Па той бок журналістыкі / У тэатры -- "Князь Вітаўт". Быў...

 
"Ці любіце вы тэатр так, я люблю яго я?!" Вечныя словы... І для мяне вось -- у "дзясятку"!
У сваёй любові да тэатра прызнавалася ўжо. Як і ў тым, што з-за недасканаласці транспартных сувязяў бываю там ну вельмі рэдка... На вялікі жаль.
Літаральна пару дзён таму, нечакана выплыўшы ў дыялогу са Zveroboy на спектакль "Князь Вітаўт", прыгадала, што глядзела яго. Не памятаю, які гэта быў год, затое памятаю абставіны, якія прывялі мяне ў Купалаўскі тэатр. Я стала адным з прызёраў конкурсу, які ладзіў Еўрасаюз. А ў якасці прыза мы атрымалі запросіны на згаданы спектакль.
Яго глядзела, літаральна стаіўшы дыханне! А пасля нас чакала яшчэ незабыўная сустрэча з Генадзем Давыдзькам (тады яшчэ не палітычным дзеячам) і Аляксандрам Гарцуевым. Менавіта Генадзь Давыдзька ўручаў нам падзячныя лісты...
Вырашыўшы паглядзець "Князя Вітаўта" яшчэ раз, заходжу на сайт Купалаўскага і... Не бачу яго ў абвестках. Шукаю проста ў сеціве... І якую інфу згледжваю ў газеце "Звязда" яшчэ за 2013 год?!  
"Так было, напрыклад, калі ішоў у Купалаўскім тэатры спектакль «Князь Вітаўт». Ішоў доўга. Меў сваіх прыхільнікаў. Але нават калі спектакль аджыў сваё, былі тыя, хто засумаваў без Вітаўта. Без рэальнага героя. Не столькі без героя мастацкага твора (спектакля). І вось чарговая перамога нашага героя Вітаўта над забыццём: балетны варыянт. Балет, як і спектакль, звяртаецца да драматычных падзей смерці Кейстута і супрацьстаяння двух стрыечных братоў, якія прэтэндавалі на ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім."
А як гэта -- спектакль аджыў сваё???? Як такі спектакль можа... аджыць???? Я ў шоку...  
Таму вось  Zveroboy -- вялікая падзяка за спасылку на відэа спектакля! Абавязкова пагляджу хоць так... І параўнаю ўражанні... Калісьці ж "Юнону і Авось" спачатку таксама ўбачыла па ТВ. А тады ўжо -- ужывую...
А што ў мяне засталося яшчэ, апрача ўспамінаў? Ды верш, канешне ж. Бо дзейства кранула да глыбіні душы... Вось і склалася:
У тэатры прэм'ера... Значыць, поўная зала
І ўдзячныя вочы яе гледачоў.
У тэатры "Князь Вітаўт"... Закаханая пАра
У купальскую ночку сустрэнецца зноў.

Затрымайся, імгненне! У душы захавайся!
І збалелае сэрца суціш, супакой...
Ты сівой даўніны, беларус, не цурайся,
Тут са сцэны яна пагамоніць з табой.

Стрэнуць зноўку цябе слаўны Вітаўт, Ягайла,
Прыгажуня Алена ахвяруе сабой...
І нябачная лёгкая фея Кахання
Дакранецца пяшчотнай жаночай рукой.

О, мінулага постаці! Не адыходзьце!
Вашай мудрасці сёння нам так не стае!
У легендах да нас на спатканне прыходзьце.
Як душу зберагчы? Навучыце мяне...

Зноў Любоў пераможа і нянавісць, і здраду,
Пераможа няўмольнага часу хаду...
І Ягайла пачуе ксяндзову параду,
Вітаўт-князь адвядзе ад краіны бяду.

Брат не пойдзе на брата, Княства -- супраць Кароны...
І яшчэ шмат стагоддзяў Радзіме квітнець!
Хай чужынцы не шлюць векавыя праклёны:
Незалежнасць заўжды Беларусь будзе мець.

І адчуем мы гонар за краіну святую,
Да купалаўцаў у госці завітаем не раз,
Каб запоўніць у сэрцы мясцінку пустую.
... У тэатры "Князь Вітаўт"... Прэм'ерны паказ.
Даўно хачу паглядзець "Чорную панну Нясвіжа". Вельмі люблю п'есы Аляксея Дударава. Толькі ці не здарыцца так, што пакуль у мяне атрымаецца паехаць, ён таксама сваё... аджыве???
  • Lapka, 08.02.2018 07:41 #
    +1
    1
    Я тоже этого не понимаю, есть спектакль в репертуаре, есть поклонники, всегда есть те, кто не смотрел, зачем снимать из репертуара?  Присоединяюсь к вам в любви к театру. Давайте может организуемая на панну?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.02.2018 08:29 #

      Здорава! Заўсёды прыемна сустракаць аднадумцаў!  Прапанова файная! Толькі... Праблема ўсё тая ж: спектакль заканчваецца ў той час, калі ад "Магілёўскай" ужо ад'ехала апошняя маршрутка ў мой горад... 
      ответить на комментарий
      • Lapka, 08.02.2018 08:29 #
        +1
        1
        Можете у меня переночевать, какая проблема?
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.02.2018 08:31 #

