Па той бок журналістыкі / Добрае -- пра добрага чалавека.

Гэта ні разу не рэклама. Проста даўно хацелася распавесці пра чалавека, знаёмства з якім лічу сваёй вялікай журналісцкай удачай. А тут і нагода добрая – прафесійнае свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якое адзначаецца штогод у чацвёртую нядзелю сакавіка.
Знаёмцеся: дырэктар Старадарожскай ЖКГ Дзмітрый Кушын.
... Упершыню мы сустрэліся ўлетку 2014-га, калі на Старадарожчыне высадзіўся дэсант журналістаў. У незнаёмым раёне даведаліся, хто на якія аб’екты накіроўваецца.
-- Старадарожскі камунгас, -- прачытала я першую назву на паперцы, выйшаўшы з кабінета старшыні райвыканкама ў прыёмную.
-- О, дык гэта да мяне, -- пачула ад аднаго з прысутных там мужчын.
Так пачалося наша знаёмства і актыўнае супрацоўніцтва з Дзмітрыем Кушыным.
Насамрэч даволі мала апошнім часам сустракаецца кіраўнікоў усіх узроўняў, якія не проста ведаюць, што патрэбна журналістам, але і своечасова выконваюць просьбы, у прыватнасці – аб вычытцы матэрыялу. Бывала, тлумачыш, што часу на напісанне і ўзгадненне даецца мала. Гледзячы табе ў вочы, чалавек абяцае, што па першаму ж твайму званку адкладзе ўсе справы і хутка пазнаёміцца з тэкстам... А ў рэале тэлефанаваць даводзіцца па пяць і больш разоў. Але толькі не дырэктару Старадарожскага камунгаса.
За тры з паловай гады нашых стасункаў Дзмітрый Віктаравіч ні разу мяне не падвёў. І сапраўды, па першаму ж званку браўся за вычытку дасланага па электроннай пошце. Калі быў у кабінеце, тэлефанаваў у адказ літаральна праз 10 хвілін, каб сказаць, што ўсё ў парадку, усё падабаецца. А калі знаходзіўся дзесьці ў горадзе, неадкладна накіроўваўся да сябе. Для мяне гэта сапраўды было фантастыкай!
А з якой хуткасцю мы маглі працаваць, не губляючы пры гэтым якасць! Аднойчы, пішучы рэкламу для некалькіх арганізацый у тым раёне, я скарысталася літаральна трыццаццю хвілінамі, якія заставаліся да прызначанага інтэрв’ю са старшынёй Старадарожскага райвыканкама. І за гэты час мы з Дзмітрыем Кушыным паспелі: падпісаць дагавор, правесці гутарку па акрэсленай тэматыцы добраўпарадкавання, праехаць па тэрыторыі горада, каб сфатаграфаваць расаду кветак у цяпліцах, размешчаных на тэрыторыі ачышчальных збудаванняў, а на адной з вуліц – новы аўтобусны павільён і адмысловыя ўказальнікі, даехаць да райвыканкама... І гэта сталася проста космасам!
Я была на Старадарожчыне ва ўсе поры году (эх, як жа сумую зараз па тым раёне і па яшчэ адным сваім -- Уздзенскім!). І заўсёды мяне ўражвала чысціня і парадак на вуліцах, мора кветак у сезон, адмысловых кампазіцый. Словам, вынікі шчыравання калектыву тамтэйшага камунгаса пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Кушына.
Лічу, што вельмі многаму можна і трэба тут павучыцца. Напрыклад, збору другаснай сыравіны. І гэта не толькі арганізацыя комплексных прыёмных пунктаў, куды насельніцтва даволі актыўна здае макулатуру, палімеры, шкло. Жадаючыя могуць прыйсці на палігон цвёрдых бытавых адходаў і там заняцца зборам усяго пералічанага, якое пасля ў іх прымае камунгас па вызначанаму кошту. Для жыхароў навакольных вёсак гэта добры спосаб падзарабіць. Прыемнае ўражанне робіць добраўпарадкаваны ўезд на палігон.
