Па той бок журналістыкі / Вясну вітаем, Саракі адзначаем, птушак… выпякаем!

Калі проста зірнуць на гэты дзень, падасца: нічым асаблівым ён не вылучаецца. Так, прыгожы лік “22” – для тых, хто любіць супадзенні, знакі, верыць у гараскопы і прымхі. Дзень веснавога раўнадзенства – для аматараў астраноміі і не толькі. А для нашай сям’і гэта яшчэ і адчуванне еднасці з продкамі, народнае свята Саракі (Соракі) і… адмысловыя традыцыі.
Калі 40 – магічная колькасць
Пра гэтае беларускае свята асабіста я ўпершыню даведалася падчас вучобы на факультэце беларускай філалогіі і культуры. І напачатку яно падалося мне не такім ужо і распаўсюджаным, як Масленіца, Вялікдзень ды Каляды. Але, безумоўна, вартым увагі.
Найперш запомніліся асноўныя народныя прыкметы. Быццам у гэты дзень прылятаюць 40 птушак (па іншых крыніцах – 40 жаўрукоў ці нават 40 выраяў). На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Калі 22-га сакавіка надараўся мароз, значыць, чакаць нам яшчэ 40 маразоў (бр-р-р-р, вось гэтага не хацелася б!) Таксама ў гэты дзень спяваліся вяснянкі, віталася вясна-красуня.
Некалькі дзясяткаў год таму, калі зімы былі марознымі і снежнымі, а вёсны – бурнымі і своечасовымі, спраўджваліся і такія назіранні: “На Саракі прыляцелі з-за мора птакі (шпакі)”, “На Саракі дрэвы адпушчаюцца”, “Саракі – не суйся блізка да ракі”. Быў гэты дзень своеасаблівым заклікам да пачатку спрадвечнай працы селяніна: “Святыя Саракі – у поле саху валакі”, “Святыя Саракі лемяшы істраць”; “Саракі дровы рубаюць, клады кладуць”

