Па той бок журналістыкі / Дажылася! Увесну... марозу чакаю

Пакуль Алена  Elena-Leopold у чаканні ліўню... Я ўжо мару пра выхадныя, калі нам абяцаюць добры мінус з заўсёднай завірухай... Спытаецеся, ці не надакучыла мне яшчэ зіма? Надакучыла... Асабліва гэтыя пухавік, шапка, цёплыя штаны... Я, як і Алена, хачу цяпла. Толькі паступовага ўсё ж. Каб быў самы камфортны варыянт: удзень падтаяла -- уначы падмерзла... А тут...
Зразумела, што мой "плач Яраслаўны" не проста так, а па прычыне. Давялося мне сёння сплаваць на сваіх дваіх за пару кіламетраў у адзін бок... Бр-р-р-р-рр!!! Мярзо-о-о-о-о-оцце! І не толькі зрокавае, але і добра-такі адчувальнае.
Па-першае, ісці даводзіцца праз двор, які затоплены настолькі, што без гумавых ботаў проста так не праплысці. Дзе па лытку, а дзе і па калена. Гумавыя боты, вядома ж, даставаць паленавалася... Ды і цяжкаватыя яны (уцеплены варыянт+на памер больш). Па-другое, нават на прачышчаных ходніках ёсць такія ж снежныя лужыны ў кашу... Па-трэцяе, агромністыя запруды на дарогах ад краю да краю, якія большасць машын пераадольвае на добрай хуткасці. Яшчэ і ад брудных хваляў трэба ўцякаць да бліжэйшага плоту... таксама бруднага...
Ну, а на зваротным шляху да ўсіх гэтых сакавіцкіх "радасцяў" дадаўся дождж. Не лівень, але даволі адчувальны. А я -- што? Правільна, без парасона. Не, чытала ў прагнозе надвор'я, што дождж -- "магчымы". Але вырашыла, што паспею праскочыць. Не паспела... 
Вярнулася мокрая, брудная, няшчасная... Аа-а-а-а-а-а-а-а-а-а--аа, дзе наша нармальная вяснаа-а-а-а-а-а-а-а-а????? 
Фота з сеціва, але ад такіх прыкольных ботаў не адмовілася б! І толькі з-за іх -- мур! А так... Рр-р-р-р-р-р-р-!!!!!
  • Lapka, 13.03.2018 21:23 #
    +1
    1
    А у меня есть такие, яркие. Но в них пока холодно.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.03.2018 08:36 #

      У мяне не такія прыкольныя... Але з уцяпляльнікам -- нармалёва... Нават на невялікі мароз.
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 13.03.2018 21:31 #
    +1
    1
    Если сейчас резко ударит мороз (а обещают именно такой вариант), то выйти из дома будет невозможно - только выкатываться и... привет, травмпункт... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.03.2018 08:37 #

      Ой, не! Не трэба...траўмапункт... Трэба асцярожненька, бачком-бачком... 
      ответить на комментарий
    • oreol, 14.03.2018 13:53 #

      Как раз обещают на следующей неделе до -10. Отличная обувь на такую погоду.
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 14.03.2018 15:22 #
        +1
        1
        Ну, калі б я пісала пра свае адчуванні пры мінус 10... Сама б пасмяялася!  А паколькі пісала пра "тут" і "зараз" -- калі плюс восем, знізу мора, зверху дождж... Паверце мне, абутак такі -- самае тое!  Выпрабавана на сабе!!! 
        ответить на комментарий
        • oreol, 14.03.2018 23:33 #
          +1
          1
          Я аддаю перавагу да уггi або валёнкам.
          ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 14.03.2018 23:34 #
            +1
            1
            І як адчуванні???? Пры плюс 10????   У валёнках????   
            ответить на комментарий
  • Nayana, 13.03.2018 21:44 #
    +1
    1
    Какие клёвые ботики)))  Ну и люди, ну когда весна в марте - то начиналась)))) последние пару лет только если. Вот в детстве помню хороший снегдо мая сходил))))
    ответить на комментарий
    • Gina, 13.03.2018 22:59 #
      +1
      1
      Ну не знаю.. По мне, так климат вообще сместился на месяц вперёд: декабрь как ноябрь, март как февраль, а июнь как май. Плёха!
      ответить на комментарий
      • Nayana, 13.03.2018 23:05 #
        +1
        1
        Декабрь стал говенным, факт. Но лет 20 назад весна начиналась не раньше середины апреля. На мой др всегда был снег, всегда)) :
        ответить на комментарий
        • Gina, 14.03.2018 00:06 #
          +1
          1
          Про свой др тогда уже молчу)) и в этом году так будет - зима-зимой.(((
          ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 14.03.2018 08:41 #

        Недарэмна тут.бай такі анекдот змясціў: "Чым адрозніваецца Новы год ад 8 Сакавіка?" -- "На Новы год снегу не бывае". Як кажуць, сумна, але факт...
        ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.03.2018 08:39 #

      Вясна ў сакавіку сапраўды была, і не раз. Самы яркі ўспамін -- 8-га Сакавіка гадоў 15 таму. У гэты дзень выпаў снег -- невялікі, які пад добрым сонцам хутка і растаў, праз некалькі гадзін. Але я добра памятаю, як мы выскачылі на яго фоне сфоткацца (мыльніцай яшчэ, зразумела, не лічбавым фотаапаратам), бо... снегу не бачылі ўжо даўно!
      ответить на комментарий
  • Gina, 13.03.2018 23:00 #
    +1
    1
    Я сёння толькi у суседнi двор збегала - мне хапiла.))
    ответить на комментарий
    • Nayana, 13.03.2018 23:06 #

      Ты чего это бегаешь больная-то????
      ответить на комментарий
      • Gina, 14.03.2018 00:03 #

        Я сегодня уже хорошая) не сильно зацепило меня, ура)
        ответить на комментарий
        • Gina, 14.03.2018 00:05 #
          +1
          1
          Плюс активно лечилась, ну и пила не в себя, да - вот на третий день и встала на ноги. Даже сама не ожидала!
          ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 14.03.2018 08:42 #

            Віншую з выздараўленнем!
            ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.03.2018 08:42 Комментарий удален автором блога.
    • sonejka-ja, 14.03.2018 08:42 #

      Уяўляю сабе...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
229 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}