Па той бок журналістыкі / Белгідрамету -- нізкі паклон! :(((


Учора спецыяльна пацікавілася прагнозам надвор'я на сёння. У нашым горадзе -- сонца і сонца з-за хмары. Без ападкаў. Вось проста катэгарычна -- БЕЗ АПАДКАЎ! 
Узрадаваўшыся, што маё памытае як не высахне, дык добра-такі падсохне, раніцай літаральна бегма накіроўваюся да вулічных вяровак для бялізны -- паспець захапіць месца! Бо ў нашых гаспадынь ёсць "добрая завядзёнка". Па-першае, вешаць не па парадку, а так, пасярэдзіне кожнай вяроўкі (насамрэч там дрот), па некалькі рэчаў. Па-другое, рэчы тыя, нават бачна, што практычна сухія пасля пральнай машыны, будуць боўтацца нават пры плюс 30 цэлы дзень! Цэлы! Адпаведна іншым пра сушку на вуліцы застаецца толькі марыць.
...Радасная, што атрымалася захапіць месца, развешваю, займаючы тры цэлыя вяроўкі. І з пачуццём выкананага абавязку накіроўваюся з мамай на базар. Але на сярэдзіне дарогі на нос падае кропля, другая... Карацей, пакуль пахадзілі без парасонаў, добра-такі падмоклі. А сушыццца-то няма дзе: учора ацяпленне адключылі. Але пра гэта -- асобны аповед. 
Вярнуўшыся дахаты, бялізну з вуліцы вырашаю не забіраць. Ну павінна ж быць абяцанае сонца?!
Дождж то капаў, то не... Тады спахмурнела канкрэтна... Карацей, не вытрывала: пайшла здымаць. І літральна на апошніх рэчах ён -- ПАЛІЎ!
Прыгадваючы Белгідрамет добрым словам, яшчэ не раз глядзела той прагноз. Не, па-ранейшаму -- сонца з-за хмары. А ў нас лье. І вось толькі зараз -- урр-р-р-р-р-р-ра!!!!!!!!!!!!! -- абяцанае пачало спраўджвацца!!! Пасля дажджу вызірнула-такі сонца. Але і дождж не здаецца. Грыбны ці што?!    Цяпер сяджу, думаю: выносіць бялізну, калі дождж скончыцца? Ці пачакаць??? З маім-то шчасцем... 
 
  • Elena-Leopold, 06.04.2018 13:34 #
    +1
    1
    Сочувствую, Сонейка. Гидромет явно в сговоре с коммунальщиками - ох, помёрзнем мы ещё(( 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.04.2018 13:37 #

      Дзякуй, Алена! Гэта дакладна! А ў Вас ужо таксама адключылі???? Я ўчора толькі прачытала інфу пра тое, што адключаюць пакуль у Мінску, і тое ў адміністрацыйных будынках... А ў абласцях такое рашэнне не прынята... Як праз пару гадзін прыляцелі работнікі камунгаса і не проста адключылі ў жылфондзе, калі яшчэ застаецца надзея на сезон прапальвання, а і заглушылі. Вада падагрэтая (гарачая бывае рэдка, толькі падагрэтая) -- лясь! У басейне -- лясь! -- таксама... Без аб'явы вайны...   
      ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 06.04.2018 14:33 #

        Не отключили, но батареи практически холодные. У нас установлены какие-то регуляторы в домах, которые подогревают воду, в зависимости от уличной температуры. Поэтому как становится тепло днём, они не греют, а за ночь пока разогреют заново всю систему - уже утро. Это экономичнее, но как-то неприятно. Квартира быстро остывает. 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 06.04.2018 14:44 #

          Ой, таксама ж байда... А ў нас цеплаабменнікі для гарачай вады ў падвалах. Як толькі ацяпляльны сезон заканчваецца -- пра ваду падагрэтую забудзьцеся!  Абяцаюць быццам бы, што з будаўніцтвам новай модульнай кацельні гарачая вада будзе круглы год. Але пакуль таго дачакаешся... Ужо некалькі гадоў абяцаюць, што літоўцы, якія выйгралі тэндар, пабудуюць, і ўсё... Маем тое, што маем... А дакладней -- НІ-ЧО-ГА!
          ответить на комментарий
    • ledi-N, 06.04.2018 13:43 #

