Па той бок журналістыкі / Прыйшлі Грамніцы – скідай рукавіцы!:)))

 
І ўсё ж вясна значна бліжэй, чым мы думаем. Прычым я зараз не пра каляндарную, а пра самую сапраўдную, рэальную. Бо сёння ў нас – Грамніцы, Стрэчанне, калі, паводле народных прыкмет, “зіма з летам (вясной) сустракаецца”.
 Як трапна зазначалі нашы продкі, “Грамніцы – палавіна зіміцы, маразоў палавіцы”. Так, і ў сакавіку яшчэ можа досыць добра падмарожваць, і снегу ў маі мы практычна ўжо не дзівімся. А даўней сяляне яшчэ заўважалі, наколькі паменшыўся запас збожжа ў засеках. І размова тут ішла пра “хлеба палавіцу”.
Дык што ж гэта за свята – Грамніцы? Паводле меркавання адных, назва паходзіць ад паганскага бога Грамаўніка (Грамоўніка), больш вядомага нам пад імем Пярун. Гэта бог веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыяюць усялякай расліннасці. Паводле пераканання другіх, у гэты дзень Юрый быццам бы выпрабоўвае свае стрэлы, кідаючы іх у нячыстую сілу. Таму 15 лютага можна пачуць і першыя грымоты.
Ну, а я сёння паспрабавала паназіраць за самымі асноўнымі народнымі прыкметамі, так бы мовіць, на практыцы.
“Прыйшлі Грамніцы – скідай рукавіцы” 
 
Як і ўчора, сёння наш горад добра асвятляла сонейка. Нават адчуваецца, што яно хоць трохі, але прыгравае. Таму пэўны час без рукавіц ці пальчатак насамрэч можна абыходзіцца. А як яно будзе далей – пабачым.
“Калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я (6 мая) вол наесца травіцы"
 
Размова тут, відавочна, ідзе пра адлігу на Грамніцы. Па абяцанай на сёння тэмпературы асабіста ў нас (мінус 2-мінус 4) быццам бы і не адліга, але і не вялікі мароз. А паколькі сонца прыгравае стрэхі, дык з ледзяшоў, зразумела, капае. І той спраўны певень можа вадзіцы напіцца. Так што чакаем зялёнай траўкі на 6 мая, якую б маглі ўжо ласаваць з-за адсутнасці ў гаспадарцы валоў коні, каровы ды іншыя свойскія жывёлы.
... Прайшоўшыся па вуліцы, дзе размешчаны менавіта хаты, а не шматпавярхоўкі, раблю выснову. Сёння пеўні павінны быць кемлівымі, спрытнымі і ўвішнымі, абысці не адзін падворак, каб знайсці тыя самыя ледзяшы, якія размешчаны менавіта з паўднёвага боку.    Вось тут добра атрымалася згледзець, што нават не капае – цячэ!
 
Інакш быць тым пеўням ненапоенымі, калі падыдуць вось да такой выставы ледзяшоў. Прыгожыя, шмат, але... Без сонца няма з іх вадзіцы. І, што цікава, на фота трапілі хаты жоўтага – сонечнага! – колеру.
Ідучы міма гэтай жа хаты пасля абеду, так ужо дзівілася! Сонца павярнула на захад, працягнула да даху свае промні і... "пачыкала" ўсе ледзяшы! Ніводнага не засталося! 
Але ўсё ж сёння халадней, чым учора. Гэта адчувалася не толькі па марознаму паветру, але нават па іскрыстасці снегу пад сонейкам.
 
“Як на Грамніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга”
А вось і нечаканы паварот! Нашы продкі лічылі, што цёплыя Грамніцы абяцаюць цёплую вясну. А гэта цягне за сабой перасыханне зямлі і, як следства, нізкія ўраджаі. Прыгадваючы колькасць восеньскіх ды і зімовых ужо дажджоў, будзем спадзявацца, што вільгаці зямлі ўвесну хопіць і што надвор’е паспрыяе ўсё ж добраму ўраджаю.
У гэты дзень у цэрквах асвечваюць свечкі, якія называюцца грамнічнымі. Іх захоўваюць у хатах цэлы год, бо лічыцца, што яны нібыта абараняюць хаты ад перуна (навальніц з грымотамі).
 
