Па той бок журналістыкі / "А нас бабы,..., нават не павіншавалі!", альбо Усіх мужчын -- са святам! :)))

 Вырашыла не выносіць у назву прапушчанае слова... Напішу сказ цалкам тут.
Сёння ўдзень пачула ў краме за спіной: "А нас бабы, сабакі, нават не павіншавалі!" Першая думка: "Дзякуй, што сабакі, а не с..."Так было б лагічней, праўда? Другая думка: "А хто гэта там такі пакрыўджаны???" 
Разварочваюся і бачу непадалёк... трох хлопцаў па 9-10 гадоў на выгляд... Відаць, прыбеглі сюды з бліжэйшай школы, дзе ў свой час і я вучылася, каб чаго смачнага купіць... Калі ўжо "бабы" такія, што нават салодкае не набылі для іх у свята... 
Ну вось табе і маеш... Калі ў такім узросце такое... меркаванне, што ж будзе ў дарослым жыцці??? 
Дык каб не быць с-кам ці с-кай...   Усіх мужчын -- ВІНШУЮ!!!! І тых, хто служыў, і тых, хто не... Хто святкуе і хто гэты дзень не прызнае за свята... Проста -- з Мужчынскім днём! Шчыра, ад душы!
  • Lapka, 23.02.2018 19:28 #
    +1
    1
    )))
    ответить на комментарий
  • Zveroboy, 27.02.2018 20:48 #
    +1
    1
    Дзякуй і за гэта...Калі што - "зашчышчу" панцырнай бранёй. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.02.2018 20:48 #

         
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 27.02.2018 21:12 #
    +1
    1
    Нешта не знайшоў...Жодзінскі ёсць, Ганцавіцкі, Смілавіцкі інфармацыйныя парталы, а Чэрвеньскага няма...Адзіны "Раённы веснік"...Сонейка, няўжо так ўсё справы дрэнь? Горад такі знакаміты, а незалежнага партала не мае... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.02.2018 21:26 #
      +1
      1
      Дрэнь-дрэнь... Інфармацыйнага няма... Сама ўжо б хацела, з задавальненнем супрацоўнічала б. Але... Вось такая наша цьмутаракань, прыкінь?! Такія-сякія навіны на ўзроўні плётак, чутак і г.д. толькі з такога лёгенькага сайта для моладзі, у асноўным -- "Падслухана Чэрвень УКантакце"... Але гэта не тое, канешне ж... Хочаш -- зірні... Пасмяяцца можна... https://vk.com/public83311452
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 27.02.2018 21:48 #
    +1
    1
    А ядрыт тваю лапці...гэтых "подслушано" ў кожнай дзяроўні па усёй краіне. Няўжо там у вашых краях ніхто не знайшоўся з пасіянарных людей і прывез замежнага бабла на парталы, хаця б на некалькі раёнаў? У мікраскапічнай  Эстоніі 30 тыс незалежных СМІ, у Арменіі (увага!) США выдзелілі 3 мільярды долараў на сетку СМІ і нэт парталаў. Вынікі: у Ерэване ўсе школы і садкі - армянскія, праўда есць яшчэ і дзве расейскія школкі    
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.02.2018 22:06 #

         Класна сварышся!!! Так, фундатар нам патрэбны. І для парталу інфармацыйнага, і для газеты альтэрнатыўнай... Увы і ах... Замежнае бабло міма пралятае... Вельмі крыўдна...  Таму калі ты, Алесь, знаёмы з парай-тройкай алігархаў... Падганяй!!!   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
229 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}