Па той бок журналістыкі / А мы ўчора адгулялі! :))

 Вырашылі ў нас у суботу правесці адразу два мерапрыемствы: Масленіцу і раённую лыжню. З фотаапаратам я, вядома ж, набегалася па лесапарку -- ад спартсменаў да артыстаў, але задаволена. Усяго 428 фота зроблена... На памяць...  
Па-а-а-ехалі!
... Агульнае пастраенне выявіла шматлікасць аматараў лыжных гонак.
 Адразу стала зразумелым, што барацьба ў кожнай узроставай катэгорыі чакаецца нежартоўнай. Настрою дадаў алімпійскі залаты медаль нашай фрыстайлісткі Ганны Гуськовай. Таму на старт усе выходзілі ўзрушанымі. Гэта яны яшчэ не ведалі пра навіну, што напаткае нас значна пазней: біятланістка Беларусі Дар’я Домрачава ў мас-старце заваявала сярэбраны медаль!
Першымі на лыжную трасу выпраўляліся жанчыны.
 А тым часам супрацоўнікі Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, расцягнуўшы пажарную лесвіцу, вешалі на спецыяльны слуп пакеты з падарункамі.
 Адна з асноўных забаў на Масленіцу  – забрацца на той, прама скажам, не нізенькі слуп, гладкі і слізкі, і забраць падарунак.
А спроб было шмат. Першы пакет знялі практычна адразу ж – я нават не паспела са старту дабегчы да слупа! Як здымалі другі, таксама не ўбачыла... Чарговы ж ніяк не хацеў давацца ў рукі!
І вось так за ім залазілі...
 
 І так...
 
І нават вось так – распрануўшыся да трусоў!   


 Ээ-э-э-э-эх!!!! Не атрымалася...  
Паспрабавалі свае сілы больш за 10 чалавек. Нават адна дзяўчына!
 
А затым да слупа ўпэўнена падышоў Сяргей Лашкевіч і так хутка ўзлез! Ну вось не спыняючыся!

 
На зямлі яго чакала радасная жонка Таццяна, у калясцы – сын Ілья. За гаспадара хварэла нават хатняя гадаванка Эльза!
 -- Сяргей, як атрымалася так хутка і прыгожа залезці?! – цікаўлюся. -- Тут жа да Вас больш за 10 чалавек вышэй за сярэдзіну – ніяк!
-- Дык я стаяў і вопыт пераймаў!
-- А раней Вы, можа, калі ўжо залазілі на масленічны слуп?
-- Не. Гэта першая такая спроба.
-- А дзе працуеце?
-- У Мінску, у “Энергазбыце”.
-- Значыць, лазіць па слупах – не ваша праца?!
-- Не, проста так атрымалася. Ёсць вялікі вопыт лажання па дрэвах у дзяцінстве!
Тым часам народнае гулянне набірае абароты. На сцэне заліхвацкі спявае і прытанцоўвае народны жартоўны мужчынскі гурт “Чэрвеньскія балагуры”.
 Хлопчык з завязанымі вачыма спрабуе дастаць чапялою чыгунок са стылізаванай печкі. А калі яму гэта ўдаецца, атрымлівае салодкі прыз.
 Гульняў і забаў, падрыхтаваных супрацоўнікамі Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку і іх выхаванцамі, стае як для дзяцей, так і для дарослых.
Каб займець гэтай вясной здароўе, шчасце, іншыя даброты, варта прабегчы пад палотнішчамі рознага колеру, якія сімвалізуюць агромністыя бліны і раскручваюцца па гадзіннікавай стрэлцы.
 
А тым часам адна за адной ужо фінішуюць жанчыны. Абмяркоўваюць уражанні ад удзелу ў лыжні бібліятэкар Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана Ждановіч (на фота злева) і настаўніца СШ №4 Чэрвеня Ірына Канапелька.
 -- Спадзяюся, мы добра прабеглі ў сваёй узроставай катэгорыі, -- мяркуе Святлана. – Настрой сапраўды святочны. Музыка, бліны... Зараз пойдзем па гарачую гарбату. Між іншым, мы з Ірынай -- аднакласніцы. Вучыліся ў СШ №1 Чэрвеня і нават сядзелі за адной партай! Сёлета адсвяткавалі 35 год заканчэння школы.
А я, пачуўшы каманду “Старт!”, зноў спяшаюся туды. Цяпер змагацца за прызавыя месцы выпраўляюцца мужчыны.
 
