 #

      Ага, дзякуй, добры!   З апошнім згодна на ўсе 100%!
      ответить на комментарий
  • aksinia, 07.01.2018 23:58 #
    +1
    1
    Бывает) Благодарна своей интуиции. Хорошее, имхо, жизненное подспорье.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.01.2018 10:49 #
      +1
      1
      Здорава... А ў мяне апошнім часам чамусьці рэдка... Можа, проста яе не чую -- інтуіцыю сваю?! Хаця, калі трэба, вунь як яна гучна загаварыла!  
      ответить на комментарий
  • elina, 08.01.2018 00:19 #
    +1
    1
    Я уже боюсь своей интуиции и своих мыслей... будто по написанному живу))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.01.2018 10:49 #

      Ого! Так часта???? 
      ответить на комментарий
      • elina, 08.01.2018 11:01 #
        +1
        1
        Мама была интуитом, а я еще и развивала... вот оно мне надо было?
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.01.2018 11:02 #

          Развівалі?! Як цікава... Ну, не ведаю... Вам не падабаецца, што так развітая інтуіцыя?! 
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
58 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}