Людзі веруючыя ў гэты дзень ушаноўваюць памяць сарака Севасційскіх пакутнікаў.
Цікавым было свята для дзяцей сваімі магічнымі дзеяннямі. Напрыклад, перад усходам сонца хлопчыкі імкнуліся перакінуць праз страху 40 трэсак. Маўляў, калі атрымаецца, значыць, добра ім будуць знаходзіцца птушыныя гнёзды. Дзяўчаты павінны былі пераламаць 40 дошчачак ці разарваць 40 вяровачак. У некаторых мясцовасцях у гэты дзень дзецям упершыню дазвалялася выбягаць на вуліцу басанож.
Як бачым, усюды прысутнічала магічная колькасць “40”. І, як мне падаецца, наколькі да яе звычайна ставяцца з асцярогай хрысціяне, настолькі тут яна набывае зусім іншае гучанне.
А што ж у нашы дні, запытаецеся вы. Чым можа прывабліваць свята сучасную дзятву і дарослых? Так, наўрад ці хто будзе кідаць праз дах трэскі альбо разрываць вяровачкі. Затое можна паўзірацца ў неба. Адно з народных павер’яў кажа: хто ўбачыць у гэты дзень птушыны вырай, таму будуць спрыяць поспех і шчасце. А гаспадыні могуць парадаваць сваіх сямейнікаў (не толькі дзяцей, але і дарослых), блізкіх, знаёмых адмысловай выпечкай – “жаваронкамі”. Менавіта так іх называюць і па-беларуску: не “жаўрукі”, а “жаваронкі”. Даўней дзеці бегалі з імі па вёсцы, трымаючы высока ў руках, альбо насаджвалі на пруткі, зазываючы птушак сапраўдных.
“Жавароначкі, прыляціце!”
У нашу сям’ю яны “прылятаюць”, дзякуючы маёй маме. Яна сапраўды чалавек унікальны. Шмат чаго са звычаяў, традыцый, укладаў узяла са сваёй сям’і, калі пабралася шлюбам з маім татам. І мы з братам за гэта вельмі ўдзячны сваім бацькам!
“Смаленская беларуска” – так звычайна адзначаем маміну нацыянальнасць. Яна нарадзілася і правяла дзяцінства і юнацтва ў вёсцы Яўкіна Шумяцкага раёна, што на Смаленшчыне. Адтуль да бліжэйшай беларускай вёскі было ўсяго 9 кіламетраў, да беларускага горада Крычава – 20.
Пра яе беларускасць гаворыць многае. І найперш -- дзявочае прозвішча. Кавалёва – ад беларускага слова “каваль”, а не Кузняцова – ад рускага “кузнец”. Шмат слоў, устойлівых выразаў у яе маўленні гучаць, як беларускія дыялекты. І ўсё тыя ж народныя святы ды абрады. У тым ліку і Саракі.
“Колькі памятаю, мы, дзеці, вельмі чакалі гэтае свята, -- прыгадвае мама. – Калі 22 сакавіка вярталіся са школы, на стале ўжо стаяла вялізная міска з выпечанымі з цеста птушачкамі. Гэтак старалася мая бабуля Аўдуля, а пазней і мама Ксенія. Жаваронкаў пяклі, бадай, у кожнай хаце. У каго была мука пшанічная (звычайна дасылалі сваякі, якія жылі ў гарадах), у тых яны ўнутры былі белымі. Нашы ж выпякаліся з мукі ржаной, але мне здаваліся самымі прыгожымі і смачнымі! Паабедаўшы, мы бралі гэтых птушак і выходзілі на вуліцу. Гуляліся, падкідвалі іх ўверх і штосьці голасна вымаўлялі, накшталт: “Вясна-красна, прыходзь хутчэй! Вось табе птушачкі. Гэта ты іх прынесла…”
Памятаю, дзеці тады былі не сквапныя. Дзяліліся, мяняліся: белыя птушачкі на цёмныя і наадварот. Існаваў у нашай вёсцы і такі звычай: абавязкова трэба было кагосьці жаваронкамі пачаставаць. Звычайна -- проста прахожых, аднавяскоўцаў. Ідзе чалавек: “Наце вам птушачку”. Што датычыцца хрысціянскіх вераванняў, дык бабуля Аўдуля расказвала мне прытчу. Думаю, яна вядомая. Селянін перабіраўся праз раку на санях, калі ўжо лёд крануўся. Пачалі тануць і конь, і сані, і ён разам з імі. Стаў мужчына прасіцца-маліцца: “Сорак саракоў, сорак пакутнікаў, дапамажыце мне!” І яго быццам бы нехта выпхнуў на паверхню. Таксама памятаецца, як трапятліва ўсе ставіліся да гэтага звычаю. Выпякалі жаваронкаў не таму, што гэтак трэба зрабіць. Усё ішло знутры, з душы. Такое штосьці блізкае, роднае, народнае. Як Вялікдзень ці Каляды”.
Смачна есці!
Некалькі год таму наша мама адрадзіла традыцыю выпякання жаваронкаў на Саракі. І мы не толькі самі іх з’ядаем, але і абавязкова частуем добрых людзей. Я таксама вельмі люблю фармаваць птушачак з цеста. Па-першае, з дзяцінства мела схільнасць да лепкі з любога матэрыялу. Па-другое, да “выкрунтасаў” з цеста мяне прыахвоціла бабуля Ксенія (светлая ёй памяць!), маміна маці са Смаленшчыны, якая пераехала да нас у Беларусь на пастаяннае месца жыхарства, калі мне было тры гады, а брату – сем.
Зараз існуе шмат рэцэптаў жаваронкаў, у тым жа Сеціве. Але я хачу прапанаваць вось гэты, мамін рэцэпт, выпрабаваны не аднойчы.
0,5 шклянкі цёплай вады, 50 грамаў дражджэй размяшаць да аднароднай масы. Дадаць 250 грамаў кефіру, 4 сталовыя лыжкі цукру, на канцы нажа солі, 2 сталовыя лыжкі алею (ці растопленага масла, маргарыну – каму што даспадобы), 0,5 чайнай лыжкі соды, пагашанай воцатам. Усё перамяшаць, дадаць узбітае яйка. Прасеяную муку сыпаць да таго часу, пакуль цеста ні пачне адліпаць ад рук. Паставіць на паўгадзіны ў цёплае месца.
Дастаць, сфармаваць ком,
падзяліць яго на 40 частак (мама звычайна проста адшчыпвае кавалачкі, і ў яе атрымліваецца неабходная колькасць!).
Кожную частку раскатаць паміж далонямі ці на стале ў жгут, завязаць яго вузлом. З адной часткі сфармаваць пляскаты хвосцік веерам, з другой – галоўку птушкі з дзюбаю. Можна таксама зрабіць вочкі – з разынак, высушаных чарніц ці чаго іншага, пазначыць крылцы, робячы дзірачкі відэльцам.
Птушачак выкладваць на пасыпаную мукой паверхню.
Затым змясціць іх на бляху, змазаную алеем ці пасыпаную мукой (хто як прывык) -- з такім разлікам, каб паміж імі было крыху вольнага месца, бо птушачкі “вырастуць”.
Пакінуць на 15 хвілін. Выпякаць у духоўцы пры сярэдняй тэмпературы да падрумяньвання, папярэдне змясціўшы на дно духоўкі ёмкасць з вадой, каб жаваронкі не падгарэлі.
Не перажывайце, калі ў працэсе падняцця цеста і яго выпякання ад птушачак застануцца толькі абрысы!
Магічнага сэнсу ад гэтага печыва не страціць. Галоўнае – рабіць усё з душой, з добрым настроем, з любоўю да сваіх блізкіх -- таксама правіла маёй мамы...
Смачна есці!
 



