Па той бок журналістыкі / Сакунская хата на дзівосы багата!

Вельмі люблю музеі. І падчас вандровак у розныя гарады-вёскі-гарадскія пасёлкі стараюся іх наведваць. Вось прыгадаўся сёння Старадарожскі гісторыка-этнаграфічны музей. Пра абуладкаванне там паштовай станцыі раскажу наступным разам. А зараз – пра хату беларуса-сакуна пачатку 20 стагоддзя. Праўда, была я там два гады таму – якраз напярэдадні афіцыйнага адкрыцця экспазіцыі. Думаю, штосьці памянялася ўжо, штосьці дадалося... Карацей, калі трапіце ў Старыя Дарогі – завітайце ў музей, не пашкадуеце!
... Калі ў памяшканні ўспыхнула святло, ад нечаканасці падалася назад. Што за мужчына і жанчына знаходзяцца ў стылізаванай хаце, за зачыненымі дзвярыма, у цемры?! І тут жа засмяялася: дык гэта ж манекены, апранутыя ў строі беларусаў-сакуноў. Але які моцны эфект прысутнасці жывых людзей створаны!
Першае ўражанне ад экспазіцыі: цікава, душэўна і сапраўды па-хатняму ўтульна. Яго стварае найперш драўляная абшыўка, печка і разнастайныя прадметы старажытнага побыту. З дазволу дырэктара музея, каб адчуць сябе ў поўнай меры госцяй, прысаджваюся на ложак, засланы саматканым пакрывалам. І адразу адчуваю, што даволі жорстка ж на ім спаць было! Праўда, ложкі, як патлумачылі мне стваральнікі экспазіцыі, з’явіліся ў беларусаў-сакуноў толькі дзесьці ў сярэдзіне 20 стагоддзя. А на яго пачатку спалі на палацях. Вопратку, ручнікі, посцілкі ды іншае развешвалі на так званых палічках.
А якая незвычайная тут печка! На драўляных сваях, з драўлянай жа асновай. Рука так і цягнецца памацаць гліняны бок – ці цёплы?! Сваю душу ў стварэнне гэтай стылізацыі ўклала захавальнік фондаў музея Ірына Патрушова (не ведаю, ці працуе яна яшчэ?!). Казала, што ўменне само неяк прыйшло, гліняны слой наносіла з любоўю і пяшчотай. Дужа хацелася, каб было прыгожа. І, трэба сказаць, сапраўды атрымалася, хаця ў родзе Ірыны не было сакуноў.
Думаю, надышоў час перапыніць ненадоўга віртуальную экскурсію і патлумачыць, што хаваецца за гэтай загадкавай назвай -- “сакуны” – і чаму ім на Старадарожчыне надаецца такая ўвага.
Як патлумачылі супрацоўнікі музея, гэта – вузкая, лакальная частка беларусаў-палешукоў. Найменне сваё атрымалі таму, што “сакалі”: “нагукалаСА”, “наелаСА”. А яшчэ – цягнулі “е”. Пра іх стала вядома на пачатку 20 стагоддзя, калі даследчык фальклору з суседняга Бабруйскага павету Ісаак Сербаў грунтоўна даследаваў жыццё і быт сакуноў. Яго манаграфія ў 1915 годзе была надрукавана ў Тыпаграфіі Імператарскай Акадэміі Навук. Пакінуў Сербаў і сапраўды ўнікальныя фотаздымкі, копіі якіх можна цяпер убачыць у экспазіцыі Старадарожскага музея.
