Па той бок журналістыкі / Мы разышліся ў розныя бакі... :)))

Выходжу сёння па абедзе, каб выкінуць смецце ў кантэйнеры. Асабліва да самых не падыдзеш: яшчэ не стаялы снег-лёд, да таго ж, засыпаны адыходамі. Кіданула цяжкі пакет з метра прыкладна -- прыцэльна. І злякалася! Бо адтуль (свят-свят-свят!!!) выскачыў... Чорт??? 
Ну, не, вядома ж! Кот! Вялі-і-і-і-і-ізны, калматы, чорна-шэры. Прычым, што характэрна, спачатку ўзвіўся ён практычна вертыкальна, а тады пайшоў ужо лявей -- на накрыўку ад кантэйнера. Прамы вугал з падскоку атрымаўся... 
Я на яго пазіраю, а катэ -- на мяне. Ён спужаўся, калі яму зверху нечакана прыляцела, а я -- калі ён падляцеў.  Вось такімі, незадаволенымі адно адным, мы разышліся ў розныя бакі...
  • Elena-Leopold, 27.03.2018 18:10 #
    +1
    1
    У нас вороны с галками помойку и мусорки стерегут))) Мне кажется, туда ни один кот не проберётся - заклюют))))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.03.2018 18:13 #
      +1
      1
      Ой, а ў нас там мірна суіснуюць: людзі пэўнага выгляду, сабакі, каты і -- так, птушкі. І перабіраюць яны пакеты абсалютна аднолькава! Не аднойчы бачыла, як сабака "сартуе": выцягвае пакет зубамі -- і кідае налева, наступны -- направа. Цырк!!!
      ответить на комментарий
  • Mirax, 27.03.2018 20:34 #
    +1
    1
    О, успомніў свой выпадак з катом)) Быў я ў сваім гаражы і займаўся рамонтам машыны, залез пад яе і кручу гайкі... Змяркалася... Дзверы ў гараж былі адчынены... Тут я паварочваю галаву ў бок дзвярэй і... Ледзь сэрца з перапугу не спынілася: прыблізна на ўзроўні маіх вачэй стаіць кот і ў яго вачах адсвечваецца свет з гаража. Я не адразу зразумеў, што гэта такое))) знянацку страху ён мне нагнаў шмат)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.03.2018 20:40 #
      +1
      1
          Ой-ёй! Уяўляю сабе!!! "Выйсці са змроку"! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
156 постов
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}