Па той бок журналістыкі / Сіноптыкі павЫдУмляюць...


І хто б мог падумаць, што я буду так чакаць дажджу, за якім люблю назіраць выключна з-за шыбы, а вось трапляць пад яго -- не?! З нецярплівасцю шукаць на сайце выяву маленькага зялёнага парасончыка з блакітнымі кропелькамі... Але найчасцей там -- сонейка-я... Эх!!!!
Колькі мы ўжо без дажджу? Пару тыдняў ці болей? Улік спецыяльна не вяду, але пра засуху красамоўна паведамляе нават зямля на градках ля дома, якая рассыпаецца ў пыл. А яшчэ пагрозлівае шыпенне электрычнага воданагравальніка і яго ў прамым сэнсе наплявацельская праца (плюецца з крана толькі так!), якому не хапае ціску ў падачы вады. Бо народ кінуўся паліваць градкі, а дадатковую свідравіну гораду і не падключаць. Шматгадовае процістаянне камунгаса з агароднікамі, якія імкнуцца займець ваду для паліву ў абход уласных лічыльнікаў, пачалося ўжо...
Учора тата засмучаўся, што бульбу, і тут (а не толькі на дачы) таксама пасаджаную па галандскай тэхналогіі, давялося абгортваць не зямлёй, а гэтым пылам... Які там ужо грэбень?! Усё паўзе ўніз...
Некалькі дзён таму нарэшце згледжваю абяцанне дажджу і нават верагоднасць навальніцы на гэтую ноч і раніцу. І калі надвор'е на іншыя дні мянялася ў прагнозах па некалькі разоў на дзень на дыяметральна супрацьлеглае, гэтае абяцанне палёгкі раслінам і дачнікам-агароднікам заставалася нязменным. 
Ды ўчора нават пасля абеду хмары так абнадзейваюча наразалі кругі вакол нашай шматпавярхоўкі!!!! І што??? А нічога! Спаць клаліся таксама з надзеяй. У выніку раніцай хмары пабачылі, а дажджу -- не. Пасля ж і ўвогуле праз іх пралезла вось прама нахабнае ўжо такое самазадаволенае сонца! Што, маўляў, не чакалі???? А вось яно я! І хаця на раніцу нам канкрэтна ўказана: "Невялікі дождж", насамрэч ён толькі ў марах...
Карацей, прызнавайцеся, сябры... ХТО ПЕРАХАПІЎ НАШ ДОЖДЖ???? Тэрмінова ганіце яго сюды!!!
 
  • Lapka, 15.05.2018 09:15 #
    +2
    2
    У нас пыль прибило утром и все. И простите меня патриоты, но нерационально в РБ заниматься растениеводством, климат г... То вы вымокнет, то вымерзнет, то высохнет.  Помню этот растресканный от жары чернозем, дождей давно никто не видел, а все прет и растёт, потому что ему там хо-ро-шо.  Сколько лет здесь живу, столько поражаюсь оптимизму белорусов)) и настойчивости.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.05.2018 09:21 #

      Аа-а-а-а, ну хоць прыбіла...  Не, ведаеце, як дачнік са стажам паўтаруся (бо дзесьці казала ўжо): яшчэ ні разу не было такога, каб на дачы ў нас што-небудзь не дало чаканага ўраджаю, ды яшчэ і "з верхам". А аптымізм і настойлівасць -- Вы правільна заўважылі! --- наша ўсё!!!!  Але, бывае, і паныць хочацца... 
      ответить на комментарий
      • Lapka, 15.05.2018 09:29 #
        +1
        1
        Лотерея)) желаю вам выиграть в нее. Ну и дождика наколдую)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 15.05.2018 09:30 #

          Латарэя даўжынёй у шмат гадоў!  Дзякуй вялікі!!!  Дык я дожджыка чака-а-а-а-аю, ага....  
          ответить на комментарий
    • kalinna, 15.05.2018 10:16 #
      +1
      1
      Твои предлжения?) Шо тут дзелаць?))
      ответить на комментарий
      • Lapka, 15.05.2018 10:49 #

        Бычков растит
        ответить на комментарий
        • kalinna, 15.05.2018 11:46 #

          Да чета тоже не очень получается. Выращивали мраморную говядину выращивали, да не вырастили(
          ответить на комментарий
          • Lapka, 15.05.2018 12:16 #

            Бывает) обычная говядина, выращенная на наших лугах,не хуже, а не та что вонючим силосом и комбикормом вскормлена.
            ответить на комментарий
            • kalinna, 15.05.2018 12:23 #

              Так панимаеш, луга у нас всего то 3-4 мес в году( остальное время силос бычкам жрать надо. Поэтому идея вкусного мяса тоже так себе в нашем климате(
              ответить на комментарий
              • Lapka, 15.05.2018 12:25 #

                Ну почему у моей бабушки это мясо было вкусным, а то, что мужу на ЗП с фермы давали - несъедобным?
                ответить на комментарий
                • Lapka, 15.05.2018 12:26 #

                  Вот выразилась)) мясо бабушки))) ну ты поняла)
                  ответить на комментарий
                • kalinna, 15.05.2018 12:29 #

                  Патаму шта есть вариант для сЭбэ, а есть промышленный масштаб где затрат поменьше а продать побольше.  Я напр. вообще боюсь этих бройлеров которые за три недели до оазмера индюков вырастают(
                  ответить на комментарий
                  • Lapka, 15.05.2018 12:38 #

                    Они и у моей свекрови вырастают за месяц, чуть поменьше, правда, но вполне норм.
                    ответить на комментарий
                    • kalinna, 15.05.2018 12:46 #