У маі 2016 года Старадарожскі камунгас запусціў лінію сартавальных адходаў, створаную сваімі сіламі па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле дырэктара Дзмітрыя Кушына. Што цікава, падштурхнула яго да гэтай ідэі... крыўда за сваю малую радзіму. Бо калі меркавалі выдзяляць праз аператара другасных рэсурсаў сродкі для набыцця такіх ліній з прэсам, планавалі, што іх атрымаюць раёны з колькасцю насельніцтва ад 30 тысяч чалавек. Невялічкая Старадарожчына ніяк сюды не трапляла. Таму шукалі ідэі – і знайшлі. І гэта сталася ноу-хау Старадарожскага камунгаса.
Практычна заўсёды падчас нашых гутарак Дзмітрый Кушын шчыра ўражваў мяне найперш шырынёй кругагляду. Здавалася, няма такіх пытанняў, камунгасаўскіх і не толькі, у якіх ён не меў бы досведу. Памятаю, як скарыла веданне Дзмітрыем Віктаравічам асаблівасцяў петуній. Сапраўды, не так лёгка трапіць да яго на працу, напрыклад, кветкаводам! Трэба быць такім жа спрактыкаваным і ўлюбёным у кветкі, як Алена Бічан. З ёй, тагачасным майстрам па азеляненню ўчастка добраўпарадкавання і саначысткі Старадарожскага камунгаса, мы пазнаёміліся толькі летась, хаця да гэтага я пастаянна чула пра яе шмат добрага.
У свой час цікавілася, адкуль Дзмітрый Віктаравіч так добра ўсё ведае. Аказваецца, ён – з дынастыі камунальнікаў! На водаканале працаваў яго дзед, Іосіф Кушын. 10 год шчыраваў галоўным інжынерам, а затым машыністам водазабору тата, Віктар Кушын. А сам Дзмітрый Віктаравіч пачынаў тут з першай прыступкі – з рабочага. Затым працаваў начальнікам кацельні, галоўным інжынерам, апошнія 6 гадоў – дырэктарам. Ведае ўсю сістэму ЖКГ не па чутках. Таму шмат чаго атрымліваецца рабіць на карысць людзей.
Вядома ж, не ўсё бывае ідэальным. Ды і не ўсім дагодзіш. Бываюць і скаргі, і непрыемныя моманты, і непаразуменні. Але не памыляецца, як вядома, толькі той, хто нічога не робіць.
Што яшчэ запомнілася мне з тамтэйшага ўбачанага камунгасаўскага ў розныя гады?
-- Цеплавая рэабілітацыя шматпавярховак.
Эх, пазайздросціла! Наш 35-і гадовы дом так гэтага і не ўбачыць. Цяпер альбо за сродкі саміх жыхароў, альбо пры пэўным нашым грашовым удзеле... Ды і ў спісе на капрамонт адсутнічаем мы... Значна маладзейшыя, але панэльныя дамы ў тым спісе... Так што... мерзнем далей.
-- Гасцініца з рамантычнай назвай “На ростанях”
Праўда, пажыць там так ні разу не выпала. Толькі на экскурсіі пабыла. Пры знешнім аглядзе нумары спадабаліся. Ведаю, што ў 2005-ым там быў капітальны рамонт з поўнай заменай мэблі і інвентару.
-- Як узводзілі капітальны плот вакол гарадскога скверу-парку.
Пасля гэтага была там не раз. Цудоўна атрымалася! Прыгожа і салідна.
-- Указальнікі пад старажытнасць.
 З кожным годам колькасць расце. І, гледзячы на іх, нават не ведаеш, ці ў маленькім гарадку Міншчыны ты апынулася, ці ў якім еўрапейскім горадзе. І якім жа было маё захапленне, калі даведалася, што іх вырабляюць самі работнікі Старадарожскага камунгаса – па некалькі штук за зіму! Гэтак жа, як і адмысловыя кветачніцы.
-- І – ах! – хваёвыя лапкі ў кветачніцах ля райвыканкама ўзімку, пафарбаваныя ва усе колеры вясёлкі.
На жаль, фота зрабіць не паспела – дужа спяшалася ў той прыезд. Але яны і зараз у мяне перад вачыма – рознакаляровасць на фоне бялюткага снегу, быццам з чароўнай казкі.
Са святам, Дзмітрый Віктаравіч, Вас і Ваш калектыў! Шчыры дзякуй за стасункі і супрацоўніцтва!


