Па той бок журналістыкі / Паслясвяточнае

Яшчэ адно з сённяшніх назіранняў падчас вандроўкі ў Мінск. Свята закончылася -- свята працягваецца! Кветкі, не распрададзеныя напярэдадні яго, а таксама 8-га і 9-га, працягваюць распрадаваць сёння. Дзесьці нават -- даволі навязліва іх прапаноўваючы...
Яно і зразумела: гэты тавар не зможа ляжаць гадамі, як той жа абутак, які дзівосным чынам можа не губляць у кошце, а толькі прырастаць. І падзець тыя кветкі, непрададзеныя, проста няма куды. Таму і стараюцца так прадаўцы.
Зрэшты, кошт многія сапраўды скінулі, ды добра так. За ўсіх не скажу, але ля той жа Камароўкі букет з 15 цюльпанаў (і зусім не маларослых!) прапаноўвалі... за 7 рублёў! А ў нашым горадзе самы лепшы кошт на тры цюльпаны ва ўкапоўцы напярэдадні 8-га быў -- 5 рэ. І, што дзіўна (!!!), гэта на 1 рэ меней, чым летась. Прагрэс. Але-але... Тыя тры цюльпаны сапраўды былі за шчасце...
І так жа захацелася хоць самой набыць 15 за 7 рэ... Толькі... сумка праз плячо, пакет з набыткамі ў руках, прагматычная галава ды паездка ў метро з перасадкай не далі збыцца гэтаму жаданню. Прайшла міма. А цяпер шкадую, што здрадзіла... Аляксандру Грыну. Вось ужо гадоў з пяць стараюся дзейнічаць па яго крылатаму: "Лепей шкадаваць пра тое, што зроблена, чым пра тое, што не зроблена". Эх...
А яшчэ прыгадалася першая серыя са " Сватоў-6" -- якраз святочная, пра 8-га Сакавіка. Там, дзе Іван Сцяпанавіч спачатку дорыць інспектару (інспектаршы !) ДАІ букет,
 а тады з Міцяем з-за форс-мажору... раздае ўсе кветкі задарма -- вялі-і-і-ізнымі букетамі. Эх -- другі раз!!! Дзе ж такія мужчыны і такія акцыі ў сапраўднасці?!
Фота з сеціва...
  • aksinia, 10.03.2018 23:28 #
    +1
    1
     "Лепей шкадаваць пра тое, што зроблена, чым пра тое, што не зроблена".  
     Не всегда, но в основном, да - согласна.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.03.2018 12:39 #
      +1
      1
      Не-не-не, мы з Аляксандрам Грынам  не прэтэндуем на абсалютную ісціну!   Я толькі пра сябе напісала... А так, зразумела, усе мы розныя, і ва ўсіх ўласнае стаўленне да ўсяго...
      ответить на комментарий
  • Sereja, 10.03.2018 23:59 #
    +2
    2
    У галаве паспеў хітры план... Пад рознымі падставамі (хвароба, праца, коцікі) віншаваць сваіх Дам 9 - га сакавіка)))) За тую ж суму букет шыкоўнее...   
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.03.2018 12:42 #
      +2
      2
         Насмяшылі!!! Але ж тут, як Вы разумееце, уся хітрасць для дам у тым, каб атрымаць кветкі якраз 8-га... А так... Ведаеце, колькі ў мяне тых цюльпанаў на дачы ў сезон?!    За бясплатна?! Але ж -- не 8-га Сакавіка... Дарэчы, пра 9-га не скажу, а кошт такі бачыла 10-га ўжо... 
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 11.03.2018 12:42 #
    +1
    1
    А песеньку мозна? "8 сакавіка"....
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.03.2018 12:43 #
      +1
      1
      Ды не дай Бог!!!!    Прыб'ю адразу!!!!!!!!!!!!!!!    
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 11.03.2018 12:46 #
        +1
        1
        Баюся..нейк ураз зніякавеў. 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 11.03.2018 12:47 #

                Не бойся! Проста так сваіх сяброў не крыўджу...  
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 11.03.2018 12:50 #
            +1
            1
            Многія, на жаль,  не зразумелі трасяначны "шэдэўр" Шнура. Там сцебануліся з "калгаснага бязладдзя", а не з беларускіх мужчынаў.  А вось што Ярмоленка там рабіў - незразумела.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 11.03.2018 12:52 #

              Ой, не, Алесь! Давай не будзем абмяркоўваць, а??? Я за апошнія тры дні практычна сцёрла язык, робячы гэта... Усё роўна кожны ўспрыняў па-свойму "шэдэўр"... Вось тут з табой згодна...
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 11.03.2018 12:54 #
                +1
                1
                А я і не збіраўся...так, экспромтам... 
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 11.03.2018 12:54 #

                  Ну і добра... 
                  ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
229 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}