Па той бок журналістыкі / Самы шалёны дзень...

Штосьці так сёлета ўпрэгліся на дачы, што проста няма калі заняцца іншымі справамі, у тым ліку і хатнімі... Таму літаральна ловіш вольныя хвіліны, калі яны надараюцца... Калі на дачы не з ранку да вечара, а толькі паўдня (рэдкая радасць!). Дык вось нядаўна такі шалёны дзень у мяне атрымаўся...
1.     Капанне даволі мокрай яшчэ на той час зямлі на дачы рыдлёўкай. Мала таго, што мокрая, дык яшчэ і пустазеллем сёлета зарослая... Гэта капец!!! Да таго ж, пад спякотным сонцам. Загар дачны... Неяк прыстойней гучыць, чым калгасны, але сэнс той жа: часткамі.І вось вырашылі, што дастаткова ўбіліся. Таму толькі палову дня... А ўлічыўшы, што дзень шчыравання на дачы далёка не першы... Легла б і ляжала. Бервяном!!!! Але ж не! Падкідае! Карацей, часу на гадзінніку – 15.00. Паехалі!
2.     Нарэшце дабралася да газавай пліты дома, каб вымыць.
3.     Вынесла смецце – упершыню дні так за чатыры. А што? У кватэры ж нікога няма. Смеціць няма каму, за выключэннем Хатнічка! Але ён у нас прыстойны...
4.     Мімаходзь вычысціла ракавіну ў ванным пакоі.
5.     Вымыла сваю лесвічную пляцоўку і фае ўсяго пад’езда. Прыбіральшчыц жа нас камунгас ужо гады два-трыяк пазбавіў (дакладна і не памятаю, калі). Няма такой паслугі. І калі мінулы год, дамовіўшыся з суседзямі на агульным сходзе прыбіраць па чарзе фае па графіку, мы мелі чысты пад’езд, дык сёлета... У каго як сумленне спрацуе, той і мые. Атрымліваецца даволі рэдка. Я ўжо два разы з пачатку года прыбірала. Нармалёва. Пакуль даволі чыста – дажджу ж даўно няма.
6.     Памыла падваконне і акно ў бацькоўскай спальні. Пасля вырошчвання памідораў там -- як на градцы!!! Выпрабавала новую шчотку для мыцця вокнаў з тэлескапічнай ручкай. ЗачОтная... Рада, што купіла такую...
7.     Драла абедзвюма рукамі на адной з градак ля дома (гэта зямля плюс да дачы) рэдзьку масленічную! “Задавальненне” яшчэ тое!!!! Уперамешку з травой такая дура вымахала! А зямля сухая, нічога не дзярэцца... Мой бедны шыйны пазванок!... Неяк падралі разам з татам. Пустазелле вырываў ужо ён адзін... Бо мне трэба было бегчы далей!
8.     Схадзіла ў крамы -- закупіцца. Паесці на дачы – любімая праца!!! Мама прыстасавалася так добра гатаваць гарнір на электраплітцы... Астатняе – з сабой  з дому вязём. Прыцягнула цяжкія торбы.
9.     Памыла бялізну. Ручкамі (таму што!!!!). За ноч сцякае – за дзень сохне. Тым больш пад гарачыню...
10.     І штосьці яшчэ па дробязі, што за пару дзён забылася ўжо. На гадзінніку 20.30. Можна трохі адпачыць і перайсці да водных працэдур...
Уу-у-у-у-у-у-у-у...
А затым – новы дзень. І зноўку – наперад...

 
  • aksinia, 05.05.2018 21:34 #
    +1
    1
    Про такие дни моя мама говорила: "Работун напал")
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.05.2018 21:36 #
      +1
      1
      Ну, у мяне тут больш "напаў-не напаў"... А ёсць такое слова: "Трэба"... Галоўнае -- выкінуць з галавы думкі, што столькі перавярнуць нерэальна...  
      ответить на комментарий
      • aksinia, 05.05.2018 21:37 #
        +1
        1
        Эт да. Глаза боятся, а руки делают (с))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 05.05.2018 21:39 #
          +1
          1
          І гэта праўда!!!! 
          ответить на комментарий
  • Zveroboy, 05.05.2018 21:48 #

    Драла абедзвюма рукамі
     И дапамагала нагамі драп..драп... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.05.2018 21:49 #
      +1
      1
      Угу... Ты б паспрабаваў, разумнік, нагамі!!!!     А я б на цябе падзівілася... 
      ответить на комментарий
  • Lapka, 05.05.2018 21:49 #
    +1
    1
    Оно то все "трэба"... Только вот бывает болячка свалит то ничего и не "трэба" , как-то все на второй план уходит и мир не рухнет без этой беготни. Берегите себя и шею тоже))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.05.2018 21:50 #

