Па той бок журналістыкі / Памяць. Слёзы. Успаміны. Частка 3

Гісторыя трэцяя: “Мы верым, што ты ў раі… Памятаем і молімся…”
За наш Чэрвеньскі раён змагаліся з ворагамі воіны і партызаны ўсіх нацыянальнасцяў. Сведчаннем таму з’яўляюцца спісы загінуўшых – у кнізе “Памяць” і на шматлікіх помніках. І зноў гісторыя неверагодных супадзенняў, сведкай і ўдзельніцай якой пашчасціла стаць мне. На магілу свайго родзіча праз амаль 70 год завіталі туркменскія дзяўчаты.
…Гэта ж трэба было, каб так усё супала! У Мазырскім педуніверсітэце з 2009-га года пачалі з’яўляцца першыя туркменскія студэнты. А выкладчыцай англійскай мовы там працавала мая колішняя калега па чэрвеньскай СШ №4 Святлана Кісялёва. Яна была куратарам групы, дзе вучылася вельмі старанная Энеджан. А практыку вуснага маўлення ў групе выкладаў іншы педагог. І падчас адной з тэмаў -- “Вайна ў маім жыцці, у жыцці маёй сям’і” Энеджан пачала распавядаць пра дзеда, які загінуў у Беларусі і пахаваны дзесьці… ля горада Чэрвень. Ёй і параілі звярнуцца да Святланы Вячаславаўны. А на той час ва ўніверсітэт паступіла ўжо і стрыечная сястра Энеджан – Гульбахар. Святлана Кісялёва паабяцала звазіць дзяўчат на Чэрвеньшчыну.
Добра, што загадзя вырашылі ўдакладніць месца пахавання Абдулы Халсанбердыева. Напачатку размова ішла пра вёску Горкі. Але дачка Святланы Кісялёвай (і мая колішняя вучаніца) Лена адшукала ў нашай кнізе “Памяць” прозвішча дзеда туркменскіх студэнтак (хаця і напісанае з памылкамі) – у спісе пахаваных у вёсцы Кутузаўка. Правяраю праз АБД “Мемарыял”. Усё правільна. У Руднянскім сельвыканкаме ўдакладняю месцазнаходжанне брацкай магілы – на вясковых могілках. Падказваюць мне і арыенцір – высокі чорны помнік і чырвоныя зоркі на агароджы.
… У Кутузаўку нас вязе муж Лены Сяргей на сваёй машыне. Туркменскія дзяўчаты, з якімі знаёмлюся, пераапрануліся ў нацыянальныя строі. Гэта так незвычайна і хвалююча… У Чэрвені яны набылі чырвоныя жывыя гваздзікі, а з сабою ўзялі мяшэчкі, каб набраць з пахавання зямлі і завезці яе на радзіму дзеда.
Праехаўшы праз вёску, углядаемся ў могілкі, шукаючы той помнік. Згледжваем практычна ўсе адначасова.

 

 Ідзём туды, знаходзім патрэбнае прозвішча. Дзяўчаты падыходзяць да самага помніка, ставяць кветкі, пяшчотна дакранаюцца да літар…
 
І праводзяць патрэбны ў такіх выпадках рытуал, чытаючы спецыяльную малітву.
 
Усё гэта настолькі ўражвае… Ды яшчэ прыгадваецца ўласнае наведванне магілы дзеда ў Літве... Пэўны час за слязьмі нічога не чую і не бачу.
 
Па вяртанні ў Чэрвень пытаюся ў Энеджан, што гэта была за малітва. Аказваецца, спецыяльная – аб памерлых. Каб яны спакойна жылі ў раі, каб дасылалі здароўе і поспех сваім нашчадкам.
Як патлумачыла Святлана Кісялёва, у туркменаў звыклыя для нас паняцці “брат”, “сястра” – больш шырокія. Гэтымі словамі называюць многіх сваякоў, не так, як прынята ў беларусаў. Калі быць дакладным, дык загінуўшы – брат роднага дзеда Энеджан, Елдаша, якому пашчасціла вярнуцца з вайны. А вось Абдула быў маладым, не паспеў яшчэ стварыць сям’ю. Тата Энеджан, яго пляменнік, у свой час вучыўся ў Ленінградзе. Заўсёды хацеў адшукаць магілу дзядзькі. Але пра тое, што Абдула пахаваны ў Беларусі, стала вядома нашмат пазней.
З сабой дзяўчаты павезлі шмат фотаздымкаў.
Энеджан у той жа год закончыла Мазырскі педуніверсітэт, а маладзейшая, Гульнара, працягвала вучобу. Пэўны час мы яшчэ ліставаліся з Энеджан па электроннай пошце. І я ведаю, з якім ухваленнем успрыняла яе сям’я аповед-справаздачу пра наведванне дзяўчатамі магілы дзеда, як дзякавалі яе бацькі і сваякі ўсім, хто спрычыніўся да гэтай вандроўкі памяці.
Гэта яе тата і мама...
 А затым Энеджан выйшла замуж. Больш на сувязь яна не выходзіла... І з інтэрнэтам там праблемы, і замужняй жанчыне не да таго... А шкада... Я часта прыгадваю гэтую мілую выхаваную дзяўчынку... 

 
  • aksinia, 09.05.2018 18:33 #
    +1
    1
    Очень пронзительно. Спасибо.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.05.2018 19:31 #
      +1
      1
      Дзякуй Вам!
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 09.05.2018 18:52 #

    Прыгожыя. Няхай бы заставаліся тут. Там ў іх сярэднявечча нейкае... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.05.2018 19:32 #

      А каб ты ведаў, як некаторыя тут да іх паставіліся... Тое ж сярэднявечча... Шкада, што не магу агучыць той жахлівы выпадак -- прасілі гэтага не рабіць ніколі публічна...
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 09.05.2018 20:23 #
        +1
        1
        Дэбілаў зараз усюды развялося...
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.05.2018 20:33 #
          +1
          1
          І не кажы...
          ответить на комментарий
  • krem, 09.05.2018 19:38 #
    +1
    1
    Опять плачу. Очень трогательно.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.05.2018 19:39 #

      Дзякуй! Я сёння сама цэлы дзень штосьці плАчу... Са святам Вас!
      ответить на комментарий
      • krem, 09.05.2018 19:40 #
        +1
        1
        И вас са святам!
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.05.2018 19:40 #

          Дзякую!
          ответить на комментарий
  • zelenaya, 09.05.2018 21:34 #
    +1
    1
    Трогательно...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.05.2018 21:42 #

      Дзякуй!
      ответить на комментарий
  • batleya, 09.05.2018 23:57 #
    +1
    1
    Святая справа! Дзякуй Вам!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.05.2018 16:55 #

      Дзякую!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
120 постов
Последние комментарии
Marleniken
batleya
Marleniken
Leonid
Marleniken
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}