Па той бок журналістыкі / Віно "Восеньскі букет"

Хтосьці называе гэта віном, а хтосьці -- лікёрам... І "перахрышчваюць" многія па-свойму. А мне галоўнае -- лёгка гатуецца і смачна п'ецца. Вось сёння ручачкі дайшлі да залежаў. А то неабходнае з кусціка-дрэўцаў сарвана было... нуу-у-у... амаль з тыдзень таму. Але ў халадзільніку захавалася цудоўна! Як учора пакладзенае.
Значыць, пачынаем.
На адну порцыю (выхад -- 1,5 літра): 40 ягад чарнаплоднай рабіны, 100 лісцікаў вішні, 1 літр вады, 350 грамаў цукру, 1 сталовая лыжка лімонкі, 1 бутэлька гарэлкі.
Колькасць лісцікаў і ягад лепей падлічыць адразу пры зрыванні. Не прынцыпова, але звычайна стараюся прапорцыі захоўваць. Я збірала адразу на 2 порцыі. Бо мне непразрыста намякнулі, пабачыўшы ягады, што добра было б, калі б я зрабіла і пачаставала!   Ну, куды ж я падзенуся?! 
Ягады і лісточкі добра вымыць цёплай вадой. Звычайна ягады я яшчэ і абрываю з пладаножак.
Закіпяціць літр вады, закінуць туды падрыхтаванае і варыць на невялікім агні 30 хвілін.
Я звычайна пасля з'яўлення бурбалак накрываю каструлю, каб моцна не адкіпела. Але перыядычна памешваю.
Пасля таго, як зварылася і крыху астыла, працэджваем. Ягады адціскаем таксама. Яны разам з лісцікамі -- на выкід. Далей працуем з вадкасцю. Засыпаем цукар, перамешваем. Атрымліваецца вось такі цёмны... кампот -- што на выгляд, што на смак!   
Але варта толькі дадаць лімонку... І -- о, цуд!
Атрымліваецца вось такі прыгожы колер і арыгінальны смак! Усё роўна як дадаеш лімонку ў халаднік -- і ён ажно свяціцца пачынае рубінам!
Цяпер няхай астыне цалкам. Затым заліваем гарэлку, размешваем і пераліваем у тару, дзе віно-лікёр будзе настойвацца. Нядоўга. Затым можна наліць у бутэлькі, а можна і так захоўваць. У мяне атрымалася з дзвюх порцый тры літры. Ледзь не напісала -- карыснага напою!   
Ну, і пакаштаваць...
Чын-чын!!!  
І што я яшчэ хацела сказаць... Аа-а-а-а! Даруйце мне, алкавелаблогеры, за такое нямэтавае выкарыстанне чыстага прадукту!  Але чысты я не ўжываю... А вось гэты -- з задавальненнем! Няшмат... Бо толькі здаецца, што вадой разбаўленае. А так -- даволі моцнае. Ды і чарнаплодка ўвогуле-то мае здольнасць ціск паніжаць... Так што ў чымсьці ўсё ж напой -- карысны... 
  • batleya, 28.08.2018 20:36 #
    +1
    1
    Вельмі смачна напісалі аб тэхналогіі! Абавязкова паспрабую паўтарыць! 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 28.08.2018 20:37 #
      +1
      1
      Дзякуй! Поспехаў! 
      ответить на комментарий
      • batleya, 28.08.2018 20:37 #
        +1
        1
         
        ответить на комментарий
  • Shurik1, 28.08.2018 20:36 #
    +1
    1
    Утянул рецепт в копилку. Где бы только черноплодкой разжиться?)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 28.08.2018 20:38 #

      Эх, далекавата Вы... А так бы падзялілася б...  
      ответить на комментарий
      • Shurik1, 28.08.2018 20:41 #
        +1
        1
        Найду, я думаю. Я в этом году в настойки ударился. Перцовки, гранатовки, вишневки, сейчас вот грушевая на подходе... И тоже чистую водку перестал мочь пить. А вот настоечки в удовольствие)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 29.08.2018 08:29 #

          Эх, падзяліліся б рэцэптамі! А то ў мяне ўжо і грушы закончыліся, а грушаўка... міма... 
          ответить на комментарий
        • ledi-N, 29.08.2018 10:48 #

          Я тоже в настойки ушла. Так что просто требую ,рецепт грушевой!!! Шурик не будь жадиной, делись)) хотя бы рецептом
          ответить на комментарий
          • Shurik1, 29.08.2018 10:59 #

