Па той бок журналістыкі / Здзіўленне дня :)))

Спатрэбілася мне сёння добрым такім вечарам выйсці ў краму непадалёк. Шлях пралягаў праз цёмны (спрадвечна!) двор. Без ліхтарыка няма чаго і сунуцца: прыродны каток утварыўся, а снегу зверху і не надта.
Ну, кішэнны ліхтарык у зубы рукі -- і наперад. Выходжу на асветленую нашу вуліцу магістральную -- і ахаю! Ліхтары! Гараць!! Усе!!! Колькі бачна ў абодва бакі!      А неяк жа пісала пра іх (50х50) і пра тое, як згаслі...  http://sonejka-ja.bloger.by/91099/ 
Ага... Значыць, і так бывае?! Часцей бы такія прыемнасці... Калі б зараз пайшла б на прагулку да гарадской ёлкі (якой ужо даўно няма там), мабыць, збілася б з ліку, спрабуючы запомніць колькасць ліхтароў, якія гараць.
...На адваротным шляху, выйшаўшы з памянёнага цёмнага двара нават без ліхтарыка (абедзве рукі занятыя, увы і ах! Толькі калі сапраўды ў зубы той ліхтарык узяць ці набыць на шапку, як у шахцёра!), задумліва гляджу на адзіны вулічны ліхтар насупраць дома (не лічачы нядаўняй цікавосткі -- двух ліхтароў, усталяваных прама на суседнюю пяціпавярхоўку). І думка чамусьці ў галаве: як добра, што і гэты свеціцца...
Чаму такая думка з'явілася, даведалася пазней, праз пару-тройку гадзін машынальна зірнуўшы ў акно. А ліхтар-то -- ку-ку... Згас! І што б гэта значыла?! 
А фота -- з сеціва! У нас такіх прыгожых няма-а-а-а--аа...
  • Zveroboy, 05.02.2018 22:21 #
    +1
    1
    Чымсьці нагадваеце па стылю нарысы Алены Малочкі, на якую звярнуў увагу....калі я тады яшчэ маленькі быў   Тая таксама любіць пісаць замалёўкі  жыцця-быцця... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.02.2018 22:23 #

      Праўда? Прыкольна, што я кагосьці нагадваю. А колькі-колькі гадоў таму Вы маленькім былі??? 
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 05.02.2018 22:27 #
        +1
        1
        А можна на ты? а то я саромеюся...мне ужо крыху пад трыдцатку паўзе... 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 05.02.2018 22:28 #
          +1
          1
               Крыху -- паняцце... гм... такое... Давай на "ты"... Я не супраць...
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 05.02.2018 22:30 #

            Ээ...ты на мяне не крыўдуеш за тое, што нашых продкаў "вучыў жыць"?
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 05.02.2018 22:34 #

              Эээээ... А ты пра што????? 
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 05.02.2018 22:36 #

                Пра тых туркменак...якія плакалі)
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 05.02.2018 22:41 #
                  +1
                  1
                  Аа-а-а-а-а... Не, было непрыемна спачатку... Бо вельмі асабістае закрануў. Ты ж не ведаеш маю гісторыю пра пошукі магілы дзеда. А цэлыя сем'і плакалі, калі даведваліся... А затым -- праехалі. хаця пару месяцаў таму я б цябе прыбіла б...    Жарт!!! Ведаеш, у цябе сваё паняцце, у мяне сваё. З таго, што ты часта пішаш у каментах, я, прабач, і паловы не разумею... Але бачу, што можаш і па-добраму... 
                  ответить на комментарий
                  • Zveroboy, 05.02.2018 22:47 #

                    Чаму я не "магу па-добраму?" Я ж вялікі гуманіст. ...Праўда і тое, што і нашы, і мае "свядомыя" сябры вельмі многае не разумеюць. На пераломе эпох жывем. Адзіная для ўсіх канцэпцыя мінулага яшчэ не распрацаваная. Аднак мы не павінны паўтараць памылкі продкаў. І прызнаць горкую праўду, інакш будзем сядець у цывілізацыйнай яме, як і яны.   
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 05.02.2018 22:49 #
                      +1
                      1
                      Так, вяртаемся да ліхтароў...    
                      ответить на комментарий
                      • Zveroboy, 05.02.2018 22:53 #

                        Пральна....Улада цемры. Або «Коготок увяз, всей птичке пропасть»   В .... - две напасти: Внизу — власть тьмы, А наверху — тьма власти. Гиляровский.
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 05.02.2018 22:54 #

                          А без палітыкі -- ніяк?! 
                          ответить на комментарий
                          • Zveroboy, 05.02.2018 23:00 #

                            Дык гэта ж драматургия..класіка...расейская....а вершык Талстому напісаў яго сябра   Власть тьмы  
                            ответить на комментарий
                            • sonejka-ja, 05.02.2018 23:01 #

                              Пачынаа-а-а-а-а-аецца....    
                              ответить на комментарий
                              • Zveroboy, 05.02.2018 23:02 #

                                Вы не любіце драматургію і Тоўстага Талстога Льва???  
                                ответить на комментарий
                                • sonejka-ja, 05.02.2018 23:04 #
                                  +1
                                  1
                                      Я (у адрозненне ад цябе!  ) падтрымліваю айчынную драматургію і вельмі люблю творчасць Аляксея Дударава! "Святло" ("Адцуранне") чытаў?!
                                  ответить на комментарий
                                  • Zveroboy, 05.02.2018 23:05 #

                                    Мм....м..  не чытаў..шчыра кажучы, першы раз чую... 
                                    ответить на комментарий
                                    • sonejka-ja, 05.02.2018 23:07 #

                                      Малады шчэ!!!!       Пачытай, раю! Моцная рэч, пра духоўны чарнобыль у тым ліку... Я па творчасці Дударава ў свой час пісала курсавую, а затым і дыпломную...
                                      ответить на комментарий
                                      • Zveroboy, 05.02.2018 23:13 #

                                        Ах...мадам...я заўсёды  зайздросціў тым, хто скончыў журфак. Былая мара ідыёта.  Успомніў...нешта глядзеў....здаецца гэта. Толькі тое называлася "Памылка Вітаўта"  
                                        ответить на комментарий
                                        • sonejka-ja, 05.02.2018 23:16 #
                                          +1
                                          1
                                          Памылачка! Філфак увогуле-то...   О, "Князь Вітаўт" -- адбрам-с! Сама глядзела ў тэатры... І нават верш тады напісала...  
                                          ответить на комментарий
                                          • Zveroboy, 05.02.2018 23:26 #
                                            +1
                                            1
                                            Пасля філфака "давучвацца" на журналістку нескладана.  У тэатры два...не тры разы ў жыцці быў  
                                            ответить на комментарий
                                            • sonejka-ja, 06.02.2018 08:19 #

                                              Давучвацца звычайна не трэба. Усё ў працэсе, усё прыходзіць з практыкай. Можна не заканчваць журфак і быць выдатным журналістам. А можна наадварот. Апошняе назіраецца, і часта... Не любіш тэатр?!
                                              ответить на комментарий
  • Gina, 06.02.2018 02:00 #
    +1
    1
    З святлом вас!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.02.2018 08:19 #

      Дзякуй!    
      ответить на комментарий
  • Lapka, 06.02.2018 05:39 #
    +1
    1
    Электрики вышли из отпуска)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.02.2018 08:20 #

      Падобна на тое!    Праўда, мяркуючы па нашаму ліхтару, хтосьці адразу ж пайшоў назад... 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
120 постов
Последние комментарии
Marleniken
batleya
Marleniken
Leonid
Marleniken
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}