На якія ж дзівосы была багата сакунская хата?! У музеі найперш узгадваюць, што сяліліся сакуны асобна – на выспачках сярод балот. Культура была замкнёная, стасункі – цесныя. А самі хаты ў тры акны сталяваліся на сваях. Паміж сабой супрацоўнікі музея называюць іх досыць рамантычна: “сакунскія вёскі беларускай Венецыі”.
Хата тыповага беларуса-сакуна была драўлянай, нічым не фарбавалася. А вось звыклай драўлянай падлогі там не было, яе замяняла глінабітная, ток. Каб не заводзілася паразітаў, падлогу ашпарвалі кіпнем. А саму хату шаравалі хвашчовымі драчыкамі знутры і звонку, каб яна ажно ззяла.
Сярод іншых звычак сакуноў – прыбіраць абедзенны стол пасля ежы “нагола”.
Як заўважае даследчык, сакуны – гэта сціплыя людзі з тонкім гумарам. Вельмі ветлівыя, абсалютна ні з чаго не дзівяцца. Панаваў у іх своеасаблівай абшчыне высокі маральны ўзровень. Спіртное не ўжывалі зусім.
Зрэшты, не буду пераказваць усё пачутае, бо яго настолькі шмат, і такое захапляльнае! Лепей завітаць у музей, каб пабачыць усё на свае вочы і паслухаць найцікавейшыя аповеды яго супрацоўнікаў. Між іншым, на Старадарожчыне і зараз жывуць нашчадкі беларусаў-сакуноў. А шэраг вёсак – Ляўкі, Шчыткавічы, Залужжа, Дражня ды іншыя -- па старой звычцы так і называюць “сакунскімі”!
Але вяртаемся ў музейную хату. Старадаўняя шафа і посуд, прадметы побыту, разнастайныя рэчы. Штосьці будзе знаёмым па іншых музеях, а штосьці станецца адкрыццём.
 А вось якая цікавая рэч! Доўгі час супрацоўнікі не здагадваліся пра яе бытавое прызначэнне. Аказваецца, гэта – прататып ручнога... міксера! Круцячы прыладу паміж далонямі, такім чынам у чыгунку разбівалі, напрыклад, муку ў гарачай вадзе.
Канешне ж, паказаць на невялікай плошчы ўсе адметнасці побыту сакунскай вёскі досыць складана. Але ў супрацоўнікаў Старадарожскага музея атрымалася перадаць тое няўлоўнае, што адразу ж адчуваецца на падсвядомым узроўні. Старажытнае, гістарычнае, загадкавае, таемнае... Нязведанае і адначасова блізкае...
Нябачная машына часу з лёгкасцю пераносіць нас на стагоддзе назад. І перад унутраным зрокам паўстае сярод балот сакунская вёска з крывымі і вузкімі вулачкамі, драўляныя хаты на сваях. І застываюць перад аб’ектывам фотаапарата яе насельнікі з мудрым позіркам, скіраваным у сябе.