            Да я ж не попробовал ещё. В пятницу продегустирую. Если ок — поделюсь
            ответить на комментарий
  • Lapka, 28.08.2018 20:49 #
    +1
    1
    С моими 80/60 опасный напиток)) однажды пробовала, вкус - необыкновенный. Но больше не рисковала))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.08.2018 08:30 #

      Ой, шкада, канешне, тым больш, што Вам спадабалася. Але пры такім нізкім ціску -- так, лепей не рызыкаваць...
      ответить на комментарий
  • Gina, 28.08.2018 21:10 #
    +1
    1
    У iзбранае! )) Абавязкова зраблю у наступным годзе)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.08.2018 08:31 #

       І падзеліцеся ўражаннямі! А як Ваша алычоўка?! 
      ответить на комментарий
      • Gina, 29.08.2018 11:13 #
        +1
        1
        Амаль гатова)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 29.08.2018 11:26 #

          Здорава!!! 
          ответить на комментарий
  • Udachnik, 29.08.2018 08:33 #
    +1
    1
    Цікава. Можна будзе паспрабаваць прыгатаваць. У гэтым годзе вялікі ураджай сліў, трэба будзе зрабіць слівянку 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.08.2018 08:35 #

         Паспрабуйце! Ой, і сліў, і алычы... І ўсяго-ўсяго шмат... А рэцэпт слівянкі ёсць?! А то ў мяне чарнасліву -- голле ломіцца!!! 
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 29.08.2018 08:37 #
        +1
        1
        Дзесьці запісаны рэцэпт. Там не вельмі складанае прыгатаванне. А ад сліў таксама веткі ломяцца.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 29.08.2018 11:23 #
          +1
          1
          Рэцэпт трэба знайсці... Пакуль слівы не абваліліся!!!   
          ответить на комментарий
  • zelenaya, 29.08.2018 13:23 #
    +1
    1
    Не любитель, но так описано красиво!!!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.08.2018 15:38 #

      Шчыра дзякую! Не аматар спіртнога ўвогуле? Ці вось такога самапалу? 
      ответить на комментарий
      • zelenaya, 29.08.2018 15:44 #
        +1
        1
        Не, тут скорее не аматар черноплодки))))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 29.08.2018 15:44 #

          Аа-а-а-а-а.... 
          ответить на комментарий
  • Lea, 29.08.2018 17:40 #
    +1
    1
    будто в самом деле "для здоровья", так описано)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.08.2018 17:41 #

         Дзякуй! Штосьці я і сама задумалася... А можа, і праўда?!   Будзем правяраць!!! 
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 29.08.2018 17:43 #
        +1
        1
         
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 29.08.2018 17:50 #

               Выдатна!!!!! Дзякуй вялікі!!! Абсмяялася!!!!!     
          ответить на комментарий
  • Shurik1, 08.09.2018 21:20 #
    +2
    2
    Отчитываюсь. Сделал три литра этого вот напитка. Снял пробу — не моё. А вчера как приложился — так грамм 700 и скушал. Голова светлая, но до кровати чуть дошёл. На утро состояние ок, но во рту привкус черноплодки.   В общем спасибо, понравилось.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 08.09.2018 21:25 #

           Ага... Вы там замест гарэлкі ці не спірту дадалі-то??? Прызнавайцеся! Ну і што, што гарэлка атрымліваецца разведзеная вадой. Гэта ж гарэлка, хаця ўжо і не 40 градусаў! 700 грамаў??? Я ўпала!!!    Вось за што мне падабаецца напой (а я п'ю за раз грамаў 70! Не-не, нуль нідзе не губляла!!!), дык за тое, што галава сапраўды не баліць. Хаця нават ад самаробнага (не мной!) віна бывае "дурняк", прычым практычна адразу ж... Карацей, я рада, што спадабалася, хаця і з удакладненнямі!   Дзякуй за справаздачу!!! Аа-а-а-а! А чарнаплодку дзе знайшлі-то?!
      ответить на комментарий
      • Shurik1, 08.09.2018 22:24 #
        +1
        1
        Не ну я ж не за раз... Я до 4 утра заседал))) но соглашусь, пару рюмашек для неё — самое то.
        ответить на комментарий
      • Shurik1, 08.09.2018 22:26 #
        +1
        1
        Не дочитал. На соседней улице растёт черноплодка. Под покровом ночи пришёл и сотню ягод сдербанил. Хозяева ей по моим данным не пользуются, так что все хорошо
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 09.09.2018 08:31 #

          О, удала для Вас атрымалася! Як там у песні? "Хорошо, что ты живешь на соседней улице!"    
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
229 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}