Па той бок журналістыкі / Што ж ты, вецер, нарабіў...

Падалі нашы яблыкі-грушы на дачы, падалі... Але паціху так. А пасля таго, што прыляцела да нас 5 жніўня (http://sonejka-ja.bloger.by/98414/)... Так і думала, што ўбачым ужо мора ападу...
Ды яшчэ і паехалі на дачу не на наступны дзень, а праз адзін.
Найперш "пакармілі" скрынку, дзе робіцца з рэшткаў усяго перагной. Тады паглядзелі, што можна забраць на перапрацоўку.

 
Гэта здаецца на фота, што няшмат. На самай справе-- мяхі!!!
Галоўнае, абабіла, скажам так, яблыкі-грушы вынікова. Бо на працягу ўсяго дня, у які мы былі на дачы, пасля падабранага зверху гопнулі толькі два яблыкі і пару груш. А вецер-то налятаў таксама парывамі. Відаць, у астатняй садавіны адно з захапленняў -- скакаць з галін менавіта ноччу! 
А што ж прапануюць нам збіральнікі садавіны? Раённае спажывецкае таварыства гатовае прыехаць у населены пункт, дзе няма крамы, толькі пры ўмове вялікай колькасці таго, што можна забраць. Маўляў, дамаўляйцеся, людзі, спачатку паміж сабой, а тады тэлефануйце і заказвайце машыну.
Оо-о-о-о-о, як арганізаваць штосьці сярод дачнікаў, ведаю не па чутках! Таму тое не так, таму -- тое... Не наш варыянт. Галоўнае, аплату-то якую абяцаюць! Ажно... 5 капеек за кілаграм!  Ды я лепей сваю скрынку з перагноем "пакармлю" -- меней турбот!
Мясцовы вытворча-харчовы завод таксама прымае садавіну. Але везці трэба самім. І там плацяць ужо... 4 капейкі за кілаграм! Правільна, навошта каму беларускія яблыкі??? Лепей купляць тады польскія...
Э-эх, ураджай...
  • Rimma, 08.08.2018 14:43 #
    +1
    1
    У нас был просто огромный яблоневый сад. Пока был жив отец, урожай сдавал он. Помню, как приезжала машина, выгружала ящики во дворе. Мы собирали яблоки, заполняли ящики. Собирали падалицу и съёмные раздельно, так как они шли по разной цене. Не могу точно сказать, сколько в советские годы платили за килограмм, но раз отец сдавал, значит было выгодно. Теперь же выгоднее не сдавать - морока одна(((
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.08.2018 18:27 #

      Цалкам з Вамі згодна! У савецкі час сапраўды было выгадна. Памятаю, як мы, школьнікі, зараблялі на яблыках. Ды і цікава ж было запаўняць тыя скрынкі, праўда?! А цяпер -- слоў няма, адны думкі... 
      ответить на комментарий
  • ProstoOdinChelovek, 09.08.2018 13:34 #
    +1
    1
    такие фото  аппетитные!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.08.2018 22:03 #

       Дзякуй! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}