Па той бок журналістыкі / Спам... Усе -- у спам!

 
Даволі часта абмяркоўваем з сябрамі-знаёмымі: а што ўсім гэтым спамерам і аматарам ускрываць чужыя акаунты, уласна кажучы, трэба???? Якую асалоду ім гэта прыносіць? Я разумею, калі б сапраўды штосьці было звязана з грашыма (пра сябе зараз)... Але калі ніякай такой уласнай інфармацыі няма ў профілі?! Навошта?
Але пакінем сацыяльныя сеткі. Я зараз -- пра электронную пошту. У мяне тры скрынкі -- на розных рэсурсах. Дзесьці лепей абараняюць ад спаму, дзесьці -- горш... У асноўнай я, напрыклад, раз-пораз праглядаю папку "Спам", бо аднойчы туды па невядомай прычыне змясцілі вельмі важны для мяне ліст. І калі я яго адшукала, было рэагаваць позна. Таму і заходжу. Але ніколі не адкрываю тых падазроных лістоў. Пра вірусы начутая... Дык вось яшчэ колькі год таму была такая мілая завядзёнка -- дасылаць лісты на канкрэтнае прозвішча і расказваць на ламанай рускай мове пра нейкую спадчыннасць, што быццам бы мне абламілася за мяжой... Памятаю, адно-такі (гэта было даўно і няпраўда!) паспрабавала прачытаць, нічога не зразумела, і, канешне ж, рыбка ў маёй асобе не ўзялася... А лісты такія атрымлівалі і мае родзічы.
У спам я змясціла і рассылку турыстычнай кампаніі... Ну не трэба мне ўся гэтая рэклама! Калі збяруся куды паехаць, тады і звярнуся. І не факт, што ў гэтую турфірму... Колькі раней ездзіла, кожны раз -- з новымі... Але такая абавязалаўка была прапісана ў дагаворы. Ну, гэта іх праца. А маё права -- у спам!
Зараз, гляджу, дасылаюць ужо і ўвогуле штосьці неверагоднае... Нейкі набор літар... Дык вось хацела папытацца... Хто сутыкаецца з такім жа??? І што гэта за новае развадзілава?? Там вірусы ці што?! Мэта такіх лістоў? Мне проста цікава...
А так... Лёгкім рухам рукі... Усе -- у спам!
  • pandolya, 11.01.2018 12:04 #
    +1
    1
    Не ведаю, якi у гэтым сэнс. Таксама атрымлiваю шмат смецця i не разумею, як пазбавiцца. На gmail i outlook спама значна менш у параунаннi з mailru, але i карыстаюся iмi не так актыуна.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.01.2018 12:06 #

      Ну, добра яшчэ, што паштовая праграма сама фільтруе... А вось каб яшчэ і адбівала іх назад, як мячык, а не змяшчала ў папку!!!   
      ответить на комментарий
  • Lapka, 11.01.2018 13:00 #
    +1
    1
    Лучше уж так, чем тонны бумаги в почтовом ящике.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.01.2018 13:02 #

      А ў Вас тоны?! У нас рэдка рэклама ў паштовай скрынцы... Пра тоны толькі ў мастацкай літаратуры чытаю... 
      ответить на комментарий
      • Lapka, 11.01.2018 13:50 #
        +1
        1
        Каждый день хорошая жменя.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 11.01.2018 13:52 #

          Оо-о-о-о-о-о... Засада-а-а-а-а-а... 
          ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 11.01.2018 19:11 #
        +1
        1
        І ў нас таксама рэкламак шмат...
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 11.01.2018 19:47 #
          +1
          1
          Адзін перавод паперы... Ці што карыснае калі трапляецца?!
          ответить на комментарий
          • Elena-Leopold, 11.01.2018 19:54 #
            +1
            1
            Не, адразу ўсё ў макулатуру)) 
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 11.01.2018 19:56 #
              +1
              1
                 І правільна! Другасная перапрацоўка паперы -- хоць якая карысць... 
              ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 11.01.2018 19:32 #
    +1
    1
    Глянула зараз ў сваю пошту, у спам... Колькі там ўсяго назбіралася! Прыбралася))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.01.2018 19:48 #
      +1
      1
      Ага... Раней, здаецца, столькі не было... 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
259 постов
Последние комментарии
Lea
Lapka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}