Па той бок журналістыкі / А з паднябесся мне сказалі: "Кра!"

 Неяк летась усё мне шанцавала на птушак. То буслы першыя пАраю над галавой праляцяць, то адзін у небе пакружыцца... А па народных прыкметах калі ўбачыш першага бусла менавіта ў палёце, значыць, цэлы год ногі балець не будуць. 
А то падчас маіх ранішніх прагулак не раз і не два адзін бусел усё панадзіўся пралятаць, перацінаючы вуліцу, так нізка, што можна было, здаецца, схапіць яго за лапы і паляцець, як той Нільс з дзікай гуссю! 
...Пару дзён таму пайшла выкідваць смецце ў кантэйнеры. Чамусьці менавіта падчас гэтай "прагулкі" і здараюцца цяпер розныя цікавосткі... Вяртаючыся назад, паглядзела ў паднябессе. А там -- два кліны ляцяць! І трэці такі маленькі! Дагнаў адзін з двух, увінціўся ў сярэдзіну, стаў галаўным... І так жа прыгожа выстраіліся-выбудаваліся птушкі...
"Хто ж гэта?" -- падумалася. І быццам у адказ, у гэты ж самы момант, пачула з паднябесся: "Кра!" 
Фота з інтэрнэту -- я смецце выкідаць хаджу без фотаапарата. Хаця цяпер ужо задумалася, што маленькі трэба ў кішэню браць!   
  • Lapka, 08.04.2018 19:57 #
    +1
    1
    Может это с соседнего дерева было"ура"?))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.04.2018 20:02 #

      Не... Адтуль магло быць толькі "Кар"!  А там па-руску: "крЯ"! 
      ответить на комментарий
  • Lapka, 08.04.2018 20:01 #

    *кра
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.04.2018 20:07 #

      Вось цяпер зразумела! А то я ўсё галаву ламала: хто ж у мяне на дрэве мог "ура" крычаць??? З птушак???   Усё роўна як у фільме "Сірата казанская": "Хто табе ў адкрытым космасе пастукаў у ілюмінатар?!"
      ответить на комментарий
  • adelka, 08.04.2018 20:46 #
    +1
    1
    а я снягіра на гэтым тыдні бачыла)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.04.2018 10:07 #

      О, супер!!!!  Вам пашанцавала! І да нас у пятніцу яшчэ раз на алычу пад вокны прыляталі! Хутка, мусіць, будзем бачыць часцей за шпакоў! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
105 постов
Последние комментарии
Olga-A
Udachnik
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}