 
  • Mirax, 11.02.2018 20:48 #
    +1
    1
    Цікавы артыкул! Мне таксама падабаецца наведваць музеі, а ў некаторых быў па два-тры разы))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.02.2018 20:49 #

      Дзякуй! А якія найбольш спадабаліся? Я ўвогуле люблю, так бы мовіць, інтэрактыўныя...
      ответить на комментарий
  • elina, 11.02.2018 20:51 #
    +1
    1
    Интересно, да.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.02.2018 20:51 #

      Дзякую!
      ответить на комментарий
  • GuVera, 11.02.2018 21:49 #
    +1
    1
    Ах, якая асалода чытаць такiя артыкулы на беларускай пляцоуцы блогерау!!!! Я у сваёй Нямеччыне зусiм ад мовы адбiлася))  Хатя, шчыра кажучы, ды на Радзiме не надта прыбiвалася да мовы,  але не гэта важна у дадзены момант.) Вельмi цiкавы i пазнавальны пост, люблю музеi, часта бываю у розных нямецкiх,  а раней бывала у беларускiх, у тым лiцу прыватных гаспадарчых.)...  Успомнiуся дом-музей Якуба Коласа пад Пiнскам, - была там падчас школьнай вандроукi,  зусiм не памятаю экспанатау, але памятаю, што у нас тады была вясёлая кампанiя.  А крыху раней на пару год, была у цiкавым этнаграфiчным музеi пад Гродна, - дык там наадварот: зусiм не памятаю мястэчка, але запомнiуся адзiн цiкавы экспанат - стары глобус на беларуская мове!!! Адзiны тады у краiне, вось так!)))  Такая вось пятрушка у мяне с беларускiмi музеямi)))  У маiм родным горазде Слонiме таксама цiкавы краязнаучы музей,  але, як гавораць, лепей адзiн раз пабачыць, чым пачуць!))) Надауна адкрыла для сябе цiкавы куток на малой Радзiме,  запланавата летась зрабiць фотаагляд на сваiм сайце, але руки не даходзяць, як заужды((  Проста дарую Вам фота аддтуль, дзялюся атмасферай:  Дарэчы, таксама наша беларуская гiсторыя, якую мы, беларусы, нажаль мала ведаем...  Ды и увогуле непапулярныя гэта тэмы у сучасным соцыуме. P.s. Дзякуй за пост!
    ответить на комментарий
    • Sereja, 11.02.2018 21:51 #
      +4
      4
      Як я рады вас бачыць... (нет)
      ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.02.2018 21:53 #
      +1
      1
      Ого! Вось гэта камент, вялікі і грунтоўны! Шчыра Вам дзякую! Вельмі-вельмі прыемна!!!  І за фота дзякуй, цікавае! А ў згаданых Вамі музеях, на жаль, не была -- далёкія ад мяне мясцовасці... Глобус на беларускай мове?! Няўжо? Нават і не чула пра такі!!!! Круцяк! Чамусьці адразу прыгадала па аналогіі праект журналіста і блогера Глеба Лабадзенкі "Глобус Беларусі"...
      ответить на комментарий
      • GuVera, 11.02.2018 21:58 #
        +1
        1
        Дзякуй)) Старалася напicаць без памылак, адразу укiнула камент у эфiр i пабачыла памылкi((( Хацела выправiць, але бяда - бегаюць за мною фанаты, адразу пiшуць мне нешта, не паспяваю рэдактаваць.))))) Пра глобус - не, я другi мала на увазе, сапраудны i велiмi cтары, пазней напiшу падрабязней))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 11.02.2018 22:00 #
          +1
          1
          Я зразумела пра глобус! Можа, фота ёсць? Хацелася б пабачыць... А памылкі -- нястрашна...
          ответить на комментарий
          • GuVera, 11.02.2018 22:03 #
            +1
            1
            Дауно было, няма цыфравой фатачцы)) Але, калi знайду, пакажу))
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 11.02.2018 22:03 #
              +1
              1
              Буду ўдзячна!
              ответить на комментарий
              • GuVera, 11.02.2018 22:50 #
                +1
                1
                Залезла у свае фотаархiвы па тэме беларускiх музеяу, глобус пакуль не знайшла, але хачу падзялiцца гэтым фота, таксама мае дачыненне да тэмы беларускага Палесся, пазнаеце музей?) 
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 12.02.2018 08:52 #
                  +1
                  1
                  Прыгожа! Не, не пазнаЮ... Што за музей?
                  ответить на комментарий
                  • GuVera, 12.02.2018 11:13 #
                    +1
                    1
                    Музей "Бярэсце". Неаднаразова распавядала пра яго на гэтай пляцоуцы, але потым проста перанесла фотагляд на свой сайт ;) 
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 12.02.2018 11:25 #
                      +1
                      1
                      Я на гэтай пляцоўцы меней за год... Таму і не бачыла. Зараз зірну, дзякуй!
                      ответить на комментарий
                      • GuVera, 12.02.2018 11:27 #
                        +1
                        1
                        Упэунена, Вам будзе сапрауды цiкава!) 
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 12.02.2018 11:35 #
                          +1
                          1
                          Так, цікава, дзякуй! Віртуальныя экскурсіі люблю таксама! Люблю старажытнасць. Ды і да стылізацыі пад яе таксама нядрэнна стаўлюся...
                          ответить на комментарий
                          • GuVera, 12.02.2018 11:36 #
                            +1
                            1
                            Разумею!)) Наш Чалавек!  
                            ответить на комментарий
        • Sereja, 11.02.2018 22:01 #

          ў не паскардзiцца...  
          ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 11.02.2018 22:05 #
            +1
            1
            Сяргей, вядома ж, філолаг усё ўбачыў...
            ответить на комментарий
            • Sereja, 11.02.2018 22:05 #

              фатачцы б яшчэ знайсцi...
              ответить на комментарий
              • sonejka-ja, 11.02.2018 22:08 #