                      Так небось натур едой кормит. Магазинных кур есть не могу. Невкусные( Были бы родители покрепче своих бы развели.
                      ответить на комментарий
              • travelfreaks, 15.05.2018 12:42 #

                У нас тут, кстати, просто выпускают коров на огромный огороженный участок, организуют поилку и больше ничего не делают, иногда собирают урожай  порой коровы разбегаются   
                ответить на комментарий
                • kalinna, 15.05.2018 12:45 #

                  В Рб уже огромных нераспаханных участков не осталось. Бедные коровки шаг вправо шаг влево.. Фотка душевная))
                  ответить на комментарий
                  • travelfreaks, 15.05.2018 12:47 #

                    вот еще одна, моя любимая, много раз пощенная тут  традиционно, нажимаем правой кнопкой на картинке, выбираем Открыть изображение в новой вкладке и рассматриваем   
                    ответить на комментарий
                    • kalinna, 15.05.2018 13:48 #

                      Супер! Все как я люблю)) много брутальных мужчин и вкусной еды!))
                      ответить на комментарий
  • Nayana, 15.05.2018 09:52 #
    +1
    1
    Мы, похоже. У нас на три дня ливни передают
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.05.2018 09:55 #

      Дык і ў нас перадаюць... Але... не даюць...  А Вы ўжо ў Беларусі? Ці ў Маскве яшчэ?
      ответить на комментарий
      • Nayana, 15.05.2018 09:58 #

        Ещё в России
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 15.05.2018 09:59 #

          Ага... Зразумела... Паглядзім, дзе сіноптыкі абяцанні спраўджваюць!   
          ответить на комментарий
  • Lea, 15.05.2018 10:06 #

    Поддержу Люду, в эту пыль сажать, ну такое.... наивно штоли, с дождем грязь без дождя пыль, все равно толку ноль
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.05.2018 10:36 #
      +1
      1
      Ага... Нуль... Прыкладна вось так "нулёва":  
      ответить на комментарий
      • Lea, 15.05.2018 12:26 #

        крысотааа
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 15.05.2018 12:27 #

              Ну дык!!!!
          ответить на комментарий
          • Lea, 15.05.2018 12:27 #

            париник сами ставили? какой? а навоз где берёте?
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 15.05.2018 12:30 #

              Парнік прыкупілі толькі летась. Па назве не памятаю... Ставілі спецыялісты.  Гной нідзе не бяром. У спецыяльных скрынках робім свой перагной. Туды ідзе ўсё пустазелле і ўсе бытавыя адыходы з дому. Ужо таксама шмат гадоў. Выдатна сябе апраўдвае...
              ответить на комментарий
              • Lea, 15.05.2018 12:31 #

                от как. ясно, живёте значит на земле
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 15.05.2018 12:33 #

                  Ну, не зусім... Гэта дача... Але сапраўды, як у песні: "З-за яе жыцця не бачу!"    Жартую. Усё ў меру. На ўсё хапае сіл і рук, інакш прадалі б ужо. Хаця такой смачнай агародніны і бульбы, як уласналапна вырашчаная, я больш нідзе і не ела... А ўвогуле, люблю вазіцца на зямлі... Гены продкаў-сялян, куды дзецца... 
                  ответить на комментарий
  • Udachnik, 15.05.2018 10:17 #
    +1
    1
     На поўначы такі дачакаліся дажджу. Ідзе ўжо гадзін з 5 раніцы.  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.05.2018 10:18 #

      Оо-о-о-о-о, як Вам класна! Можа, і нам чаго падгоніце????   
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 15.05.2018 10:23 #
        +1
        1
        Ага , вельмі рады, бо агарод пачаў ператварацца ў Каракумы. Спадзяюся і да Вас дойдзе дожджык.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 15.05.2018 10:24 #
          +1
          1
          О, дык і ў Вас такая ж засуха была!!! Дзякуй! І я спадзяюся... Не сёння, дык заўтра... Не заўтра, дык паслязаўтра... 
          ответить на комментарий
  • batleya, 15.05.2018 10:26 #
    +2
    2
    Учора вечарам хвілін 30 прайшоў добры дожджык у нашым Міры!) і ноччу трохі пабалаваў! - і зараз вось нейкія хмаркі сімпатычныя валочацца па небе, таму палову тэрмінова "паганю" Вам! Куды адрасаваць??
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.05.2018 10:27 #
      +1
      1
      І Вам класна! І ажно зайздросна!!! Ганіце-ганіце! У горад Чэрвень Мінскай вобласці!  Чакаю... 
      ответить на комментарий
  • aksinia, 15.05.2018 19:56 #
    +1
    1
    И мы сегодня с дождём. Такая красота. Всё умылось. Яркие краски. Вкусные цветочные ароматы. Внуку опять же радость - лужи измерять на глубину))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.05.2018 20:31 #
      +1
      1
      Ой, здорава!!!! Рада за Вас і ўнука!!! А ў нас і не капнула... 
      ответить на комментарий
  • Mirax, 16.05.2018 22:01 #
    +1
    1
    У нас учора быў дождж і зараз здаецца павінен пачацца. Сапраўды ён вельмі патрэбны, зямля сухая. Напачатку траўня прыйшлося мне ехаць па дарозе Мінск - Вільня і там трапіў ў "пясчаную буру". Моцны вецер узняў пыл з перепаханага поля, дарогі не было відаць.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.05.2018 08:07 #

      А ў нас учора ноччу-раніцай нават пыл цалкам не прыбіў... І сёння пасля ночы толькі крыху мокры асфальт, які практычна высах ужо. Дражніцца дождж -- і ўсё тут!  Оо-о-о-о-о, пясчаную буру неяк бачыла на Украіне падчас вандроўкі... Бр-р-р-р-р-р-р!!! Разумею Вас...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
259 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}