      Шчыры дзякуй за пажаданні!  Так, бывае, што і звальвае... Але ж гэта ўжо ў крыві... Ад продкаў-сялян... За шкірдзень сябе -- і далей бегчы. У мяне мама такая... Баец!!!!
      ответить на комментарий
      • Lapka, 05.05.2018 21:51 #
        +1
        1
        Ну держитесь тогда))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 05.05.2018 21:53 #

          Дзякуй! Асноўнае зроблена: бульба на дачы ЗАКАПАНА ў зямлю!    Цяпер лягчэй...
          ответить на комментарий
          • Lapka, 05.05.2018 21:57 #
            +1
            1
            Я почему-то, когда слышу про посадку картошки, анекдот вспоминаю про китайцев)) Когда утром сажали а вечером копали. Просто кушать хотелось))  Или чтобы другие не украли за ночь))
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 05.05.2018 21:59 #
              +1
              1
              Дык гэта і наш любімы!!!!    Толькі закончылі садзіць -- адразу працытавалі: "Капаем праз тыдзень, бо дужа КУШАЦЬ ХОЧАЦЦА"!    А насамрэч, гэта асабіста для нас ў адрозненне ад кітайцаў не актуальна. Бо ў падвале бульбы запаса-а-а-аў...
              ответить на комментарий
  • pandolya, 05.05.2018 21:55 #
    +1
    1
    Вось ужо дзе напрацавалася!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.05.2018 21:57 #
      +1
      1
      І не кажы... Але гэта апісанне аднаго дня. А так... На другі тыдзень павярнула... Ух!!!   Але гэтая шалёнасць дзён не перашкаджае заўважаць, як ПА-ШАЛЁНАМУ сёлета ўсё цвіце і квітнее!!!! Скажы????  
      ответить на комментарий
      • pandolya, 05.05.2018 22:00 #
        +1
        1
        Скажу! Трэба у батанiчны наведацца)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 05.05.2018 22:02 #

          Оо-о-о-, гэта трэба, і абавязкова! Але я мела на ўвазе банальныя вішні і яблыні! Даўно не бачыла такой колькасці і шчыльнасці іх квецені!!!
          ответить на комментарий
  • Gina, 05.05.2018 22:21 #
    +1
    1
    Як усё гэта знаёма...) Усе дачныя i вясковыя працы.. I не толькi такiя.  Вы так цiкава напiсалi, што нават i мне захацелася узяць рыдлёуку i нешта пакапаць.))) Маi яшчэ бульбу не садзiлi, але гэта хутка.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.05.2018 22:23 #

      Дзякуй!  Ой, добра капаць, калі трохі, не спяшаючыся... і калі зямля рассыпаецца... 
      ответить на комментарий
      • Gina, 05.05.2018 22:27 #
        +1
        1
        У нас рассыпаецца: адзiн пясок. Як пепел. Зусiм небагатая земля.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 05.05.2018 22:28 #

          Аа-а-а-а, во як... А наша добра прыстасоўваецца да ўмоў надвор'я: мокрая ў дождж і сухая пад сонца. У прамежкавым стане -- звычайная... Расце ўсё добра...
          ответить на комментарий
  • batleya, 05.05.2018 22:21 #
    +1
    1
    Калі такое надвор'е - не працаваць немагчыма! Але трэба трошкі паберагчыся, а то для каго тады такі кіпень квецені??)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.05.2018 22:25 #

      Дзякуй!!!! Асноўнае зроблена, цяпер можна і паберагчыся!!!  Не, Вы ведаеце, калі сонца смаліць пад 30... Сапраўды - немагчыма працаваць! Таму ў самы гарачы дзень пачалі а сёмай раніцы шчыраваць... І было нашмат лягчэй!
      ответить на комментарий
      • batleya, 05.05.2018 22:30 #
        +1
        1
        Тааак,знаёмая  тактыка))!
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 05.05.2018 22:32 #

          Ага... 
          ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 06.05.2018 08:53 #
    +1
    1
    Как вспомню свои давние дачные подвиги... Сколько же трудов было вложено... Но урожай с грядочки собирать приятно, конечно))))))))) Берегите себя) 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.05.2018 12:26 #

      Дзякуй, Алена! Значыць, Вы мяне разумееце!  Пачынаю ўжо... Берагчы...   Увогуле, вельмі прыемныя такія падтрымка і клопат тут... А тое, што расце на градках, ні ў якое параўнанне не ідзе з набытым! Вось праверана раней на практыцы, і не раз... Так што... Працуем далей!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
183 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}