Па той бок журналістыкі / "Аліўе" = "Гарошак"! :)))

Пасля сённяшняй паездкі на дачу ў мяне настальгія! Па фірмовай салаце дзяцінства -- "Аліўе". 
... Эх, якой радасцю для бацькоў было ў часы татальнага дэфіцыту здабыць хаця б адну бляшанку зялёнага гарошка да свята. Асабліва да самага галоўнага -- Новага года. Які (абавязкова-абавязкова!!!) трэба святкаваць па правілах: з шампанскім, ёлкай з лесу (тады за яе не плацілі і нікога не ганялі!), мандарынамі і... Так-так, "Аліўе"! Памятаюцца мне тыя бляшанкі фірмы "Глобус". Фота з Сеціва:
Як доўга гэта было любімай салатай на святы? Здаецца, столькі ж, колькі традыцыйна праглядалася "Іронія лёсу..."!
Затым надышоў час, калі больш віталася сваё, вырашчанае і закансерваванае. З набыццём дачы ў нас з'явілася магчымасць вырошчваць і гарох. А прыгатаваць з яго інгрэдыент для "Аліўе" было не так-то і проста!
У вялікія каструлі з вадой на дно змяшчалі складзены ў некалькі столак ручнік, на яго ставілі некалькі паўлітровак з гарошкам, залітым марынадам і накрытым жасцянымі накрыўкамі. І ўсё гэта трэба было каля паўгадзіны асцярожна кіпяціць. А, яшчэ на накрыўкі ўкладвалі невялікія каменьчыкі, каб яны не адчыняліся. Абавязковая ўмова -- каб унутр не трапляла паветра!
Затым спецыяльным прыстасаваннем (зноў-такі, акуратна, каб не ссунуць накрыўку) слоікі па чарзе даставаліся і закручваліся машынкай. Вуаля! Гарошак знаёмага смаку гатовы.
Пасля надышла чарга... чаго???? Правільна, халадзільнікаў з вялі-і-і-і-і-ікімі лядоўнямі! Гэта вам не сціплы маленькі адсек, куды практычна нічога не змяшчалася, а паўнавартасныя тры-чатыры "кашы"! Гарошак пачалі замарожваць. І ніякай тлумы з кансерваваннем! Скажаце, смак не той? Дык гэта на аматара! Нам такі гарошак у салаце вельмі падабаецца! Асабліва летні варыянт, калі замест каўбасы "Доктарскай" (эх, мая любоў з дзяцінства! Больш за ўсё ў "Аліўе" я любіла каўбасу, а гарох і да гэтага часу -- самы нелюбімы інгрэдыент, ха-ха!) дадаём звараную курыцу, а замест салёнага агурка -- свежы. 
Карацей, салата гэтая, якую папросту завём "Гарошкам" (бо даўно і папулярна нам патлумачылі, што такое сапраўднае "Аліўе" і што каўбаса і маянэз -- ну ніяк, ніяк не стасуюцца...), ужо даўно будзённая, не святочная. Толькі зрэдку, калі раптам перад чарговым Новым годам накрывае настальгія і... "А што -- у нас не будзе на святочным стале "Гарошку"????" -- "Ды будзе, будзе!" Тады гатуем.
Дык вось ужо каторы год мы вырошчваем гарох на дачы. І ён пачынае ўжо налівацца!

 Вось сёння і першая порцыя прыехала:
Палушчылі:
І адправілі ў лядоўню! Спадарожна парадаваўшыся, што з хатнім кансерваваннем вазіцца не трэба!
Нуу-у-у-у-у-у-у-у... У каго яшчэ настальгія па "Аліўе"?!  