Але калі зараз мы набываем гатовыя тонкія царкоўныя свечкі, дык раней нашы продкі рабілі напярэдадні свята і больш тоўстыя, а тады неслі іх на асвячэнне.
Зрэшты, сучасныя могуць выглядаць і так.
 Апрача пералічаных прыкмет, у шэрагу мясцовасцей Беларусі існавалі і свае, а таксама адмысловыя звычаі і абрады. Галоўнае – гэты дзень не праходзіў незаўважаным. Пасля яго сяляне-мужчыны ладзілі ўжо сохі і бароны, рыхтуючыся да веснавых палявых работ, а сялянкі-жанчыны сядалі за кросны.
Ну, а мы чакаем вясны-лета, каб праверыць, ці спрацавалі народныя прыкметы!





 
  • Lapka, 15.02.2018 18:32 #
    +1
    1
    А у нас не капало(
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.02.2018 20:46 #

      І ў нас не ўсюды...
      ответить на комментарий
  • poker-face, 15.02.2018 19:51 #
    +1
    1
    Ой скорее бы весна :)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.02.2018 20:46 #

      І я за тое!!! 
      ответить на комментарий
  • Gina, 15.02.2018 19:55 #
    +2
    2
    Дзякуй за пост! Чакаем вясну...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.02.2018 20:47 #
      +1
      1
      Так! Хочацца сапраўднага цяпла-а-а-а-а-а-а-!!!!!
      ответить на комментарий
  • aksinia, 15.02.2018 19:57 #
    +1
    1
    Мы сегодня с внуком тоже ледяные "расчёски" на крышах наблюдали)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.02.2018 20:47 #
      +1
      1
      Здорава! 
      ответить на комментарий
  • pandolya, 15.02.2018 20:27 #
    +1
    1
    Якая хатка ладненькая жоуценькая!)  Рукавiцы яшчэ не гатова скiнуць))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.02.2018 20:48 #
      +1
      1
      Каторая... жоўценькая?  Там не адна! А я ўжо два дні трэніруюся... без пальчатак...    Хаця і мярзлячка! 
      ответить на комментарий
      • pandolya, 15.02.2018 20:56 #
        +1
        1
        Жоута-блакiтная, першую не вельмi бачна акрамя страхi)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 15.02.2018 20:57 #
          +2
          2
          Я так і здагадалася! А ўвогуле, па гэтай вуліцы ў нас шмат такіх жоўценькіх, сонечных, вясёленькіх!
          ответить на комментарий
  • Nayana, 15.02.2018 20:30 #
    +1
    1
    Думала будет "скiдай спаднiцы")))) видимо, близость к Пугачу меня впечатлила больше, чем я думаю)))))
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 15.02.2018 20:49 #

         Круцяк!!!!! Наступны раз улічу... 
    ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 15.02.2018 23:23 #
    +1
    1
    Якія рукавічкі!) А ў нас сонейка спазнілася і пеўнікі без вады засталіся))  Але цяпла і траўкі зялёнай вельмі хочацца))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.02.2018 23:45 #
      +1
      1
      Будзем спадзявацца, што вясна прыйдзе да ўсіх адначасова! А цяпло і траўка зялёная асабіста ў нас ёсць і зараз -- там, дзе цеплатрасы праходзяць!   
      ответить на комментарий
  • Joy, 16.02.2018 11:11 #
    +2
    2
    Блізка-блізка вясна. Птушкі чуюць, так ўжо залівіста цвыркаюць) Вясна - заўседы чаканае аднаўленне. Будзем кветкі перасаджваць.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 16.02.2018 11:12 #
      +1
      1
        Так! У нас нават вераб'і ў кустах... Як надзьмуцца, як распушацца, як аглушаць сваім "базарам"!   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}