 
  • Almazov, 25.03.2018 17:49 #
    +3
    3
    Вы ярко, вкусно, талантливо описываете каждодневные вещи. Приятно читать.  Указатели прыгожыя. Чалавек прыемны.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.03.2018 17:51 #

      Шчыра дзякую! Вельмі прыемна! Для мяне Ваш водгук -- і ацэнка, і падтрымка... 
      ответить на комментарий
  • poker-face, 25.03.2018 19:04 #
    +1
    1
    Классная статья!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.03.2018 19:58 #

      Дзякуй вялікі!!!! 
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 25.03.2018 20:51 #
    +2
    2
    Сімпатычны пан, сапраўдны беларус.  Але ж і пасада цяжкая. У пераважнай большасці яе называюць - "расстрэльная".
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.03.2018 22:58 #

      Ага... Праўда, пра гэтую так кажуць?! Я выраз, безумоўна, чула, але ўвесь час лічыла, што гэта пра іншыя пасады... Цяжкая. І трэба, каб сапраўды быў прафесіянал. Вось у нашым горадзе пры мне дырэктараў камунгаса памянялася... Дакладна не скажу, колькі, але каля дзесяці. І ні пра каго так цёпла я б не напісала...
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 25.03.2018 22:12 #
    +1
    1
    Хорошо, что есть такие руководители - профессионалы в своём деле и всей душой за него болеющие!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.03.2018 22:59 #
      +1
      1
      Так, але іх мала, на жаль, асабліва ў апошні час. І мне так шкада, што Дзмітрый Кушын не ў нас дырэктар камунгаса...
      ответить на комментарий
  • Mirax, 26.03.2018 10:25 #
    +1
    1
    Прыемна чытаць пра такіх кіраўнікоў. Жадаю яму поспехаў у нялёгкай працы.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.03.2018 10:27 #

      Дзякуй за водгук! Абавязкова перадам пажаданне!  Штосьці Вы тут зусім рэдка бываеце апошнім часам... 
      ответить на комментарий
      • Mirax, 26.03.2018 10:56 #
        +1
        1
        Я распачаў вялікую працу для блога - пішу артыкул прысвечаны гісторыі Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоне. Шмат матэрыялу, але для напісання бяру самае галоўнае і цікавае (як па мне). Публікаваць буду часткамі, каб добра чыталася і не сумна. Спадзяюся, што ў пачатку красавіка скончу. Тэма вельмі цікавая, дапаможа лепей уявіць дзейнасць партызанскіх брыгад і ўвогуле іх месца ў ВАВ.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 26.03.2018 10:58 #

          Ого! Зразумела. Творчых поспехаў! Але лепей бы паралельна яшчэ што сюды закідвалі, хаця б невялічкае... Хочацца чытаць...
          ответить на комментарий
          • Mirax, 26.03.2018 11:05 #
            +1
            1
            Я пару дзён таму напісаў сюды артыкул пад назвай "Артыкул з майго архіва". У ім таксама ўзнята пытанне ВАВ. Так сказаць хацеў даведацца, як да такіх артыкулаў ставяцца наведвальнікі сайта. Судзячы па адзнаках не вельмі цікавая такая тэма.
            ответить на комментарий
            • poker-face, 26.03.2018 11:10 #
              +1
              1
              Необходимо большая вовлеченность- больше друзей среди посетителей- больше отклик...тут так это работает! Удачи! 
              ответить на комментарий
              • Mirax, 26.03.2018 11:22 #

                Спасибо большое за совет) попробую ему последовать.
                ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 26.03.2018 11:11 #

              Прызнаюся: пачала чытаць -- і не змагла... І не таму, што нецікава. Проста нервы слабыя...  Па шэрагу прычын я не магу такое чытаць... Памятаю, трэба было прачытаць "Чарнобыльскую малітву" Святланы Алексіевіч -- у мяне сэрца спынялася... А вось Вашы артыкулы пра вандроўкі, гістарычныя мясціны, жыццёвыя назіранні чытала з задавальненнем!
              ответить на комментарий
              • Mirax, 26.03.2018 11:40 #
                +1
                1
                У мясцінах, дзе я бываю, заўжды за прыгажосцю прыроды і веліччу архітэктурных будынкаў, скрываецца і другі бок... не вельмі прывабны, але і маўчаць пра яго немагчыма. У планах апісаць падарожжа на возера, ёсць фота вельмі прыгожае: лес, вада, ліліі... А за кадрам (за маёй спіной) ДОТ (долговременная огневая точка), акопы часоў Першай сусветнай вайны і трагедыя 2-ой ударнай арміі (сакавік 1916 года). Як не падыходзь, але тэма вайны на Беларусі ўжо як другая паралельная гісторыя краіны. Кожнае месца прапітана баямі з часоў Кіеўскай Русі да дваццатага стагоддзя. Што датычыцца Алексіевіч, то я чытаў "Чарнобыльскую малітву"... цяжкая кніга, але гэта нашая рэальнасць. Дарэчы са мной працуе ліквідатар і я маю магчымасць даведацца ад сведкі пра тыя падзеі.
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 26.03.2018 11:43 #

                  Поспехаў Вам! Буду чакаць новых Вашых допісаў!   А што такое ДОТ, я, вядома ж, ведаю... Эх, трэба пра вандроўку ў Албанію хаця б крыху напісаць, хаця і даўно было... Там гэтых ДОТаў -- мама дарагая!!!!
                  ответить на комментарий
                  • Mirax, 26.03.2018 15:44 #
                    +1
                    1
                    Дзякуй вялікі) пра Албанію было б цікава пачытаць
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 26.03.2018 15:47 #

                      Я пастараюся...
                      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
229 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}