Па той бок журналістыкі / Я там узімку не была ніколі...

Так склалася, што ўсе мае замежныя вандроўкі прыпадалі альбо на лета, альбо на восень. Апрача мінулагодняй у Львоў, бо хацелася туды трапіць менавіта на каталіцкія Каляды. Ой, прабачце, пазамінулагодняй! Ніяк не збяруся пра яе напісаць...
А тут днямі прачытала пра тое, што ў 2012-ым Амстэрдам ператварыўся ў каток.
http://news.21.by/other-news/2018/01/28/1419769.html 
Фота адтуль жа...
"Ого! Круцяк!" -- падумалася. Я Амстэрдам бачыла толькі ўвосень, больш за 10 год таму. Канешне, спадабаўся. Канешне, уразіў. Многае памятаецца і да гэтага часу. Да таго ж, шмат фотаздымкаў. Вось толькі прад'явіць пакуль не магу: засталіся на кампе, які не ўключаецца... З-за старасці год...
Памятаюцца каналы, прыгажэнная архітэктура, вокны без фіранак... Веласіпеды, веласіпеды, веласіпеды -- тысячамі. Веласіпедныя дарожкі, на якіх нельга зазявацца -- знясуць! Прытарны пах наркотыкаў, калі праходзілі міма кафэ-шопаў. Адразу рабілася блага...
На жаль, была не вясна, таму мора натуральных цюльпанаў ужывую пабачыць не давялося... А вось на базары падзівіцца на выбар цыбулін -- канешне! Нас папярэджвалі, што купляць нельга -- праз мытню не правязеш. Ну што значыць - нельга, калі хочацца??? Пару ўпаковак пайшлі на дно сумкі. Павандравалі па Еўропе і спакойна прыбылі на дачу.
Цяпер шкадую, што мала купіла. Але ж гэта быў толькі пачатак вандроўкі па маршруце "Берлін-Амстэрдам-Парыж-Версаль-Вена-Зальцбург". Здавалася, такія самыя можна набыць і ў нас на Камароўцы. Такія, але не такія. Праўда, беленькія з фіялетавым вымерзлі пасля першай зімы, вельмі шкада. А вось махровыя, чырвоныя з жоўтым, выжылі. І перажылі некалькі выкопванняў-пасадак. Толькі што застанецца пасля гэтай зімы -- невядома. Столькі часу мароз быў на голай зямлі без снегу...
...Я ніколі ўжывую не бачыла ўзімку ні Берлін, ні Будву (Чарнагорыя), ні Рым... Затое ў мяне ёсць адтуль сувенірныя шарыкі са "снегам" унутры!

 
 Шарыкі люблю, мабыць, больш, чым магніцікі. І па магчымасці стараюся іх прывозіць. Праўда, цэны для сувеніру, бывае, кусаюцца, таму іх усяго тры.
Вось так перавернеш каторы, каб снег пайшоў... Зручна паставіш на далонь... Наблізіш да вачэй. І разглядаеш, і ўяўляеш тыя мясціны заснежанымі...
  • sonejka-ja, 01.02.2018 23:10 #
    +1
    1
    Успомніла, дзе пару-тройку фотак сваіх з Амстэрдама восеньскага можна адкапаць! Памер, праўда, невялікі...     
    ответить на комментарий
  • Mirax, 01.02.2018 23:46 #
    +1
    1
    Цудоўна!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.02.2018 08:22 #

      Дзякуй!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
259 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}