Па той бок журналістыкі / Рыжы цыркач

Паколькі ўласнага катка ці коткі не маю (аб прычынах расказвала тут:  http://sonejka-ja.bloger.by/90876/), дык люблю гладзіць чужых. Асабліва тых, хто лёгка ідзе на кантакт. І яшчэ, ідучы па вуліцы і згледзеўшы мілае стварэнне, люблю "пакіскаць"...   
Днямі вярталася з далёкай крамы пешшу. І бакавым зрокам убачыла справа ля старой драўлянай хаткі штосьці рыжае на зямлі. Яшчэ нават не ўсвядоміўшы, кот гэта ці не, па звычцы: "Кіс-кіс!" І проста аслупянела!
Бо той імгненна з нізкага старту ірвануў  з разбегу прама праз плот да мяне! І калі я нахілілася з намерам пагладзіць, падскочыў сантыметраў на 30, баднуўшы галавой маю руку! І пайшоў церціся аб ногі, вуркочучы, як добры трактар!   
Ну і кот! Ну і цыркач! Ажно шкада пасля было адганяць, бо накіраваўся ўслед. Але было бачна, што коцік хатні. Тоўсты, пушысты... І трэба ж, які даверлівы... А мо, адчуў блізкую душу ўва мне, таксама рыжай?!   
  • Elena-Leopold, 14.01.2018 13:08 #
    +1
    1
    Люблю рыжых коцікаў! І наогул коцікаў люблю - сумна мне без іх ў хаце. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.01.2018 13:09 #
      +1
      1
      І, я так разумею, наогул -- рыжых!!!  Вавёрачак там... І я б хацела коціка ў хату... Але -- на жаль...  Таму вось так толькі...
      ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 14.01.2018 13:16 #
        +1
        1
        Вось і я толькі так) Зараз да мамы паеду, націскаю там Чарныша нашага)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 14.01.2018 13:16 #
          +1
          1
                Клас!
          ответить на комментарий
          • Elena-Leopold, 14.01.2018 13:23 #
            +1
            1
            Так!) 
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 14.01.2018 14:12 #
              +1
              1
              Ой, мур-мур-мур!!!!!   
              ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}