                Паверце, я разумею, што, адкуль і ў чым прычына...  гэтых каментаў... Толькі пачатку не ведаю, так, трохі чытала...
                ответить на комментарий
                • Sereja, 11.02.2018 22:10 #
                  +1
                  1
                  Спадзяюся вас мае каментары ў інтэрв'ю не бянтэжаць?
                  ответить на комментарий
                  • sonejka-ja, 11.02.2018 22:10 #
                    +1
                    1
                    Пасля яшчэ аднаго каментатара... Паверце, не... 
                    ответить на комментарий
                    • Sereja, 11.02.2018 22:12 #
                      +1
                      1
                      Першы раз калі я рады, што я пасля, а не першы..
                      ответить на комментарий
                      • sonejka-ja, 11.02.2018 22:13 #
                        +1
                        1
                            Насмяшылі!!! Чаму???
                        ответить на комментарий
                        • Sereja, 11.02.2018 22:14 #
                          +1
                          1
                          Ну не было яшчэ сітуацыі, калі другім быць лепш...
                          ответить на комментарий
                          • sonejka-ja, 11.02.2018 22:15 #
                            +1
                            1
                            А цяпер здзівілі... У мяне былі...
                            ответить на комментарий
                            • Sereja, 11.02.2018 22:15 #
                              +1
                              1
                              можаце прывесці хоць адзін ?
                              ответить на комментарий
                              • sonejka-ja, 11.02.2018 22:17 #
                                +1
                                1
                                Так я і думала, што спытаецеся!  Таму і адказ гатовы ўжо: прылюдна -- не... Прабачце... 
                                ответить на комментарий
                                • Sereja, 11.02.2018 22:18 #
                                  +1
                                  1
                                  Разумею... Вы сонейка...
                                  ответить на комментарий
                                  • sonejka-ja, 11.02.2018 22:19 #
                                    +1
                                    1
                                        Вось жа люблю гэты Ваш камент!!! 
                                    ответить на комментарий
                              • sonejka-ja, 11.02.2018 22:25 #
                                +1
                                1
                                А хаця... Ну, так... Каб пасмяяцца...   Калі я нядаўна ішла па лёдзе з асводаўцам да рыбакоў на сярэдзіну возера, дык радавалася, што крочу другой! Бо плаваць-то не ўмею...   
                                ответить на комментарий
                                • Sereja, 11.02.2018 22:27 #
                                  +1
                                  1
                                  Аааааааа... Так я не рыбак, вось чаму... А зялёныя смайлікі смяшней жоўтых????     
                                  ответить на комментарий
                                  • sonejka-ja, 11.02.2018 22:28 #
                                    +1
                                    1
                                    І я не рыбак!!!      Якія смайлікі падабаюцца???? Мне ўвогуле-то два апошніх!!!! А-ха-ха!!!
                                    ответить на комментарий
                                    • Sereja, 11.02.2018 22:30 #
                                      +1
                                      1
                                      Я памятаю, што мы з вамі не рыбакі))) Смайлікамі я з вамі салідарны... Ды мы наогул роднасныя душы...
                                      ответить на комментарий
                                      • sonejka-ja, 11.02.2018 22:31 #
                                        +1
                                        1
                                        А то!!!!!!  
                                        ответить на комментарий
  • ushachy, 12.02.2018 10:38 #
    +2
    2
    Цiкавая тэма, адно хiба засмучае, што музеi гэтыя збольшага дэманструюць рэчы «нiбыта сапраўдныя». Мяркую, наведвальнiкам было б нашмат цiкавей пабачыць максiмальна аўтэнтычную хату сакуна з земляной падлогай, з печчу на сваях. Шкада, што у гэтым сэнсе усё робiцца дзеля адчэпнага: сабралi па бабульках чапёлы-верацёны-гарлачы, манекены абрадзiлi у лапцi ды кашулi, фоткi развесiлi, справаздачы адпiсалi… .
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.02.2018 10:40 #
      +3
      3
      Але ж лепей так, чым ніяк... Я таксама люблю рэальнасць, але дзе ж яе ўзяць?! І яшчэ вось гэта прыгадваецца: "Чым заўзята асуджаць цемру, лепей запаліць адну маленькую свечку"...
      ответить на комментарий
      • GuVera, 12.02.2018 18:02 #
        +2
        2
        Чым заўзята асуджаць цемру, лепей запаліць адну маленькую свечку  
         Ах, якiя добрыя фiласоуска-жыццёвыя словы!  Успомнiуcя клiп, дарэчы, вельмi атмасферны:  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.02.2018 18:09 #
          +2
          2
          Дзякуй! А кліп які філасофскі!!!! 
          ответить на комментарий
  • Zveroboy, 12.02.2018 18:33 #

