Па той бок журналістыкі / Здзіўленне дня-2, альбо Просьба да персанальнага чараўніка :)))

Вось якія цікавыя здарэнні-супадзенні адбываюцца літаральна ў апошнія пару месяцаў. Напісала я аб прагулцы па адной з вуліц нашага горада і пра ліхтары, якія то гараць, то не гараць, то гараць, але не ўсе... А праз пэўны час -- раз! -- і гарыць іх шмат.
Адзначыла гэта, спадарожна напісаўшы, што даводзіцца ўвечары хадзіць праз двор, спрадвечна цёмны... Ну проста так выказалася ж. Ну добра, добра, не проста так... Набалела... А сёння ўдзень на тым двары згледзела электрыкаў з "вышкай" ля слупа. "Няўжо будуць ліхтар абсталёўваць? - падумала. -- Трэба будзе ўвечары зірнуць".
Падумала -- і забылася. А калі добра сцямнела, проста па звычцы паглядзела ў акно: ці ёсць зоркі на небе, ці ідзе снег... Выпадкова зірнула ў бок таго двара -- і ахнула! Сапраўды, ліхтар гарыць! З добрай такой яркай арнажавай лямпай. І так далёка ад яго святло распаўсюджваецца! Неяк знаёмы энергетык тлумачыў, што быццам аранжавыя  больш трывалыя, даўжэй не перагараюць. Ну, паглядзім.
... Цяпер сяджу і думаю: а што б гэта значыла? Банальныя супадзенні? Ці Сусвет мяне чуе, як любіць казаць адна з маіх сябровак?! Ці якісьці персанальны чараўнік шчыруе?
Ну, дзве просьбы-не просьбы пачутыя... Грамадскія, так бы мовіць. Паспрабую выпрабаваць лёс трэці раз -- папрашу штосьці для сябе ў таго чараўніка!  Напрыклад, калі агучу тут, што мне сёлета надакучыла зімаваць з практычна халоднай батарэяй у спальні... Мо, да мяне ў бліжэйшы час завітаюць-такі нармальныя сантэхнікі?! А праверым!   
  • Lapka, 10.02.2018 06:10 #
    +1
    1
    Я бы вслух сказала самим сантехникам, чудо произойдет еще быстрее)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.02.2018 09:45 #

         Калі б гэта было так лёгка, проста, а галоўнае -- ДЗЕЙСНА... Я б не пісала пра чаканне цуду... На жаль, шмат гадоў той цуд не здараецца, нават пры звяртанні ў інстанцыі ўсіх узроўняў пісьмова...
      ответить на комментарий
  • GuVera, 10.02.2018 14:10 #
    +1
    1
     
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.02.2018 16:04 #
      +1
      1
       Дзякуй! Ёсць пра што задумацца, гледзячы на гэта...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
259 постов
Последние комментарии
Lapka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}