 Адзін, другі... Дзясяты, дваццаты... Іх больш, чым жанчын! Шмат знаёмых.
А вось і самы старэйшы лыжнік выходзіць на старт!
 Гэта нязменны прызёр раённай лыжні, пенсіянер, колішні ўрач-акуліст Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Генадзь Сычоў, які паўгода таму адсвяткаваў... 80-гадовы юбілей!
На сцэне выступаюць спецыяльна запрошаныя госці – народны вакальны ансамбль “Лявоніха” з суседняга Беразіно.
 Непадалёк наладжваюць такую забаву, як перацягванне канату. Спачатку было так:

 
А затым атрымалася во як!
 
Вельмі цікава прадставілі асноўны сімвал Масленіцы – бліны – калектывы Горкаўскага сельскага Дома фальклору, Вайнілаўскага сельскага Дома рамёстваў, Чарнаградскага і Любішынскага сельскіх дамоў культуры.
 
 
З Вайнілава на свята прыехала нават лялька ў... строі з бліноў!
 
А горкаўцы прама на адной з пляцовак пяклі бліны... на калодзе!
 
І частавалі імі ўсіх жадаючых.
За гэты час хтосьці нават паспеў зляпіць двух снегавікоў за лыжнай трасай. Дзеці – у захапленні!
 
Галоўнае дзейства, якое звычайна адбываецца падчас Масленіцы – гэта спальванне пудзіла Зімы. Яно сабрала шмат цікаўных, якія прайшліся ў карагодзе, каб канчаткова пакінуць усё благое і з цудоўным настроем сустрэць прыход вясны.
 
Некалькі гадзін у чэрвеньскім лесапарку праляцелі абсалютна незаўважна – пад вясёлую музыку, прыязныя размовы і шчаслівы смех. Надышоў час для ўзнагароджвання пераможцаў раённай лыжні 2018. Медалі і граматы чакалі мужчын і жанчын у розных узроставых катэгорыях, якія паказалі лепшы час у індывідуальным заліку.
 
Вельмі прыемна, што мая добрая знаёмая Святлана Ждановіч заваявала першае месца!
 
На другую прыступку п’едэстала гонару ўзняўся і самы старэйшы ўдзельнік спаборніцтваў Генадзь Сычоў. А першае месца ў гэтай ўзроставай групе заваяваў настаўнік фізкультуры Міхаіл Тарасаў.
 
Шмат захопленых воклічаў было і падчас каманднага ўзнагароджання. Абсалютнымі пераможцамі ў розных групах сталі каманды Чэрвеньскага лясгаса, Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа і ААТ “Лядзенскі”. Пра спартыўны поспех ім цяпер будуць нагадваць кубкі. Другім і трэцім месцам калектывы таксама рады!
 З вялікай радасцю прымала ўзнагароду з рук начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларысы Асановіч і намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец.
 Карацей, далі жару лесапарку -- ажно зверху снег пачаў сыпацца з хвояў і таяць. Адзін камячок прыляцеў мне ў фотаапарат! Добра, што на аб'ектыве зверху абарончае шкло...

 
  • aksinia, 18.02.2018 18:38 #
    +1
    1
    Вот вы уже нагулялись-то) Блинная кукла прикольная. Впервые такую вижу. А что за подарки были в пакетах на столбе, случайно не знаете?)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.02.2018 21:02 #
      +1
      1
      Ой, нагуляліся-я-я-я-я-я-я...   А я і сама раней такую ляльку толькі на фотках бачыла. У пакеты не зазірала...  Магу памыліцца, але, здаецца, там былі цукеркі. А можа, і яшчэ што. Быццам бы папярэджвалі не кідаць іх на зямлю. Ведаю, што ў мінулыя гады былі падушкі, валёнкі -- вытворчасць нашай Смілавіцкай валюшна-лямцавай фабрыкі... А сёлета неяк сціпленька...
      ответить на комментарий
  • Lapka, 18.02.2018 18:58 #
    +1
    1
    Весело у вас))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.02.2018 21:03 #