          Дзякуй! Тады праблем няма... 
          ответить на комментарий
  • fenix, 08.02.2018 08:28 #
    +1
    1
    Я так скучаю по "Гамлету, принцу..." В русском театре шел. Тоже сказали отжил своё, шикарный был спектакль
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.02.2018 08:30 #

      Нейкая сумная традыцыя... ў тэатрах...  Ну вечныя ж спектаклі, як мне падаецца... Могуць састарэць касцюмы, акцёры... А творы, спектаклі?!
      ответить на комментарий
      • fenix, 08.02.2018 08:37 #
        +1
        1
        Да, а сейчас уже и оба исполнителя роли Короля умерли
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.02.2018 08:38 #

          Во як... Але, думаю, знайшліся б іншыя, не менш таленавітыя выканаўцы... Калі б спектакль вырашылі пакінуць...
          ответить на комментарий
          • fenix, 08.02.2018 08:40 #
            +1
            1
            Да, его сняли задолго до этого. Мне вообще сказали , что на этот спектакль не хватает народа)))
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 08.02.2018 08:42 #

              Аа-а-а-а-а, вось які аргумент! Ну, калі на ўсе астатнія ўсе месцы заўсёды занятыя... Тады так...
              ответить на комментарий
  • Zveroboy, 08.02.2018 21:51 #
    +1
    1
    Выбачай,  як гэта я такі пост прагледзеў? Зусім нюх згубіў...  Вялікі дзякуй!  Глянуў нашы гісторі дасягненні на ютубе і жахнуўся. ......Іх наўпрост - няма. Трачічную памылку Вітаўта Бітва на Ворскле, 1399, дзе ён страціз лепшых ваярой ніхто з беларусаў не асвятляе - ні на расейскай, ні тым больш не роднай мове. Нет ни реконструкции битвы, ни аниме. Есть тока татарская игрушка....на ломаном рюсське язік.... Пипец, если мы будем так работать, то растворимся в чукчах...   
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.02.2018 21:54 #
      +1
      1
      А я думаю: ну ні фіга ж сабе!!! Дзве спасылкі, а чалавек -- маўчыць...    Ну, думаю, нецікава яму, значыцца... Гэта табе дзякуй! Што я прыгадала... справы мінулых дзён... А за спектакль -- крыўдна... Бо балет -- гэта не маё... Ад слова зусім...
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 08.02.2018 21:58 #
        +1
        1
        Ды не, я тут на днях наогул у нет забягаў на лічаныя хвіліны і то навіны прагледзець... Справы замучылі... Зараз слухаю гэту радасную татарку, як нашы драпалі ад ардынцаў і ледзь не заплакаў  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.02.2018 22:01 #
          +1
          1
          Зразумела... Але куранятка я і тут бачыла рэгулярна!     
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 08.02.2018 22:05 #
            +1
            1
            Аа....ціпленачак... Ну, падключыўся, глянуў загалоўкі, а потым бегаў па кватэры, абедаў на хаду, прыбіраўся, бавіўся з сяброўкай...і....заснуў стомлены. А ціплёначак вісеў...
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 08.02.2018 22:06 #

                 Буду ведаць... што проста вісіш...
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 08.02.2018 22:15 #
                +1
                1
                Не знаёма выпадкова з гэтым пісьменнікам, гісторыкам і публіцыстам? На банкеце нейк пілі гарэлку. Ён мне кнігу падарыў і падпісаў наступнае. "Шаноўнаму Аляксандру зычу, каб страла ляцела, душа хацела, а цела магло." Кхе...   
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 08.02.2018 22:17 #

                  Знаёма! Сустракалася, мела стасункі, фатаграфавалася, гарэлку не піла... У мяне дарэнчы надпіс на кнізе "Каханак Яе Вялікасці". Толькі я табе яго цытаваць не буду!!!     
                  ответить на комментарий
                  • Zveroboy, 08.02.2018 22:21 #
                    +1
                    1
                      М-дзя...свет зусім цесны стаў....Э..крыху ўзрушаны....мне трэба прыняць....300 кропель гэтай...э..э.."Ізабелы". 
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 08.02.2018 22:23 #
                      +2
                      2
                      Табе не зашмат будзе????          Можаш у мяне яшчэ спытацца, напрыклад, пра Вольгу Іпатаву. Адказ таксама будзе станоўчым... Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін... Так, і класік Рыгор Барадулін! Вось сваё інтэрв'ю з ім буду памятаць да канца жыцця!
                      ответить на комментарий
  • Lapka, 09.02.2018 20:49 #
    +1
    1
    Смотрите, что нашла - дневной сеанс! https://afisha.tut.by/theatre/chornaya_panna_nyasvizha/
    ответить на комментарий
    • fenix, 09.02.2018 21:25 #

      Люда, меня возьмите в компанию, если соберётесь
      ответить на комментарий
      • Lapka, 09.02.2018 21:27 #

        зайди на квитки бай на 24.03. есть билеты на 11-30. Тебе норм?
        ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.02.2018 21:48 #

      Вау! Супер які!!!! Во гэта адкрыццё!!!! У 11.00! Дзвюма рукамі "за"! Дзякуй! 
      ответить на комментарий
      • Lapka, 09.02.2018 21:49 #
        +1
        1
        На 24.03, взяла для вас билет, надеюсь у вас получится приехать)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.02.2018 21:50 #

          Ужо і ўзялі????? Дзякуй ВЯЛІКІ!!!!  Прыемная неспадзяванка! Пішу ў штодзённік!
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
259 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}