Па той бок журналістыкі / Капучына з выглядам... на помнікі

 
Прыйшла мне ўчора раптам у галаву разумная думка.  Пакуль хаця б частка нашых маршрутак яшчэ робіць рэйсы да сталіцы, трэба сёння туды з'ездзіць і традыцыйна закупіцца на Камароўцы чаем-кавай. Бо пакуль з грузам давязуць практычна дадому. А ў будучым давядзецца цягнуцца з вакзала паўгадзіны на сваіх ножках... Такі "сэрвіс" нас хутка чакае. Прывітанне, Савецкі Саюз!  
Паколькі ў нашай пяшчотна любімай мной цьмутаракані і выбару чаю-кавы такога няма, і цэны на парадак-два вышэй, раблю ваяжы-закупы рэгулярна. А тут ужо ў любімым "Dallmayr Classic" хутка лыжачка аб дно зашкрабецца... Карацей, усё сышлося: вольны дзень, настрой, маршрутка, надвор'е...
Удала прагуляўшыся па любімых гандлёвых кропках, вырашаю на Камароўцы папіць капучына. Але не густа там месцаў такіх... простых (пафасныя не люблю). Зайшла ў адзін павільён.... Кава ёсць, піражкоў прапаноўваюць некалькі гатункаў. Рыхтуючыся ўладкавацца за стойкай, спрабую зрабіць заказ і... Упс! А піражок прапануецца толькі з адной начынкай, самай нелюбімай. Плюс бяляш. Ну, не!
Шпацырую далей. Заходжу ў пусты такі павільёнчык. Кава маецца, у аўтамаце. А вось выбару выпечкі таксама практычна няма. Гаспадыня распавядае, як тут наладзяцца пастаўкі... праз два тыдні. Але кавы з печывам хочацца тут і зараз. Выбіраю. 
Пакуль рыхтуецца капучына, гутарым з гаспадыняй... ледзь не напісала -- шынка!  Павільёнчыка, вядома ж! Прыемная жанчына, прыемныя стасункі... Прапаноўвае зняць паліто -- там сапраўды горача. Толькі яшчэ няма куды яго павесіць, яна прапануе -- на адчыненыя дзверы шафы. Ну, добра. 
Уладкоўваюся на высокім крэсле (цярпець іх не магу па прычыне свайго невялікага росту! ). Да маршруткі яшчэ часу мора, лепей перадыхнуць тут, у цяпле. Пазіраю ў акно... Упс другі раз! А насупраць, у такім жа павільёнчыку... заказ помнікаў! Прычым такія натуралістычныя, з фотаздымкамі... Адзін мужчына з фотаздымка помніка так усміхаецца, і прозвішча-імя падпісана... Штосьці мне ніякавата стала ад такой рэкламы...
Стараючыся не пазіраць у той бок, гутару з гаспадыняй павільёнчыка. Аказваецца, яна працуе тут толькі другі дзень. Але ўжо таксама паспела заўважыць такую, мякка кажучы, няёмкасць. Карацей, у задушэўнай гутарцы мы з ёй абмеркавалі розныя шляхі вырашэння праблемы: ад жалюзі да спецыяльнай плёнкі на вокны. Канешне, лепей бы жалюзі-ралеты павесіў павільён насупраць...
Падзякаваўшы за каву і стасункі, вырашаю пры магчымасці завітаць туды яшчэ раз. Ну цікава ж, ці зменіцца што. А капучына атрымаўся вельмі смачным! Плюс прыемныя стасункі.
Фота -- з сеціва, калі што. Я была без фотаапарата, у смартфона камера не надта. А я не люблю няякасныя фота...
  • Akisun, 11.03.2018 03:14 #
    +1
    1
    Як кажуць, " Memento Mori" i "Смачна есцi"  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.03.2018 12:42 #
      +1
      1
      А-ха-ха!!!!    Вось жа ў дзясятку!!! 
      ответить на комментарий
  • walerawllkmmn, 11.03.2018 11:53 #
    +1
    1
    Тоже очень уважаю этот кофе , как раз сегодня утром последняя чашка была допита  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.03.2018 12:43 #

      О, цікава... А дзе Вы звычайна яго купляеце?
      ответить на комментарий
  • walerawllkmmn, 11.03.2018 14:19 #
    +1
    1
    Я живу в Витебске рядом со Смоленским рынком и там есть кофейно-чайные палатки, где любимый продукт часто фигурирует в ассортименте). Второй вариант - барыгу своего иметь надо )). Шучу , конечно)). Но есть у меня знакомый дальнобойщик, который из стран заморских привозит )).
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.03.2018 15:55 #

      Другое -- увогуле супер! А я так з гэтым гатункам і пазнаёмілася: падаравала знаёмая, якая прывезла яго з Германіі. А калі пачак закончыўся, знайшла на Камароўцы... 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
229 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}