Па той бок журналістыкі / Самая любімая праца на дачы! :)))


 
Спадзяюся, па фотках зразумела, якая?! Так, паесці!   А пра любімую працу -- гэта традыцыйны такі ў нас дачны жарт!!!
Самі штораз здзіўляемся, якое там усё нерэальна смачнае! Асабліва бульба, прыгатаваная на электрычнай плітцы. Мама так прыстасавалася яе там варыць -- практычна з заплюшчанымі вачыма! А свежапрыгатаваная салата?! Курыныя адбіўныя (з дому), разагрэтыя на печцы?! Маліна з куста?! Арэхава-спасаўскі бісквіт?! Мм-м-м-м-м-м-м!  Якая там пасля абеду ўжо праца?!   
Сёння вельмі прыемны дзянёк выдаўся. Сонечны, але сонца ўжо не пякучае, а пяшчотнае. Не халодна і не горача. А як пад сонцам пахне айва, якая пачала ўжо жаўцець!
У водары -- суцэльны сератанін!  Таму я і стараюся часцей прашпацыраваць міма, каб яго ўдыхнуць.
Насуперак залевам, якія цэлы месяц псавалі расліны, ураджай і настрой, некаторыя кволенькія мае кветачкі ўсё ж выжылі, акрыялі. Эх, ім бы верасень без замаразкаў -- і яны б расквітнелі, раскусціліся напоўніцу. А пакуль -- дзялюся гэтай прыгажосцю! Як кажуць, немудрагелістыя, але свае! 



 
 
 
 









 
  • Glace, 30.08.2018 21:35 #
    +1
    1
    Айва шикарная!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.08.2018 21:36 #

      Дзякуй! Наша любімая раслінка! 
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 30.08.2018 21:35 #
    +1
    1
    На першыя два фоты глянуў і......палез у халадзільнік  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.08.2018 21:36 #

         Па памідоры?! 
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 03.09.2018 17:59 #
        +1
        1
        Неа, за мясам і рыбай. Я іх амаль кожны дзень ем.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 03.09.2018 18:01 #
          +1
          1
             Смачна есці!!!! Хутка ад фосфару будзеш свяціцца ў цемры!!!         
          ответить на комментарий
  • Lapka, 30.08.2018 21:37 #
    +1
    1
    Я на даче вечно переедаю)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.08.2018 21:37 #

      А, ну, гэта як закон! Дачны!     
      ответить на комментарий
      • Lapka, 30.08.2018 21:38 #
        +1
        1
        Свежий воздух нагоняет аппетит)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 30.08.2018 21:39 #
          +1
          1
          Ага... І фізічныя "практыкаванні" -- з абручом, стужкай, рыдлёўкай, пласкарэзам Фокіна...    
          ответить на комментарий
  • ledi-N, 30.08.2018 21:38 #
    +1
    1
    А с айвой , что делаете, она у вас шикарная)? Мы , когда жили в теплых краях) варенье мама обалденное варила с цукатами. А здесь не много кто выращивает. Только в магазах, как деликатес покупаю)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.08.2018 21:42 #

      Вось мне здаецца, што тая айва і гэтая -- яны крыху розныя. Магчыма, я памыляюся. Гэтая вельмі цвёрдая! Рэжаш -- і плачаш, бо цяжка! Мы яе рэжам на долькі, перасыпаем цукрам і затым альбо ставім у халадзільнік без закаткі, альбо закручваем. І ўсю восень-зіму-вясну -- лімон не трэба. У чай-каву... Ням!  Яшчэ сушыць спрабавалі -- долькамі. Тады смачна нават у кампоце!
      ответить на комментарий
      • ledi-N, 30.08.2018 21:51 #
        +1
        1
        Она и должна быть сырая жесткая.Из нее оч классный мармелад получается, или джем с дольками ням-ням). Но я еще оч любила ее в духовке запекать с медом, пополам разрезаешь - сердцевину выкидываешь, медом поливаешь и протомить в духовке - это объедение просто), можно с рикотой и медом запекать. А можно еще айву в курицу засунуть), птичка будет сочной и вкусной)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 30.08.2018 21:52 #

          О, клас! Дзякуй! З мёдам абавязкова паспрабую запячы! 
          ответить на комментарий
  • aksinia, 30.08.2018 21:47 #
    +1
    1
    Отводила сегодня внука в сад и тоже не смогла пройти мимо цинии) Красивые они, эти на исходе лета краски.  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.08.2018 21:48 #
      +1
      1
      Так, вельмі прыгожыя! 
      ответить на комментарий
  • batleya, 30.08.2018 22:24 #
    +1
    1
    Ну вось і шыкоўны пост да. году малой радзімы!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.08.2018 22:33 #

         Дзякуй!!! Думаеце, падыходзіць?! 
      ответить на комментарий
      • batleya, 31.08.2018 00:42 #
        +1
        1
        Яшчэ як!)))
        ответить на комментарий
  • Akisun, 31.08.2018 06:51 #
    +1
    1
    Якое прыгожае фота атрымалася! Быццам не крветка, а феерверк. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 31.08.2018 09:15 #

      Дзякуй! Люблю вось такія астры... з іголачкамі... І феерверкі таксама! 
      ответить на комментарий
  • Nayana, 31.08.2018 17:24 #
    +1
    1
    Прямо почувствовала запах бархатцев)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 01.09.2018 17:25 #

      Здорава!!!   
      ответить на комментарий
  • margosha1508, 02.09.2018 12:46 #
    +1
    1
    Дачный девиз: ешь- потей,работай- мерзни!)))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.09.2018 16:07 #

      Ага! Так і ёсць!    
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
229 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}