Па той бок журналістыкі / Котка-дзень і котка-ноч! :)))

 
Даўно хацела займець сабе фігуркі такіх котак. Дужа падабаліся на вокнах у іншых. Ды ўсё ніяк. Пакуль ні атрымалася набыць па меншаму кошту, па знаёмству. Бо, аказваецца, іх вырабляюць і ў  нас у раёне!
З дзвюх прапанаваных чорных котак (а хацела менавіта чорную) выбрала гэтую, з манеткамі. Другая, з ружамі, паехала жыць да маёй добрай знаёмай, якая і паспрыяла іх з’яўленню ў нас.
Позірк коткі-статуэткі ўвечары, пры электрычным святле, загадкавы, як у Неферціці! Карацей, падабаўся мне мой набытак. А перад мінулым Новым годам, зайшоўшы ў адну з крамаў па насценны календар, я раптам згледзела… блізнятку маёй коткі, толькі белую. Ну і, вядома ж, што?! Так, захацелася мець! Толькі, зразумела, жабка задушыла, белая і пушыстая…  
Прыйшла дахаты, расказала маме… А яна і кажа: “Давай я табе яе на Новы год падарую!”
І цяпер у мяне іх дзве: котка-дзень і котка-ноч. Абедзве з загадкавым позіркам вачэй…
А што датычыцца котак жывых… Таксама былі, і не адзін год, і па дзве: котка-маці і котка-дачка… Другую атруцілі, калі яна была цяжарная… А першая доўга хварэла (ветэрынараў нармалёвых тады ў нас у горадзе не было) і памірала ў страшэнных пакутах. Пасля гэтага мама сказала: “Больш ніякіх жывёл”. Таму – вось такія цяпер толькі… коткі…
 
  • Joy, 09.01.2018 12:36 #
    +1
    1
    Вашым коткам мае любімыя))  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.01.2018 12:47 #

      Ой, КЛАС!!!!!!!!     Дзякуй вялікі!!!!!!   
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 09.01.2018 14:09 #
    +2
    2
    Прыгожая парачка))) Я мару коціка завесці, але, на жаль, муж іх не любіць... (буду теперь иногда мучить Вас жуткой белорусско-русской смесью, возможно даже, с примесью украинского))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.01.2018 14:11 #
      +1
      1
      А каго муж любіць? Сабачак??? У Вас, Алена, выдатная беларуская мова! Пішыце, буду рада!!! І ўкраінскую я люблю... Дарэчы... А ўкраінская ў Вас адкуль?!
      ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 09.01.2018 14:26 #
        +1
        1
        Мне долго думать, вспоминать и переводить приходится. Иногда в словарик подглядываю - не могу заведомо совсем уж безграмотно писать (пунктик, ага ). Украинская... корни, наверное - у меня же все в роду украинцы, кроме дедушки-грузина. Я её не знаю, но очень нравится слушать. Уйму лет прожила в многонациональной среде. Подруги и коллеги были из Украины, использовали характерные словечки. Поэтому у меня всё это в кучу как-то намешано))))) Муж очень любит крысок. Но они очень мало живут и я больше не решусь их заводить...
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.01.2018 14:40 #
          +1
          1
          Алена, Вы мне падабаецеся ўсё больш і больш!!!!! Гэта я пра слоўнікі!!!    А пацучкі... Ну, не...   Калі мы толькі пераехалі з вёскі ў горад (мне было тады дзевяць гадоў), спачатку здымалі дом. І там та-а-а-кія пацукі... праз нас ноччу скакалі...
          ответить на комментарий
          • Elena-Leopold, 09.01.2018 15:17 #
            +1
            1
            Наши декоративные девочки-крысочки были маленькие и хорошенькие))) Если не боитесь (бывает же, кто вообще даже смотреть не может): http://elena-leopold.bloger.by/69117/
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 09.01.2018 15:37 #
              +1
              1
              Не, не баюся... І фобіі няма. Дзякуй за спасылку, Алена! Напісана, як заўсёды шчыра, добра, душэўна і кранальна...   Але наконт гэтых жывёлінак, прабачце, застаюся пры сваім меркаванні!   
              ответить на комментарий
              • Elena-Leopold, 09.01.2018 15:46 #
                +1
                1
                Дзякуй, Сонейка))) Ага, пацучкі яны такія - на любіцеля)))))
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 09.01.2018 15:48 #
                  +1
                  1
                      Так! Асабліва хвосцікі іх...
                  ответить на комментарий
                  • Elena-Leopold, 09.01.2018 15:49 #
                    +1
                    1
                    А мне падабаюцца))))))))
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 09.01.2018 15:50 #
                      +1
                      1
                      А я зразумела!!!!  Пачалі мы з Вамі пра котак, а скончылі пацучкамі!    Затое сыходзімся ў прыязнасці да вавёрачак -- адназначна!!! 
                      ответить на комментарий
                      • Elena-Leopold, 09.01.2018 15:55 #

                        Так)))
                        ответить на комментарий
  • kalinna, 09.01.2018 16:52 #
    +3
    3
    Всякий раз когда уходит жывелина за радугу, говорю, больше никаких котиков собачек! И чуть ли не на следующий день появляется новый дружок)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.01.2018 21:55 #

      І я б хацела, можа... Але... 
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 11.01.2018 09:43 #
    +2
    2
    Вось Вам яшчэ адна котка.  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.01.2018 10:28 #

      Ой, прыгожанькая!!!   Ваша?!
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 11.01.2018 11:03 #
        +1
        1
        Ужо не) Падарунак сяброўцы.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 11.01.2018 11:05 #
          +1
          1
             Цудоўны падарунак! Адабрам-с! 
          ответить на комментарий
          • Udachnik, 11.01.2018 11:11 #

            Дзякую!
            ответить на комментарий
  • rachitsky, 13.01.2018 21:03 #
    +1
    1
    а у меня вот какой есть))  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.01.2018 23:31 #

      Ой, мілата-а-а-а... 
      ответить на комментарий
  • elina, 13.01.2018 21:21 #
    +1
    1
    И моя Вам: 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.01.2018 23:31 #

      Мур-мур!!!  
      ответить на комментарий
  • Lapka, 13.01.2018 21:24 #
    +1
    1
    И моя 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.01.2018 23:33 #

      Клас! Цэлы каціны флэшмоб!   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
105 постов
Последние комментарии
Olga-A
Udachnik
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}