Па той бок журналістыкі / Дачныя цікавосткі

 
Дача -- гэта не толькі рыдлёўка, граблі і пласкарэз Фокіна ў руках! І не толькі, як у анекдоце", "капаць адсюль і да абеду", хаця і часцей за ўсё... А гэта яшчэ і прыемныя моманты адпачынку, і смачны абед (мая любімая "праца" на дачы! ), і кветкі, кусты, дрэвы ў квецені ў сезон... Ды іншыя цікавосткі. Карацей, зборная фотасалянка!
 
Думаеце, гэта мы вітаміны зарываем у зямлю?!  Не-а! Гэта морква а-ля гарошак! Пры павелічэнні на фота -- сапраўды, як вітамін. Сёлета на Камароўцы такое насенне беларускай вытворчасці не знайшла, набыла расійскай. Паглядзім, як прарасце. Што мне падабаецца ў такой моркве -- зручна садзіць на зададзеную адлегласць і не трэба ў будучым прарываць.

А гэта ідзе пасадка бульбы. Таксама пра яе кажу: "Закапалі ў зямлю!" 
 
Праца ўся -- ад перакопкі зямлі да яе загортвання -- ручная. Бульбу ўжо шмат гадоў садзім па галандскай тэхналогіі, адаптаванай шляхам спроб і памылак да беларускай рэчаіснасці. А суседзі ўсё роўна ніяк не прывыкнуць і штогод дзівяцца!

А вось за гэтай прыгажосцю я ганяюся ці з рыдлёўкай, ці з пласкарэзам Фокіна!
 
Прабачце мяне, Алена  Elena-Leopold, і іншыя аматары дзьмухаўцоў!!! Я таксама прызнаю і іх прыгажосць, і лекавыя ўласцівасці... Але з участка выкарчоўваю без усялякай літасці!!!!
Галоўнае, хітранькія яны якія! Бывае, спецыяльна палюю толькі на іх. Прайшлася па ўчастку, выкарчавала... Паварочваю назад, а там яшчэ некалькі. У адвортны бок -- зноў парачка залоціцца... Ну што за праява?! Прапусціць я іх ніяк не магла... Такое ўражанне.,што яны са мной спецыяльна ў хованкі гуляюць. Убачаць здалёк, раз! -- і схаваліся. Я прайду -- зноў вырастаюць угору... 
Але насамрэч вось такая сонечнасць на ўчастку мне больш падабаецца, чым дзьмухаўцы!

Яшчэ да "завірухі" яблыні фатаграфавала...

 
 
Заадно і за сонейкам у галінах паганялася...

Вырашылі да пасадкі памідораў у цяпліцу вырасціць там цыбулю на пяро. І яна ірванула! Хоць адзін від зяленіва ўжо ў салату -- свой, уласналапна вырашчаны...

Так што ад набытай летась стацыянарнай цяпліцы так шмат карысці! Расада капусты расце там, здаецца, на вачах!
Ну, і на заканчэнне -- каралева ўчастка, Яе Вялікасць Айва!!!

 
 



 
  • aksinia, 12.05.2018 17:04 #
    +1
    1
    Айва - вне конкуренции!  А у нас филиал дачи на балконе. Там в выварку перекочевали помидоры-черри с подоконника. Тоже вот теперь ждём урожай)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.05.2018 17:14 #
      +1
      1
      Оо-о-о-о, як здорава!!!! А фотку?!   Я вось не зусім дакладна памятаю... А гэта Вы спрабавалі плады айвы сушыць?! 
      ответить на комментарий
      • aksinia, 12.05.2018 17:58 #
        +2
        2
        Нет, айву не я сушила) А вот и фото-доказательство. Уже зацвели)  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.05.2018 19:51 #
          +1
          1
          О, клас! Будзе ўраджай на балконе!!!
          ответить на комментарий
          • aksinia, 12.05.2018 20:40 #
            +1
            1
            спадзяемся)
            ответить на комментарий
  • kalinna, 12.05.2018 18:15 #
    +1
    1
    Айву что ли посадить..) красивая!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.05.2018 19:51 #

      А пасадзіце! Галоўнае, плады -- жоўтага колеру! 
      ответить на комментарий
  • Gina, 12.05.2018 18:20 #
    +1
    1
    Усё вельмi прыгожа!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.05.2018 19:51 #

      Дзякуй! 
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 12.05.2018 18:40 #
    +1
    1
    Цудоўныя здымкі! У мяне таксама сад белы ад цвету. Цікава бульбу садзіце, трэба будзе пачытаць пра галандскую тэхналогію. Сёння адпрацаваў увесь дзень на агародзе: пасадзіў бульбу. Хутка ў лазню і адпачываць.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.05.2018 19:53 #

      Шчыра дзякую! Оо-о-о-о-о, віншую з пасадкай бульбы -- галоўная справа!  З лёгкім духам!
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 12.05.2018 19:55 #
        +1
        1
        Дзякуй! 
        ответить на комментарий
  • batleya, 12.05.2018 21:05 #
    +1
    1
    Дзякуй! Стварылі настрой! Самі даўно з жоначкай усё пасадзілі, цяпер паліваем, падкармліваем ну і іншыя  зразумелыя усім радасці))) Айва - ну проста растала душа!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.05.2018 22:26 #

      Рада, што спадабалася!  І Вам з жонкай поспехаў і цікавостак!
      ответить на комментарий
  • Lapka, 12.05.2018 22:44 #
    +1
    1
    Красиво у вас!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.05.2018 22:44 #

      Дзякуй! 
      ответить на комментарий
  • Olga-A, 13.05.2018 13:07 #
    +1
    1
    Боже, какая благодать!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.05.2018 20:31 #
      +1
      1
      Шчыра дзякую!!!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
183 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}