      Ага! Самой нечакана спадабалася! 
      ответить на комментарий
  • rachitsky, 18.02.2018 20:23 #
    +1
    1
    очень интересный репортаж! и фотки хорошие. Больше всего удивило, то что на пьедестале где три мужчины, два пенсионера. Браво таким дядькам! А дзе моладзь?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.02.2018 21:15 #
      +1
      1
      Дзякуй вялікі! А гэта быў п'едэстал для тых, каму "60+"! Хаця можна было б ужо асобна рабіць і "80+"!  Моладзь была ў сваіх узроставых катэгорыях. На астатніх фотках колькасцю больш за 300!       
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 19.02.2018 00:35 #
    +1
    1
    Які лесапарк прыгожы) Так адразу пагуляць захацелася!))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.02.2018 08:29 #
      +1
      1
      Алена, прыязджайце -- пагуляем!  І вавёрак пашукаем! Можа, яны да вопытнай вавёрказнаўцы і выйдуць, а то да нас - ніяк!  
      ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 19.02.2018 08:43 #
        +1
        1
        Дзякуй, Сонейка) Магчыма, калі будзе трохі цяплее))) А белкі зараз шмат часу спяць ў цёплых гнёздышках))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.02.2018 08:45 #
          +1
          1
          Вось ужо ім добра!   
          ответить на комментарий
  • elina, 19.02.2018 09:58 #
    +1
    1
    Спасибо за репортаж! Отлично гульнули! Вы имеете отношение к местному отделу культуры?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.02.2018 10:04 #
      +1
      1
      Дзякуй! Не. Я проста з многімі ў раёне сябрую... І з адукацыяй, і з культурай, і з леснікамі, і са спартсменамі, і з... 
      ответить на комментарий
      • elina, 19.02.2018 12:52 #
        +1
        1
        Ого! СвЕтите всем))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 19.02.2018 15:17 #

          Стараюся!!!!   
          ответить на комментарий
  • Morgenstern, 19.02.2018 10:48 #
    +1
    1
    Очень классный репортаж, приятно было посмотреть и почитать. Спасибо за настроение!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.02.2018 12:13 #

      Шчыра дзякую! Вельмі прыемна чуць! 
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 19.02.2018 14:56 #

    Ага! Белорусскую лыжню-2018 в провинциальных городках уже совмещали с Масленицей? Значит бабок нетути в бюджетах   Если так дальше пойдет, то и День знаний с Днем трезвости смешают) З. Ы ... Я не ерничаю, если что  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.02.2018 15:16 #
      +1
      1
      Калі што, ты ў маім блогу зноў пішаш па-руску!!!!       Другі касяк! А бабак на такія мерапрыемствы ў нашай цьмутаракані і так заўсёды ма-а-а-а-а-а-а-ла... Плюс калі б не лыжня, на Масленіцу ўвогуле сабраліся б лічаныя людзі... Не ходзяць... А што датычыцца цвярозасці і адукацыі, дык, напрыклад, выпускныя вечары -- гэта заўсёды забарона на продаж спіртнога! Ты забыўся????  Ну і што, што затарацца ім зараней... 
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 20.02.2018 21:11 #
        +1
        1
        Забыўся, відавочна....Гэта з дзяцінства - я ж амаль шэсць месяцаў галоўку не трымаў, калі нарадзіўся   Абяцаю трымацца беларускасці)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 20.02.2018 21:30 #

          Прымаецца!  Дарэчы... Даўно збіралася ў цябе запытацца... А Зверабой... Гэта які сябрук Чынгачгука? Ці... Святаяннік????  
          ответить на комментарий
  • dmitry90, 20.02.2018 15:19 #
    +1
    1
    Вялiкi дзякуй. Шмат эмоцый i пазытыва
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.02.2018 15:22 #

      Шчыра дзякую! Прыемна! 
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 20.02.2018 21:14 #

    А чаму фоткі пудзіла няма яшчэ да таго, як яго спалілі? 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.02.2018 21:38 #
      +1
      1
      Ой, ну якія ж вы, хлопцы, патрабавальныя... То моладзь дзе... То пудзіла дзе... Я ўжо думаю пра тое, каб выкласці тут усе 400 фотак!!!    Во табе пудзіла "да":  
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 20.02.2018 21:55 #

    Дзякуй вялікі. Так, Зверабой - гэта герой з кнігі Фенімора Купера і не толькі. Мне нейк давялося цэлы месяц забіваць жывёлаў на мясакамбінаце)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.02.2018 21:57 #

      Штоо-о-о-о-о-о-о-о-о-о-о-о-о???????     Ну вось... А я-то да СвятаЯнніка схілялася...
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 20.02.2018 22:00 #

        Я студэнтам быў і на канікулах вырашыў "падзарабіць"...не тое, каб грошай не было - у мяне  заможныя бацькі..так хацеў сябе праверыць " на мужнасць". У мяне яшчэ дзед быў заядлы паляўнічы і часта браў з сабой у лес. Я люблю розную зброю.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 20.02.2018 22:01 #
          +1
          1
          Оо-о-о-о-о... Зразумела... Я катэгарычна супраць палявання... Ну і як? Праверыў?
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 20.02.2018 22:02 #
            +1
            1
            Не спадабался...душа чарствее! Лепш па мішэням паліць.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 20.02.2018 22:03 #

              Ага... Значыць, не ўсё яшчэ страчана... Гэта радуе...
              ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
133 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}