    Апяць лапці!!!   Меня, как истинного белпатриота, напрочь убивает это атрибут финно-угорской культуры, навязываемый непонятно каким фольклором. Да и слово это не наше. Белорусы издревле обувались в натуральную шкуру. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.02.2018 18:35 #
      +1
      1
      Шо за мова???? Шо за мова, я ў цябе пытаюся, а?????   
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 12.02.2018 18:39 #
        +1
        1
        Дык навязалі, як і лапці...Вось гэтыя...рюсське прыгажуня с красавчегом...   
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.02.2018 18:41 #
          +2
          2
          Нічога не ведаю!!!! А персанальна ў цябе ў маім блогу з мовай -- касячок!!!!   
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 12.02.2018 18:42 #
            +1
            1
            Эх...добра, хай будзе па-твойму - выпраўлю ўсе касякі  
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 12.02.2018 18:43 #
              +1
              1
              Вау!!!!! Ды што я чую!!!! Ты пагадзіўся????? Ур-р-р-р-ра!!!!!!!!!!!!!!!   
              ответить на комментарий
          • GuVera, 12.02.2018 18:44 #
            +2
            2
            Сонейка, прабачце яго) Брата майго!))  Усе мы тутака браты и сёстры, а Беларусь - наша матуля  
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 12.02.2018 18:45 #
              +1
              1
               Клас! Круты камент! Праўда-праўда!
              ответить на комментарий
              • GuVera, 12.02.2018 18:45 #
                +1
                1
                А то!)) 
                ответить на комментарий
    • Clown, 12.02.2018 18:54 #
      +4
      4
      Слушай, просвети меня :) Шляхтич-белорус издревле был в кожаной обуви. А холопы его лапти не носили? :) Холопы шляхтича -- не белорусы? :)
      ответить на комментарий
      • ushachy, 13.02.2018 10:07 #
        +2
        2
        Белорусские крестьяне действительно носили лапти. Вернее – плетеную/вязанную обувь из волокон растительного происхождения. Однако следует помнить, что преобладающим данный вид обуви стал только после аннексии территории нынешней Беларуси Российской Империей в результате т.н. «разделов» Речи Посполитой Двух Народов. До начала XVIII века обувь крестьян-литвинов отличалась широким разнообразием и региональными особенностями. Тот вид обуви (вернее – вариации на его тему), который у россиян зовётся «лаптем» был популярен у крестьян Полесья. Что вполне логично – по болоту удобнее ходить именно в такой обуви. В прочих регионах встречались т.н. чуни – обувь плетёная из пеньковых верёвок. Но наиболее массовой крестьянской повседневной обувью были кожаные постолы или поршни. Горожане Великолитвы лаптей не знали в принципе, о чём свидетельствует полное отсутствие упоминаний о ремесленном производстве или торговле лаптями в наших городах и местечках до аннексии. С приходом «руска-мира» пришло Раша-крепостничество и Раша-культурка. Лапти плотно вошли в обиход беднейшего крестьянства как домашняя, а для самых захудалых – единственная обувь. Вместе с тем любой мало-мальски уважающий себя крестьянин стремился справить хотя бы пару выходных сапог для себя и башмаков для жены.
        ответить на комментарий
        • Udachnik, 13.02.2018 21:47 #
          +1
          1
          С летней обувью более-менее понятно. А вот что касается зимней обуви, что зимой носили? Валенки? Не особо практичны для каждодневной носки на крестьянском подворье. Тем более калош-то в то время не было ещё. В лаптях или поршнях холодно наверное будет при хорошем морозе.
          ответить на комментарий
          • ushachy, 14.02.2018 13:43 #
            +1
            1
            Валенков у нас практически до XIX века не носили. А зимний от летнего вариант поршней, постол да и лаптей отличался толщиной и материалом обмоток. Та же история и с сапогами ;) Любой служивший в СА знает, что портянки бывают летними и зимними ;)
            ответить на комментарий
      • Zveroboy, 13.02.2018 20:37 #

        А что тут просвещать? У меня и отношение к "Пінскай шляхце" иное. Винцент Мартинкевич скорее всего описывал белорусскую мелкую шляхту как жертвы царских крючкотворов и мздоимцев. Это же по всей Европе так было, даже в развитых странах. Стоит почитать Кафку или Диккенса, или Гектора Мало ....да в каждой стране такое было. А что комедия, так то фон. Безусловно, что они страдали в силу своей невежественности. Но в отличие от Запада им и учится было вообще негде. Придурковатая немка самозванка на российском престоле царица в Петерсбурге  София Августа Цербстская позакрывала в Литве  все универы и гимназии, чтобы народец одичал... 
        ответить на комментарий
  • Zveroboy, 12.02.2018 18:49 #

    Расейская мова таксама прыгожая...душа спявае і дзеўкі файныя    
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.02.2018 18:50 #

      Ах ты!!!! Дзеўкі табе файныя!!!! А беларускі табе ўжо не файныя??? У-У-У-У-У-У-У...   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}