Па той бок журналістыкі / Танга жоўтага матылька


Так, мой любімы жоўты -- сонечны!!! -- колер зноў мяне радуе! На гэты раз не толькі ў выглядзе прадметаў і самога сонейка, але і жывых яго іскрынак. 
... Літаральна напярэдадні выхадных, перад тым занудлівым дажджом і зусім не лёгкім ветрам, я згледзела ля пад'езда... жоўтага матылька! Завісла!  Практычна забылася, куды мне трэба было ісці. Так ужо лёгка ён пырхаў, так бесклапотна трымцеў крылцамі над пакуль яшчэ не зялёнай, а мінулагодняй ссохлай травой. Паглядзела, усміхнулася, парадавалася...
Падчас выхадных не-не ды і прыгадвала тое жоўценькае замілаванне. А сёння згледзела такога ж (а можа, гэта той самы матылёк?! ), выпадкова павярнуўшы галаву ў бок другога пад'езда. І таксама запынілася, каб паназіраць. Такая ўжо яркая кропелька сонейка на фоне астатняга шароцця. Вяснаа-а-а-а-а-а-а! Нарэшце!
Паглядзім, што будзе заўтра пры нашых плюс 16, а ў кагосьці нават і абяцаных плюс 20! Мабыць, тыя матылькі прыляцяць цэлымі натоўпамі! Разам з іншай "жыўнасцю"!   
 
  • batleya, 03.04.2018 21:10 #
    +1
    1
    Вам шанцуе!!! Матылькі - гэта сапраўдная вясна!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.04.2018 21:12 #
      +1
      1
      Сапраўды, ажно настрой палепшыўся! 
      ответить на комментарий
  • Mirax, 04.04.2018 09:27 #
    +1
    1
    Я апошнімі гадамі стаў мала бачыць матылькоў, хоць і часта бываю за горадам. Нават у сваёй вёсцы на Нарачы іх мала чамусьці бачна. А вось у маім дзяцінстве іх было там шмат... Ідзеш палявой дарогай і яны зграямі ўздымаюцца ў верх...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 04.04.2018 09:31 #

      Ой, за горадам у нас іх увогуле мора! А ўявіце сабе, колькі ў мяне на летніку ў сезон капусніц!  Але, бывае, залятаюць і прыгожыя, кшталту "паўлінавага вока"...
      ответить на комментарий
  • readme, 04.04.2018 11:17 #
    +1
    1
    У такi час толькi сонечны колер i дапаможа :)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 04.04.2018 14:14 #

       Дакладна! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
229 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}