 
  • Lapka, 22.03.2018 09:27 #
    +1
    1
    У меня утром на градуснике было -10. Обидно(
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.03.2018 09:33 #

      А, і ў нас не горача...
      ответить на комментарий
      • Lapka, 22.03.2018 09:35 #

        Спрошу здесь: идете в субботу на спектакль? у меня не получается(
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.03.2018 09:36 #

          Уу-у-у-у-у-у.... Вось табе і маеш... Не, тады сэнсу няма... Сумесны ж паход планавалі... Дзякуй, што папярэдзілі. Спланую штосьці іншае дома...
          ответить на комментарий
          • Lapka, 22.03.2018 09:45 #

            Передала билеты) жаль, что так вышло.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 22.03.2018 10:24 #

              Ну, бывае... Вось таму я і не люблю доўгатэрміновае планаванне. І нават не ўяўляю, як людзі набываюць пуцёўкі ўзімку, бо са зніжкамі, на лета... Усё ж можа змяніцца...
              ответить на комментарий
  • Nayana, 22.03.2018 09:32 #

    "Своечасовая вясна" лет 20 - 30 назад начиналась к середине апреля)))))) и в мае ещё могли лежать кучки снега в лесах
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.03.2018 09:35 #
      +1
      1
      У каго як... У нас звычайна на вясновых канікулах (пасля 24 сакавіка) та-а-а-кія ручаіны гналіся і ўвесь снег сыходзіў!    
      ответить на комментарий
      • Nayana, 22.03.2018 09:37 #

        Говорю о Минске, точнее, 40 км восточнее
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.03.2018 09:38 #

          Зразумела... У мяне ад Мінска 60 км... І тым не менш... 
          ответить на комментарий
      • Nayana, 22.03.2018 09:39 #

        Впрочем, мы не противоречим друг другу))) начиналось-то они все в конце марта. Но снег мог выпасть и в апреле))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.03.2018 09:39 #

          Мог, і я не спрачаюся!  
          ответить на комментарий
          • Nayana, 22.03.2018 09:41 #

            Так вот мне кажется, что весна сейчас начинается раньше, просто медленнее. Хотя в прошлом году в то время, как Москва была завален снегом и был мороз, в Минске уже было ни намека на зиму)
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 22.03.2018 10:22 #

              А цяпер увогуле не адгадаеш... Але зараз больш-менш надвор'е, якое мне падабаецца: удзень падтаяла, уначы марозікам сцягнула... Хаця хочацца, вядома ж, добрага цяпла... 
              ответить на комментарий
  • fenix, 22.03.2018 10:07 #
    +1
    1
    Ах, напомнили. в детстве ходила в дом пионеров танцевать. Был у нас фольклерный ансамбль , много разных обрядов ставили на сцене. было и "Гуканне вясны" я была одним из жавороночков. А песню и сейчас помню, под которую мы танцевали. Даже в Германии выступали с этим обрядом
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.03.2018 10:25 #

      Ого! Клас!!!!! Такія ўспаміны... 
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 22.03.2018 10:50 #
    +3
    3
    Сёння бачыў грака, а у нядзелю - бусла. Нават неяк шкада яго стала, бо надвор'е яшчэ не надта спрыяльнае.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.03.2018 12:00 #
      +1
      1
      Вау! Буслы прыляцелі ўжо???? А гэта якая мясцовасць?! Да нас звычайна яны прылятаюць на Дабравешчанне (7 красавіка). Але бывае, што замест іх прылятаюць завеі...
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 22.03.2018 12:58 #

        На поўначы Беларусі. 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.03.2018 13:32 #

          Во гэта сюрпрайз! На поўначы Беларусі ўжо буслы!
          ответить на комментарий
  • alexobolensky001, 22.03.2018 11:33 #
    +2
    2
    съедите всех "птушак", хто спяваць будзе?    
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.03.2018 11:59 #

      А-ха-ха!!!!   Не ўсіх!!! Толькі 40 штук!  
      ответить на комментарий
      • alexobolensky001, 22.03.2018 12:00 #
        +1
        1
        40 штук - это сердито) не по-детски налепили птушанят)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.03.2018 12:01 #

          Дык па звычаю ж -- 40! Але сёння сапраўды атрымалася вельмі хутка! 
          ответить на комментарий
        • alexobolensky001, 22.03.2018 12:07 #
          +1
          1
          а што за "звычай"? обычай такой существует, сорок птиц лепить? невнимательно я пост прочел, по белорусски когда написано, многое от внимания ускользает... я был освобожден от белорусского, но перечитал всю литературу на белорусском, а сейчас навык чтения утратился, хотя на слух воспринимаю отлично)))
          ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 22.03.2018 12:14 #

