Па той бок журналістыкі / А ў нас жывуць АЛЕШКІ! :)))

Пачуўшы, што Чэрвеньская раённая арганізацыйная структура Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” па адпаведнай рэспубліканскай жа праграме атрымала высакародных аленяў,  вырашыла паглядзець на прыгожых жывёлін практычна ў натуральных умовах. У прызначаны час выпраўляемся туды са старшынёй РАС Аляксандрам Давыдзенкам.
... Пасля накатанай шашы дарога па лесе зусім не радуе. Калдобіны, калдобіны... Даводзіцца ўчапіцца ў ручку дзвярэй, каб не так кідала на сядзенні. Праз некалькі дзясяткаў метраў са здзіўленнем бачым ля дарогі іншамарку. І хто вырашыў сюды заехаць у такі час?!
-- Гэта нашага даглядчыка аленяў машына, – тлумачыць Аляксандр Давыдзенка. – З такой нізкай пасадкай яму далей не праехаць. Кіламетры два прайсці яшчэ трэба да вальера. А мая “Ніва”, самі бачыце, усюдыход. Тут жа буралом быў. Як пачалі яго распрацоўваць ды вывозіць сыравіну, так дарогі і разбілі. Дык гэта зараз, як мароз, яшчэ нічога...
Хутка мы сапраўды даганяем рабочага па абслугоўванню вальера Мікалая Бабіновіча, які шпарка крочыць па дарозе. У “Ніву” сядаць адмаўляецца – маўляў, дойдзе, не забавіцца. Просіць толькі забраць мяшок з хлебам ад фундатара – цяжкаваты.
 Яшчэ некалькі хвілін – і мы на месцы.
 Вялікая абгароджаная тэрыторыя (11,5 гектара), вагончык побач, рулоны з сенам, будоўля вышкі для назіранняў за дзікімі жывёламі... І ўсюдыісны снег, які залеплівае не толькі твар і вопратку, але і аб’ектыў фотаапарата.
Кінуўшы позірк на машыну ззаду, згледжваю вось такі папераджальны надпіс.
 З цікавасцю ўзіраюся праз сетку ў лясок – ву-у-у-унь там, кажа Мікалай Бабіновіч, алені звычайна і стаяць.
 Пакуль ён змагаецца з замком, які ад марозу і снегу не адразу паддаецца, Аляксандр Давыдзенка прапаноўвае прайсціся ўздоўж агароджы.
-- Толькі моўчкі, -- папярэджвае. – Нашы алені вельмі чуюць чужых. І пах, і размовы... Могуць не выйсці на адкрытую прастору.
 Пераймаючы яго лёгкую і імклівую паходку паляўнічага, крочым. Спадарожна Аляксандр паказвае сляды мясцовага аленя, які падыходзіў да вальера. Відаць, хацеў пазнаёміцца з замежнымі гасцямі. Крыху замеценыя снегам, тым не менш, сляды яшчэ бачныя.
 Чэрвеньская раённая арганізацыйная структура Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў узімку апякуецца і над дзікімі жывёламі, якім цяжка здабываць корм з-пад снегу. На іх тэрыторыі размешчана каля 20 падкормачных пляцовак.
Непадалёк ад вальера ў лесе – сена і саланцы. Мяне вельмі зацікаўлівае абуладкаванне апошніх!
 Дагэтуль бачыла толькі штосьці накшталт глыбаў солі ці насыпаную яе ж  у скрынку.
-- Гэта рэкамендацыі такія, не мы прыдумалі, -- шэптам тлумачыць Аляксандр Давыдзенка. – Зверху карона, куды засыпаецца соль. А ў слупе прарэзалі дзірку, каб павесіць дыск, на якім – вітаміны, дабаўкі карысныя...
Свае прыдумкі тут і з чырвонымі сцяжкамі. Зразумела, што прымацаваны яны, каб адпужваць драпежнікаў, якія могуць пачуць пах высакародных аленяў і прыйсці па здабычу.
 Але самі па сабе, упэўнены наш праваднік, яны ваўкоў не адпужнуць. Таму раз на тыдзень яны з Мікалаем Бабіновічам праходзяць вакол усёй тэрыторыі і пырскаюць на сцяжкі непатрэбным дэзадарантам ці адэкалонам, каб драпежнікі чулі пах чалавека і не падыходзілі...
Дзіўлюся праз сетку на такую добра пазнавальную і ўзімку ядавітую расліну, як баршчэўнік.
 Ці не пашкодзіць ён высакародным аленям у сезон сваёй актыўнасці? Але Аляксандр Давыдзенка ўпэўнены, што яны яшчэ да таго, як ён адрасце, так яго стопчуць, што не падымецца.
Калі тут абсталёўвалі біятэхнію, падумалі і пра тое, што аленям патрэбна будзе вада. Выкапалі трактарам невялікі вадаём.
