Па той бок журналістыкі / А што рабіць рэалісту?! :)))

Адчуваючы сябе пасля святаў цяжарнай чарапахай (эх, дзе мае дасягненні ранішняй зарадкі+ прагулак ды іншых фізічных нагрузак ДА Новага года?! ), вырашыла хоць трохі растрасацца вечарамі. Не, на вечаровыя заняткі спортам мяне пакуль нічога не натхніла. А вось прагулкі -- так, маё! Да таго ж, пакуль можна сумясціць прыемнае з карысным: прагульвацца да гарадской плошчы, каб штовечар правяраць: а ці запалілі навагоднюю ёлку?!    І спадарожна любавацца іншай ілюмінацыяй, зусім неблагой сёлетнімі святамі ў нашым горадзе.
І вось учора ад няма чаго рабіць вырашыла палічыць спадарожна колькасць працоўных і непрацоўных ліхтароў на адной з не самых закінутых вуліц горада -- фактычна ад выхаду з дома на яе і да цэнтральнага перакрыжавання. Думала -- будзе як футбольны лік. Не! Давялося далучаць трэцюю лічбу: слупы без ліхтароў -- з кранштэйнамі для іх і без кранштэйнаў.
Калі ішла пазаўчора з прагулкі, прыкінула, што працоўных на парадак больш. Але вынікі падліку ўсё ж здзівілі. 12:9:3. 12 -- працоўных, 9 -- не і 3 пустыя слупы. Карацей, атрымалася-то ў суме -- 50х50...
Аптыміст ацэніць гэта так: "О, палова працуе!" Песіміст -- наадварот... А што рабіць мне як рэалісту??? 
Пакуль збіралася напісаць гэта, прачытала пост Joy "Это работает!"  І пазайздросціла.
Ну, а мы і за столькі ліхтароў удзячныя! Бо ёсць жа перыферыйныя вуліцы (даўжэзныя, між іншым!), дзе ліхтар толькі ў пачатку, сярэдзіне і ў канцы. А ёсць і зусім неасветленыя. Прычым, вывучаючы калісьці сацыяльныя стандарты па асвятленню ў нашым горадзе, даведалася, што такім чынам яны вытрымліваюцца. Бо 100% асветленасці там не закладзена...
І ўсё ж на вуліцы з падлічанымі мной ліхтарамі трапляюцца даўгаватыя цёмныя "перагоны"... Добра, што хаджу там не часта... Не будзе гарадской ёлкі хутка -- вярнуся да ранішніх прагулак у іншай частцы горада, экалагічна больш чыстай.
А як у вас з вулічным асвятленнем?
  • Lapka, 12.01.2018 12:59 #
    +1
    1
    Так себе,по остаточному принципу для спальных районов ((
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.01.2018 13:13 #

      Зразумела...
      ответить на комментарий
  • pandolya, 12.01.2018 13:18 #
    +1
    1
    Раней неяк не звяртала на гэта увагi, але як рана цямнець стала, зауважыла, што вельмi дрэнна. Чапляю флiкер, каб мяне бачылi кiроуцы, адчуваю сябе у бяспецы))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.01.2018 13:20 #

      Вось табе і маеш... І там дрэнна, і там дрэнна... Ага, наконт флікераў -- малайчына! Аналагічна!  Нас у правінцыі з імі хадзіць вельмі хутка прывучылі некалькі гадоў таму... 
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 12.01.2018 13:53 #
    +1
    1
    Прыкладна як Вы і напісалі. На ўсю вуліцу літаральна некалькі ліхтароў: у пачатку, у сярэдзіне і ў канцы. Да таго ж, свецяць яны не разам, а па чарзе, накшталт навагодняй гірлянды. Глабальная эканомія. Ну гэта на вёсцы такія справы.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.01.2018 22:34 #

      Разумею... У нашых вёсках бывае яшчэ горш... Асабліва аддаленых...
      ответить на комментарий
  • Gina, 12.01.2018 14:23 #
    +1
    1
    Маю родную вёску у прошлым годзе асвятлiлi - дабавiлi некалькиi лiхтарыкау, але яны працуюць толькi да 23.00 i з 7.00 ранку.) Самы апошнi - каля нас, i ён прыгожа асвятляе пустое буслiнае гняздо.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.01.2018 22:36 #

      Ага... Эканомія... Ноччу на вуліцу выйсці страшна... У нас некалькі гадоў таму ў горадзе была такая "весялуха". Затым адмянілі... А ў сезон буслянка заселеная?!
      ответить на комментарий
      • Gina, 12.01.2018 22:37 #
        +1
        1
        Так) кожны год
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.01.2018 22:39 #

          Класна! 
          ответить на комментарий
          • Gina, 12.01.2018 22:49 #
            +2
            2
            З нашага двара: 
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 12.01.2018 22:54 #

              О, клас! Дзякуй! Такое фота... адмысловае...
              ответить на комментарий
              • Gina, 12.01.2018 22:56 #

                :)
                ответить на комментарий
            • Elena-Leopold, 13.01.2018 09:29 #

              І буслы летам жывуць?
              ответить на комментарий
              • Gina, 13.01.2018 11:22 #

                Абавязкова)
                ответить на комментарий
                • Elena-Leopold, 13.01.2018 12:58 #
                  +1
                  1
                  Вось гэта пашанцавала!)))
                  ответить на комментарий
  • Joy, 12.01.2018 14:30 #
    +1
    1
    Ой колькі баек есць пра апцімістаў, песімістаў і рэалістаў))) Я той аптыміст, які рашуча выпівае, а потым разумее, што трэба бегці  нешта рабіць . I наогул думаецца мне, што нехта ў той цемры нос расквасіў, што так тэрмінова ўсе засвяціла . Але ж усе адно прыемна.
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 12.01.2018 22:39 #

    Так, баек шмат!      А можа, і не расквасіў... Можа, сапраўды аператыўна адрэагавалі на Вашу заяўку. Вядома ж, прыемна! 
    ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 13.01.2018 07:23 #
    +1
    1
    Я побач з цэнтрам жыву, таму ўсё добра з асвятленнем. Ёсць дзе прагуляцца, не рызыкуя нос ў цемры разбіць) А ў двары нашым, так і наогул чытаць можна)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.01.2018 12:06 #
      +1
      1
      Ух, як Вам пашанцавала!  
      ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 13.01.2018 12:08 #

        Так)
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
58 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}