 
  • Ayrlily, 08.07.2018 21:11 #
    +2
    2
    Блин, тоже захотелось)) хоть ты сделай завтра))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.07.2018 21:11 #
      +1
      1
      Выдатная ідэя! Падтрымліваю! 
      ответить на комментарий
  • batleya, 08.07.2018 21:11 #
    +1
    1
    А як жа без яго,, караля кожнага свята!)) Убачыў здымак бляшанкі - і адразу, нават не чытаючы, узніклі тыя ўспаміны!)) 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.07.2018 21:12 #

      Клас!!!!!!  
      ответить на комментарий
  • batleya, 08.07.2018 21:12 #
    +1
    1
     
    ответить на комментарий
  • Lapka, 08.07.2018 21:20 #
    +1
    1
    Опасный салат для фигуры)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.07.2018 21:21 #
      +1
      1
      Дык не кожны ж дзень і нават тыдзень! 
      ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.07.2018 21:26 #

      Я нават ведаю, хто мне можа "ўклеіць" канкрэтна за маянэз!!!    Шкодны-ы-ы-ы-ы--ы-ыы... 
      ответить на комментарий
      • Ayrlily, 08.07.2018 21:45 #
        +1
        1
        Можно намешать свою заправку. Горчица, соевый соус, масло (или можно и без него), сок лимона, мед. В общем на любой вкус можно сделать). Можно и майонез свой приготовить, но уж слишком жирно)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.07.2018 22:27 #

          Так, можна! Бяда ў тым, што я люблю класічны рэцэпт "Гарошку". І маянэз люблю...    Пра свой маянэз цалкам згодна, што яшчэ больш тлуста!
          ответить на комментарий
      • Lapka, 08.07.2018 21:55 #

        И кто?
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 08.07.2018 22:28 #

             Пачакаем...
          ответить на комментарий
  • zelenaya, 08.07.2018 22:02 #
    +1
    1
    О, люблю горох:))) сегодня налегала))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.07.2018 22:28 #

      Выдатна! 
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 09.07.2018 00:32 #
    +1
    1
    И зачем я это прочитала на сон грядущий?)))))))))) Люблю оливьешечку))) Иногда даже без всяких праздников готовлю)))
    ответить на комментарий
    • Gina, 09.07.2018 01:05 #
      +1
      1
      Дзякуй, але я халадоу пачакаю))) я яшчэ зелянiны не ад’елася.))
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 09.07.2018 08:06 #

        Дык гарошак жа таксама зеляніна...   
        ответить на комментарий
        • Gina, 09.07.2018 08:38 #
          +1
          1
          Ага, пад майанэзам ды с каубасой))
          ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 09.07.2018 10:31 #

            Ну дык вось жа! Глыбока закапаны!!!! А пакуль яго адкапаеш, глядзіш -- і калорыі патрацяцца!    А ўвогуле, прыгадваю эпізод з якіх там па ліку "Ёлак", калі француз глядзеў на прыгатаванне "Гарошку" з такім недаўменнем і нават жахам: "Каўбаса? Маянэз???"   
            ответить на комментарий
            • Gina, 09.07.2018 10:32 #
              +1
              1
              Памятаю)))
              ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.07.2018 08:05 #
      +1
      1
           Дык і мы ўжо даўно без усялякай нагоды...
      ответить на комментарий
  • Gina, 09.07.2018 01:06 #

    Ой, камент не туды трапiу
    ответить на комментарий
  • margosha1508, 09.07.2018 14:22 #
    +2
    2
    это про нас)) - Новый год без горошка????)) - никогда!)))) и каждый нг закатываю глаза и говорю - вас не достало одно и тоже?) - и мне в ответ - неееет! Ну ты что? А как же утром без оливье?)) а как же без шубы?)) а как же без мяса по французски?)) а язык ты что?? не ешь?)))) ну вот какбэ и весь ответ))))) Причем,в любой день года все это реально и возможно сделать и съесть)) - но нет!)))) В Новый год - все эти прысмаки ,отчего-то, становятся волшебно вкусными)))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.07.2018 15:27 #

      Згодна на 100%!!! У гэтым і ёсць адна з загадкавых чароўнасцяў Новага года!!!    Прычым мяса па-французску "падгрэбла" ўсё ж пазней... А "шуба" -- так! 
      ответить на комментарий
  • margosha1508, 09.07.2018 14:24 #
    +1
    1
    горошек я люблю с говядиной. Муж делал и с печенкой,и с кроликом, и с курицей, и с языком. Колбасу еще никто не переплюнул)))))) Майонез давно делаем для салатов сами. Добавляю много зелени и свежих огурцов, и морковки.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.07.2018 15:28 #

      Здорава!!! Карацей, колькі людзей -- столькі мадэрнізаваных рэцэптаў!  І кожны можа падабраць свой улюбёны, а то і не адзін -- адной і той жа стравы... 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
156 постов
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}