 Узімку ён фактычна не трэба – алені ядуць снег. А вось увесну для іх павінна ставаць вады. Бо тут балаціна, глей – у зямлю яна не сыдзе.
Таксама Аляксандр паказвае нам на невялікую абгрызеную лазіну – прыродны корм для аленяў.
Калі выбіралі гэтую мясцовасць для абуладкавання вальера, глядзелі, каб было і поле, і лес. А тут яшчэ ў ляску і лаза – бонусам. А вось хвойкі не аб’едзеныя, значыць, корму хапае.
Вяртаемся назад па сваіх слядах – да брамы, дзе Мікалай Бабіновіч адагравае замок рукамі.
 У вальеры па-ранейшаму – нікога.
-- Нічога, -- супакойвае Мікалай Рыгоравіч, – зараз пачнём сыпаць зерне – яны і выйдуць.
Ён крочыць з мяшком да бліжэйшага кармавога стала, спадарожна адмыслова гукаючы: “Оо-о-о-о-о-о-о!”
Пільна ўглядаемся ў лясок, дзе ў аленяў, як нам патлумачылі, свае абуладкаваныя ўжо мясціны для стаянак, лёжкі. Пяць хвілін, дзесяць... Нічога не адбываецца, няма ніводнай цікаўнай галавы. Толькі снег узмацняецца.
Аляксандр Давыдзенка таксама засыпае зерне на кармавы стол.
 Там жа побач знаходзяцца і саланцы.
Яны з Мікалаем Бабіновічам звычайна тут усё робяць разам. Нягледзячы на сваю начальніцкую пасаду, Аляксандр Давыдзенка выконвае і абавязкі простага егера.
Ну дзе ж алені?!
-- Вы вось завяце іх пэўным чынам, -- ціхенька звяртаюся да Мікалая Бабіновіча. – А яны звычайна хутка выходзяць, калі няма старонніх?
-- Калі я адзін, дык у адну кармушку засыпаю, а яны з другой ужо ядуць, -- усміхаецца Мікалай. – Метрах у 15-20 ад мяне літаральна! Алень дарослы стаіць, толькі паглядае ў мой бок. Нават спрабуе на некалькі крокаў наблізіцца. Я хлеба прапаноўваю яму ўзяць з рукі, але пакуль так блізка не падыходзіць – мала часу прайшло, крыху больш за месяц. Вось учора, калі падышоў, яны стаялі ля цюка з сенам. І нават не ўцяклі!
-- Але чужых не любяць?
-- Ну, так... Іншы пах, вопратка. Я вось неяк апрануў не тую куртку, што звычайна, – яны ўжо вушамі стрыгуць... Мясцовыя жыхары, бывае, падыходзяць пацікавіцца. Тлумачу, што нічога не трэба кідаць на тэрыторыю вальера. Хочуць паглядзець, але алені не выходзяць Ну, а сёння яшчэ і снег, дык хаваюцца ў лесе.
У чаканні праходзіць яшчэ колькі хвілін. Нікога. Тым часам цікавімся ў Аляксандра Давыдзенкі, што ўваходзіць у рацыён высакародных аленяў.
-- Кармленне ў нас па плану праходзіць з дзесяці да чатырох гадзін штодня, -- пачынае тлумачыць ён. --  У гэты прамежак часу прыязджае Мікалай і часцяком я. Даём авёс – норма разлічана па формуле. Прыкупілі кукурузу, але яе плануем выдаткоўваць пасля ацёлу самак. Зараз нельга іх перакормліваць. Сена, сянаж, саланцы з вітаміннымі дабаўкамі – гэта пастаянна. І два разы на тыдзень, па патрэбе, завозім так званыя сакавітыя кармы: бульбу альбо капусту. Іх выдзяляе наш фундатар – фермер Віктар Бабіновіч, брат Мікалая. Ды і хлеб вы бачылі – гэта таксама ад фундатара.
А ядуць алені вельмі хутка! Могуць усё засыпанае за 15 хвілін зласаваць!
Адзначаю высокую якасць зерня. Яно сухое, не зляжалае і так смачна пахне, што, здаецца, сама ела б!   
Пачастунак даўно раскладзены. Аляксандр і Мікалай вырашаюць трохі падштурхнуць аленяў, каб яны нам паказаліся. Ну недарэмна ж мы мокнем пад снегам і мерзнем тут!
Праз некалькі хвілін пасля працяглага “Оо-о-о-о-о-о” Мікалая Бабіновіча жывёлы сапраўды паказваюцца. Але за хмызняком фота зрабіць ніяк не атрымліваецца! Ды і алені хутка ўцякаюць назад.
Яшчэ некалькі хвілін... Другая спроба больш удалая! Вось яны!
Паказваюцца на полі, імкліва скачуць уздоўж сеткі, стаяць, смешна натапырыўшы вушы, пільна, з недаверам углядаючыся ў нас бок.
Канешне, адлегласць да іх усё роўна застаецца вялікай. Плюс снег зверху. Таму якасць фота не надта. Але разгледзець высакародных аленяў можна.