            Ну-у-у-у... Хтосьці побач можа пачытаць Вам услых!  Так. У самым пачатку пра тую магічную лічбу "40" напісала... І лепяць па традыцыі менавіта 40 птушак...
            ответить на комментарий
            • alexobolensky001, 22.03.2018 13:16 #

              дерзкая нехорошая девчона, которая должна быть "побач" и читать мне вслух, находится сейчас в Чехии) так что... либо искать другую, либо ждать эту, третьего не дано   
              ответить на комментарий
              • sonejka-ja, 22.03.2018 13:32 #

                Зразумела... Засада...   
                ответить на комментарий
                • alexobolensky001, 22.03.2018 13:43 #
                  +1
                  1
                  то измена, то засада) 
                  ответить на комментарий
                  • sonejka-ja, 22.03.2018 13:47 #

                       Дзякуй, прыкольна! 
                    ответить на комментарий
                    • alexobolensky001, 22.03.2018 13:48 #
                      +1
                      1
                      классика ж)))
                      ответить на комментарий
  • Gina, 22.03.2018 12:05 #
    +1
    1
    Дзякуй за пост! Амаль усе ведала, але i цiкава было прачытаць, бо гэты дзень для мяне значны - мой дзень народзiнау.)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.03.2018 12:12 #

      ОоО!!!! ВІНШУЮ-ВІНШУЮ-ВІНШУЮ!!!!! Здароўя і шчасця, радасці і ўдачы, кахання і шанцавання, чароўнасці і прывабнасці, мора кветак, віншаванняў і падарункаў! Няхай усё для Вас складваецца, як найлепш!  
      ответить на комментарий
      • Gina, 22.03.2018 12:37 #
        +1
        1
        Дзякуй дзякуй вялiкi!! Вы сапрауднае сонейка, вясновае i шчырае)
        ответить на комментарий
      • Nayana, 22.03.2018 12:59 #
        +1
        1
        Ооо!!! С Днём рождения, Зина!!!
        ответить на комментарий
        • Gina, 22.03.2018 14:13 #
          +1
          1
          Ох, вот и нарвалась на поздравления)))  Спасибо, Надя!
          ответить на комментарий
    • Morgenstern, 22.03.2018 13:06 #
      +1
      1
      С Днём Рождения, Зина!!! Вдохновения тебе, радостных моментов, здоровья! И чтобы близкие всегда окружали тебя своей любовью!
      ответить на комментарий
      • Gina, 22.03.2018 14:13 #
        +1
        1
        Спасибо, Аня, очень приятно!
        ответить на комментарий
    • Ayrlily, 22.03.2018 13:41 #
      +1
      1
      С днем рождения!! Много-много радости от жизни тебе желаю!))
      ответить на комментарий
      • Gina, 22.03.2018 14:14 #
        +1
        1
        Спасибо, Юля! Не откажусь!))))
        ответить на комментарий
  • Ayrlily, 22.03.2018 13:43 #
    +1
    1
    Я думала вырай это теплые края. Как в школе говорили Птушкi паляцелi у вырай. А тут употребляется в значении "стая"?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.03.2018 13:52 #

      Так! У гэтага слова 2 значэнні: вырай ,выраю м. 1. Тёплые страны, куда летят зимовать перелётные птицы.Сёння зноў, як з выраю птах немалады,  на спатканне шчырае прыляцеў сюды я - з былымі справамі... Куляшоў 2. Стая перелётных птиц. Высокі вырай - на познюю восень, - кажуць людзі і доўгімі позіркамі праводзяць сваіх «журкаў» у дарогу. Пальчэўскі
      ответить на комментарий
      • Ayrlily, 22.03.2018 13:59 #

        Нiколi не сустракала такога ужывання)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.03.2018 14:01 #

          Ну, я як філолаг сустракала, вядома ж...
          ответить на комментарий
      • ushachy, 22.03.2018 15:09 #
        +1
        1
        Есьць i яшчэ адзiн сэнс, сакральны: „вырай“ паходзіць ад арыйскага тэрмiну Вырый (Iрый) — Сусьветнае Дрэва. У старажытнасці выраем лiчылі фактычна рай — месца, куды наведваецца Бог, дзе жывуць анёлы і душы памерлых. Адпаведна ў восень птушкі ляцяць не на поўдзень, а менавiта ў вырай, дзе яны усю зiму радуюць сваімі сьпевамі тубыльцаў, а па вясьне  вяртаюцца да нас, грэшнiкаў :)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.03.2018 15:27 #

          О, як цікава! Дзякуй, буду ведаць... 
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
Olga-A
Letto
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}