Па той бок журналістыкі / А ў нас "вяснуюць" снегіры!!!

Ой, што за дзіва дзіўнае мы сёння ўсім сямействам назіралі! На старую алычу пад акном разам з вераб'ямі і сініцамі прыляцелі тры снегіры!!! Другі раз за сёлетні сезон я іх бачу. Але калі першы, як і патрэбна, узімку, дык другі -- 27 сакавіка!  Калі ў суседзяў ужо напоўніцу высвістваюць свой настрой шпакі. Калі ад снегу ў нашым мікрараёне засталіся толькі невялікія купіны. Праўда, у лесапарку яго, зразумела ж, поўна. Затое за вокнамі, колькі бачыць вока, рр-э-э-э-э-э-э-э-дкія брудна-бела-шэрыя астраўкі.
... А снегіры, здаецца, нікуды і не спяшаліся... Скакалі па галінках, чысцілі аб іх дзюбкі, выглядалі, ці няма дзе чаго смачнага. Зразумела, круціліся, як уюны на патэльні!   Таму давялося старым невялікім фотаапарацікам, які я вельмі люблю за вялікі зум і двайную стабілізацыю, "лупіць" прама праз акно! На максімальным фактычна павелічэнні! Дзверы на лоджыю адчыняць пабаялася: маглі нашы чырванагрудыя прыгажуны шуму напужацца. А так... З замілаваннем назіралі за імі хвілін дзесяць.
Вось так ужо ў прыродзе пераблыталася ўсё. Нават снегіры не зімуюць, а "вяснуюць" сёлета ў нас!
P.S. Выпадкова зірнула ў акно на пачатку пятай. Сядзяць! Пяць штук! Прыго-о-о-о-о-ожанькія! І зноў штосьці дзяўбуць. Такое ўражанне, што пупышкі на алычы...
Дарэчы, прачытала, што, аказваецца, ёсць снегіры, якія прылятаюць у Беларусь на зімоўку, а ёсць такія, хто жыве тут круглы год! Гняздуюцца ў лясах, таму мы іх у іншыя поры года не бачым.
Ну, я ведаю толькі, што ўпершыню за ўсё жыццё ўбачыла снегіроў напрыканцы сакавіка, ды яшчэ пад уласным акном! І для мяне гэта ўсё ж -- ДЗІВА! 
  • pandolya, 27.03.2018 11:37 #
    +1
    1
    Вось бачыш, i да вас завiталi))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.03.2018 11:39 #

      Чаму "І"???? Калі я ўзімку пост пра снегіроў пісала!!!   
      ответить на комментарий
      • pandolya, 27.03.2018 11:41 #
        +1
        1
        Блiн, тады я нешта пераблытала) Бо калi я пiсала, нехта таксама пабачыць хацеу)
        ответить на комментарий
        • Elena-Leopold, 27.03.2018 11:42 #
          +1
          1
          Это была я)))))
          ответить на комментарий
          • pandolya, 27.03.2018 11:43 #

            Мне казалось, что ещё кто-то, про Вас помню!)
            ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 27.03.2018 11:44 #

            І я памятаю, што Вы, Алена!  
            ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 27.03.2018 11:43 #

          ответить на комментарий
          • pandolya, 27.03.2018 11:44 #
            +1
            1
            Прабач маю дзiравую памяць)
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 27.03.2018 11:45 #

              Супакойся!!!   
              ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 27.03.2018 11:45 #
    +1
    1
    Я уже совсем ничего не понимаю в этой погоде))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.03.2018 11:47 #
      +1
      1
      І я, Алена! І я таксама... Чаго і калі чакаць -- невядома... 
      ответить на комментарий
    • Clown, 27.03.2018 12:15 #
      +1
      1
      Чё понимать-то... Обычная мартовская погода для наших краёв
      ответить на комментарий
  • batleya, 27.03.2018 18:07 #
    +1
    1
    Шчыры падарунак ад зімы!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.03.2018 18:10 #

      Так! Ад Зімы -- Вясне!!!   
      ответить на комментарий
  • Lapka, 27.03.2018 18:52 #
    +1
    1
    Я подписана на Фейсбуке на страничку Birds. Это такая красота неописуемая, птицы, как цветы, неповторимы и прекрасны.  А погода, как погода, март, как никак, не май же)
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}