 
Пастаяўшы ў розных месцах, паўглядаўшыся ў чужакоў, яны зноўку хаваюцца ў лесе. А мы выходзім з тэрыторыі, каб не нерваваць іх больш і не замінаць абедаць. Гутарку працягваем у вагончыку, дзе захоўваюцца запасы зерня.
Найперш цікаўлюся ў Мікалая Бабіновіча, чаму менавіта ён даглядае аленяў.
-- Увогуле, я мясцовы, -- тлумачыць мой суразмоўца. – Нарадзіўся непадалёк – у вёсцы Стары Пруд. Гэтыя лясы ведаю з дзяцінства. Ну, і паляўнічы сам здаўна. Тут у апошнія 15 гадоў аленяў не вадзілася ўжо. А зараз паціху з’яўляюцца. Бачыў такога старога, мацёрага. Яшчэ самца, самачак і маленькіх. Падыходзяць да сеткі -- паглядзець на літоўскіх суродзічаў. Дык калі прывезлі аленяў, Аляксандр Іванавіч прапанаваў мне працу. Я з радасцю пагадзіўся. Мне гэта ў ахвоту. Во на сваёй машыне з Чэрвеня прыязджаю. Прыглядваю за аленямі, як магу. Іваныч вельмі дапамагае. Цяпер ужо і не ведаю, як гэта – паляўнічым быць. Пасля таго, як алені гэтыя да мяне з такім даверам... Не, не змагу... Яны ж такія цікавыя! Важак ёсць – Сямён. А з ім у пары ходзіць Сонька. Яны – як разведчыкі. Выйдуць, паглядзяць... Паскачуць да кармушак – і ўсе тады за імі. Яшчэ ёсць Барыс і трэці самец – безыменны.
-- Нам перадалі на ператрымку 33 высакародныя алені, закупленыя ў Літве Рэспубліканскім таварыствам Беларускіх паляўнічых і рыбаловаў, -- далучаецца да размовы Аляксандр Давыдзенка. – Тры самцы, 15 самак і 15 сяголеткаў, якія прыехалі з мамкамі. Па папярэдніх дадзеных, сярод самак ёсць пакрытыя. Значыць, будзем чакаць прыплод. Носяць аленіхі дзяцей 8 месяцаў, ацельваюцца дзесьці ў красавіку-маі. Звычайна прыносяць па аднаму, рэдка – па два малых. Пасля месяц адстаяцца яшчэ ў вальеры – і мы знімем сетку ды выпусцім іх у натуральнае асяроддзе. Спадзяёмся, яны ў нас застануцца, будуць размнажацца – у гэтым і мэта закупу аленяў. Ну, і я цяпер, як Мікалай Рыгоравіч, думаю... Як у іх страляць?! Не змагу...
-- Вось мы і падышлі да не дужа прыемнага пытання. Аляксандр, я ніяк не магу забыцца, што завезены яны сюды, як аб’екты палявання...
-- Па-першае, на гэты год паляванне на іх забароненае.  Трэба, каб папуляцыя добра-такі аднавілася. Па-другое, колькасць, якую можна будзе адстрэльваць, зусім невялікая. Так што жыхары Чэрвеньшчыны маюць шанц убачыць гэтых прыгожых жывёлін у нашых лясах, палюбавацца на іх, хаця б і здалёк. Па-трэцяе... Як вы ведаеце, з-за пагрозы распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней мы пазбавіліся такога паляўнічага віду, як дзікі... Так што не ўсё адназначна ў гэтай сітуацыі. І не ўсе паляўнічыя прагнуць менавіта здабыць мяса. У мяне колькі разоў было, што стаю з ружжом... Ну вось блізка жывёліна. Толькі страляць і не хочацца. Няхай жыве.
-- А якія ўвогуле праблемы з утрыманнем высакародных аленяў? – цікаўлюся.
-- Самая вялікая – захаваць жывёлу, – тлумачыць Аляксандр Давыдзенка. -- Браканьерства-то менавіта па вальеру няма... Утрымаць папуляцыю на патрэбным узроўні і прымножыць. Пакарміць своечасова, але не перакарміць, каб алень быў здаровы і размнажаўся. Але шмат чаго ад нас не залежыць. Наша асноўная задача – кармленне і догляд. Вось склад паставілі. Зерне ёсць, трактар сена прывязе. А мяшок капусты з дарогі прынясём, як што... Прыемна, што дапамагае наша рэспубліканская арганізацыя, лясгас, што ёсць такія неабыякавыя фундатары.
...Збіраемся выпраўляцца ў зваротны шлях. Аляксандр і Мікалай яшчэ абмяркоўваюць, што добра было б праверыць, ці цэлая сетка па ўсяму перыметру. Бо мы ж толькі часткова ля яе прайшліся.
 Мікалай Бабіновіч ахвотна абяцае зрабіць гэта і яшчэ трохі прыбрацца.
-- Гаспадар! – зазначаю ўслых.
І ўвогуле, апантанасць і яго, і Аляксандра Давыдзенкі па-добраму ўражвае. 
P.S. Хто дачытаў, таму -- РЭСПЕКТ!!!     
  • Udachnik, 11.02.2018 22:31 #
    +2
    2
    Якія цудоўныя жывёлы! Вось як на іх можна паляваць, не разумею.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.02.2018 22:32 #