      Лена, а я читала, что в Минске отключают отопление, да?
      ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 06.04.2018 14:23 #

        Начали на предприятиях. В жилфонде грозились, но вроде передумали до середины апреля. Но у нас батареи практически холодные. 
        ответить на комментарий
        • ledi-N, 06.04.2018 14:33 #

          Мне бы ваши печальки с батареями)). В квартире жара, пипец . Батареи -огонь, просыпаюсь - горло, нос все пересохшие((. Сегодня спала с открытым окном, и вот тоже, думаю, неужеле нельзя меньше топить(( Все через опу..
          ответить на комментарий
          • Elena-Leopold, 06.04.2018 14:34 #

            Я выше Сонейку написала. У нас вроде современные технологии, но как-то мне с ними холодно. 
            ответить на комментарий
            • ledi-N, 06.04.2018 14:52 #

              Ну вот я же говорю, вче через опу(, а что-то вот среднее не могут сделать..
              ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.04.2018 13:53 #

      • Адключэнне ацяплення ў жылфондзе і на аб'ектах сацыяльнай і культурнай сферы ў Мінску пакуль не плануецца, магчыма, адпаведнае рашэнне будзе прынята да сярэдзіны красавіка, паведамляе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 06.04.2018 13:50 #

    А ў нас зноў сонца ані знаку! Так спахмурнела... Нярвова РЖУ!!!!   
    ответить на комментарий
  • Lapka, 06.04.2018 14:12 #
    +1
    1
    А катили бочки на Рябова, мол, мы умные, будем лучше, чем он прогнозы составлять.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.04.2018 14:39 #

      Во! Мне Рабаў вельмі падабаўся! І я адразу ж падумала пра гэта...
      ответить на комментарий
  • ledi-N, 06.04.2018 14:35 #
    +1
    1
    У меня маман сейчас пришла с работы, такая же злая на синоптиков))) С утра глянула - дождя не будет, и зонт из сумки доверчивая женщина выложила))) Пришла мокрая , теперь синоптики враги))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.04.2018 14:40 #

      Оо-о-о-о-, як жа я яе разумею!!!!
      ответить на комментарий
  • Tatti, 06.04.2018 15:21 #
    +1
    1
    Вчера в новостях передавали, что полдня будет дождь. Я еще подумала, может ближе к обеду выйти, чтобы он закончился. Но нет. Вышла. Начался. Пришлось возвращаться за зонтиком.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.04.2018 00:14 #

      Добра, што недалёка адышліся. І што былі маральна гатовыя, так бы мовіць...  А ў нас без аб'явы...
      ответить на комментарий
  • adelka, 06.04.2018 16:01 #
    +1
    1
    дадатковае паласканне атрымалася))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.04.2018 00:14 #

      Звычайна так сябе і супакойваю!   
      ответить на комментарий
  • batleya, 06.04.2018 22:33 #
    +1
    1
    Ну Белгідрамет дзейнічаў у рамках месячніка па навядзенню парадку )))) А як жа яго наводзіць з дажджом)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.04.2018 00:17 #
      +1
      1
      Штосьці ён зарана -- у пятніцу... У нас у раёне суботнік -- традыцыйна перад Вялікаднем. А сёлета яшчэ і на Дабравешчанне -- такое супадзенне.. . Ага, у той дзень, калі, як казалі ў народзе, птушка гнязда не ўе, дзеўка касу не пляце...
      ответить на комментарий
  • batleya, 07.04.2018 18:36 #
    +1
    1
    У нас таксама хацелі нешта такое прыдумаць, але мы дружна далі зразумець што не праканае!)))  Мы, Міране яшчэ тыя супраціўцы))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.04.2018 10:33 #

      Малайцы! А ў нашым раёне ніхто ні ў каго ні пра што не пытаецца... Во так... Толькі загадваюць...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
105 постов
Последние комментарии
Olga-A
Udachnik
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}