Па той бок журналістыкі / Зіма ўвесну і вясна ўзімку!:)))

Які сёння дзянёк быў! Цуд!  Вось калі па-сапраўднаму Зіма з Вясной сустрэліся, а зусім не на Грамніцы, як даўней назіралі нашы продкі!  
Выйшла я на вуліцу -- і ахнула! Сонца грэе! Ветру практычна няма! Снег зверху не сыплецца! Завіруха дзесьці пад лаўкай звярнулася ў клубок! Ляпата-а-а-а-а-а-а-а!!! Самы час для прагулкі! Натхненая прыкладам многіх -- таксама з фоцікам!  У кампаніі з мамай...
На лаўцы -- цуд некранутай прыроды! Нават дзецям лянота была па глыбокім снезе да яе далезці... 
Ну, без катэ нам нікуды! Ваа-а-а-ажны такі... Таксама няма яму ахвоты па глыбокім снезе лезці, калі такі шырокі і зручны шлях расчышчаны!
Гаспадыня нашага лесапарку расчышчае не толькі лавачкі ад снегу, але і камяні са сваімі малюнкамі. Гэты, зразумела, мой любімы -- аўтапартрэт!!! 
У лесапарку таа-а-акая крутая зіма! І сёлета, на здзіўленне, расчышчаюць трактарам сцежкі, і часта!
А во такая прыгажосць сёння там ляцела з дрэў штохвілінна! Дык добра, калі разбівалася ў пыл! А яшчэ і камякі ў галаву ляцелі! 
Дужа нам гэтая шапка на пяньку спадабалася! Таксама нікім не кранутая... Пастаялі, паглядзелі... І вырашылі, не згаворваючыся... Свіння ў профіль, няйнакш! 
Такіх заснежаных дрэў наш лесапарк і не меў гэтай зімой. Во, увесну давялося...
Елачка так па-багатаму накрылася...
Вельмі спадабаліся гэтыя тоўстыя галіны пад снегам...
На зваротным шляху трэба было быць уважлівымі, каб во такое ў галаву не прыляцела!!! 
Што ўжо казаць пра ледзяныя біўні, якія выраслі над сярэднім акном! Пад сценкамі зараз лепей не ацірацца...
А ўвогуле, прагулка -- у кайф!!! І назіранняў -- мора!
  • Lapka, 05.03.2018 19:52 #
    +1
    1
    Давно надо было солнышко откопать)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.03.2018 20:16 #
      +1
      1
      Ага...   
      ответить на комментарий
  • oreol, 06.03.2018 23:37 #
    +1
    1
    Дзед мароз вырашыў застацца і павіншаваць жанчын з 8 сакавіка
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.03.2018 08:23 #
      +1
      1
      Мабыць!   
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 06.03.2018 23:40 #
    +1
    1
    Эх, какой у вас лесопарк классный)) И котэ такой деловой))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.03.2018 08:25 #
      +1
      1
      Так, лесапарк класны! Галоўнае -- блізка!  А катэ такіх дзелавых у нас мора...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
133 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}