Па той бок журналістыкі / Мора-мора...:((

На жаль, не тое, пра якое ўсе мараць гарачымі летнімі дзянькамі... А вось такое:
Гэта наша садовае таварыства і вуліца Садовая, якую я настойліва прапаную перайменаваць у Балотную... Такая "прыгажосць" пасля амаль тыдня дажджоў. Непасрэдна ля нашага ўчастка (за спіною фатографа), і далей не нашмат лепш... Вунь нават нашы гартэнзіі, неінтэлігентна адпіхваючы адна другую, вылезлі праз сетку, каб падзівіцца на "мора"!
Гэта -- вынік неахайнай засыпкі гравіем вуліцы пасля пракладкі труб для вады пару-тройку гадоў таму. Каму больш разгарнулі, каму -- менш. Нам дык і зусім мала... Наверсе -- гліна. Карацей, весела...
Па самому ўчастку вада ў нас, бачна, каціла таксама. Прама як перасохлыя рэчышчы паўсюль. Але добра, што хоць не затрымалася. Толькі ў яміне пад пластыкавую сажалку. Яміна нечакана набралася практычна поўнай. Здаецца, што зараз тут пачуецца: "Ква-а-а-а-а-а-а-а!"
Дзякуй Богу, асаблівых разбурэнняў той сезон бесперапынных дажджоў не прынёс. Недзе замыла баразну, трохі паваляла тапінамбур... Усё вырашальна. А штосьці дык нават і парадавала.
Напрыклад, маліна! Нягледзячы на дождж, на невялікім участку яе наспела тры літры!
Вялікая, салодкая...
А самае галоўнае -- без чарвячкоў! Як пачыналася без іх (аб чым пісала ўжо), так і працягваецца...
Любімая праца на дачы -- гэта абед па раскладу!  Адкапалі маладой ранняй бульбы. З-за двухмесячнай засухі яна яшчэ добра не парасла, але пакаштавалі... Раю! Гатунак -- "Зорачка". Вельмі смачная!
Не, бульба была не пустая. Да яе -- салата і курыныя галёнкі, запечаныя ў фользе.
Заўтра збіраемся праверыць, як зменшылася галоўная лужына за два дні... 
 
  • reformat, 07.07.2018 22:11 #
    +1
    1
    По заглавию ожидание не совпало с реальностью))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.07.2018 22:11 #

      аХа, спецыяльна задумана!   
      ответить на комментарий
  • aksinia, 07.07.2018 22:31 #
    +1
    1
    Малина шикарная! А что надо для того, чтобы она была без червяков?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.07.2018 22:42 #
      +1
      1
      Дзякуй! Ну-у-у-у, нават не ведаю... Усё "спісваю" на апрацоўку "Экасілам" -- не першы год карыстаюся... А ад гэтага ці не... Гарантыі даць не магу... Карацей, шанцуе!  
      ответить на комментарий
    • Ayrlily, 07.07.2018 23:44 #
      +2
      2
      Наверное, сорт имеет значение. Хотя, у нас как минимум три вида, и вся хорошая
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 08.07.2018 07:40 #

        Здорава!!! 
        ответить на комментарий
  • Ayrlily, 07.07.2018 23:46 #
    +1
    1
    У нас тоже в этом году очень много малины, уже и варенья наварили, и заморозили. Будем зимой лакомиться, если доживёт до той зимы)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.07.2018 07:40 #

      Клас! З нарыхтоўкамі Вас!  
      ответить на комментарий
  • batleya, 08.07.2018 00:46 #
    +1
    1
    Лужына, канешне, непрыемная! Але ж усё астатняе - ну проста летні перфоманс!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.07.2018 07:41 #

      Дзякуй!!!  
      ответить на комментарий
  • glaswens, 08.07.2018 12:48 #
    +1
    1
    Море может и искусственное, но вот картофельное солнышко. Самое что ни наесть настоящее;)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.07.2018 16:39 #

      Дзякуй! Бульбяное сонейка -- класная знаходка! РЭСПЕКТ!!!  
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}