Па той бок журналістыкі / Як?!

Вось як у мяне атрымалася беспамылкова (тройчы!!!) вылавіць лыжкай з міскі цэлыя вішні сярод тых, з якіх дасталі костачкі?!  Да гэтага часу сама дзіўлюся. Прычым двойчы з адной міскі ў адзін дзень, і адзін раз -- у другі... У апошнім выпадку нават не памятала, што яна там быць павінна -- цэлая ягада... Выпала са стомленых рук. Бо за паўтары гадзіны пазбавілі костачак 6 літраў вішні (у чатыры рукі), атрымаўшы 3,4 кілаграма чыстай вагі... 
Яны ж абсалютна аднолькава блішчаць наверсе бачкамі! І цэлая, і без костачак! А вось жа прыцэлілася, бо штосьці мне падалося, і -- ап! Больш не трэба думаць, што хтосьці ўзімку можа выпадкова зламаць зуб, натрапіўшы з размаху на такі сюрпрыз...
Карацей, штосьці з серыі "відавочнае-неверагоднае".  Ці ўсё ж хтосьці ведае рацыянальнае тлумачэнне?! Ну там, па законах фізікі... 
  • Lapka, 12.07.2018 09:08 #
    +2
    2
    Все равно попадутся с косточками)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.07.2018 14:48 #

      Не-а... Больш не падала...   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
156 постов
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}