      Вось і я пра тое ж... Ды, па шчырасці, я ўвогуле супраць палявання! Мне ўсіх шкада... Вунь як пачула, што пару гадоў таму вырашылі з баброў рабіць кансервы... Доўга не магла ачомацца... Ну як жа так???
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 11.02.2018 22:43 #
    +2
    2
    Цудоўныя алешкі! Як іх можна забіваць?! Я, наогул, супраціў палявання на жывёл, калі ў гэтым няма жыццёвай неабходнасці...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.02.2018 23:11 #
      +1
      1
      Так, Алена! І я!!! 
      ответить на комментарий
  • reformat, 11.02.2018 22:48 #
    +2
    2
    Цікава як, дзякуй! І фотаздымкі Вашыя вельмі мне падабаюцца
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.02.2018 23:11 #
      +1
      1
      Шчыра дзякую! Прыемна! Я люблю фатаграфаваць...
      ответить на комментарий
      • reformat, 11.02.2018 23:16 #
        +1
        1
        вось адчуваецца 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 11.02.2018 23:21 #
          +1
          1
             
          ответить на комментарий
  • ProstoOdinChelovek, 11.02.2018 23:06 #
    +1
    1
    У нас таких много в лесах, в прошлом году весной один, не знаю каким чудом, попал ко мне на участок, наша с ним утренняя встреча напугала нас обоих))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.02.2018 23:12 #

      Вау! Уяўляю сабе!  
      ответить на комментарий
  • Lapka, 12.02.2018 05:42 #
    +2
    2
    Такие милые.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.02.2018 08:24 #

      Ага... 
      ответить на комментарий
  • pandolya, 12.02.2018 06:58 #
    +2
    2
    Якiя яны прыгожыя i бяскрыудныя! Адразу пра Бэмбi успомнiла)  I за артыкул дзякуй!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.02.2018 08:25 #

      Рада, што спадабалася!   Так, яшчэ і безабаронныя... Нават рог няма...
      ответить на комментарий
  • Almazov, 13.02.2018 12:33 #
    +1
    1
    Вы сапрауднае Сонейка. Нам беларусам сонца не хапае. Добра што есць Сонейка.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.02.2018 12:34 #

      Ой, дзякуй вялікі за камплімент! Вельмі прыемна!!!   
      ответить на комментарий
  • Mirax, 13.02.2018 19:01 #
    +1
    1
    Цікава, але ж яны сюды прывезены не для красы... здабыча для кагосьці...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.02.2018 19:44 #

      Ну дык я пра гэта ж у паляўнічых і распытвалася. У большасці сваёй -- для прыгажосці....
      ответить на комментарий
  • Beautyconsultant, 13.02.2018 20:08 #
    +1
    1
    Неужели у кого-то поднимается рука стрелять в такую красоту?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.02.2018 20:09 #
      +1
      1
      Сама ў шоку...   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
133 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}