Па той бок журналістыкі / Летні дождж, летні дождж...

Другі дзень, паціху і памалу... прарываецца... до-о-о-о-ожджык. Такі летні-летні! Асцярожныя важкія кроплі нясмела крАтаюць разагрэты асфальт. Здаецца, калі пільна прыслухацца, можна пачуць шыпенне, як на патэльні. Пад такім дожджыкам можна ісці без парасона. Ісці доўга-доўга, не зважаючы, куды... Такі летуценны настрой апаноўвае... Так светла на душы... І думаеш пра штосьці прыемнае.
А па вяртанні дахаты мне прыгадалася адна з любімых песень любімага выканаўцы Ігара Талькова "Летні дождж". Адшукала ў сеціве шмат кліпаў і вось гэты запіс з яго канцэрта...
 
І так скрушна зрабілася... Так штосьці зашкрэблася на душы...
Цяпер паціху слухаю яго іншыя песні... І слёзы на вачах, як дождж на шкле...
  • batleya, 11.07.2018 16:27 #
    +1
    1
    У нас  толькі хмаркі!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.07.2018 16:28 #
      +1
      1
      А ў нас толькі кроплі... Былі... Ды ў нас яшчэ пасля той пяцідзённай залевы ніяк зямля на дачы не прасохне!!! А ўжо на выхадныя новую хвалю абяцаюць... 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
156 постов
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}