Па той бок журналістыкі / Сс-с-с-сабакі!!! :(((

Паколькі з машынай праблемы, мой майстар мяне кінуў, а іншага пакуль не назіраецца, езджу на аўтобусе, веласіпедзе і хаджу пешшу. Куды як, у залежнасці ад абставінаў.
Учора мне трэба было быць больш-менш мабільнай і аўтаномнай, таму -- веласіпед. Заслужаны ветэран, якому 26 гадоў, а ўсё яшчэ бегае.
Ездзіць праз наш цэнтр горада -- яшчэ той экстрым. Таму вырашаю паехаць па аб'язной дарозе. Праўда, яе мінус -- вялізныя машыны, сярод якіх -- лесавозы з двума прычэпамі, нагружанымі ў тры столкі. Але паколькі на слых не скарджуся, звычайна з'язджаю на абочыну. Хаця яна не дужа каб для язды -- месцамі ўтравянелая, пясчаная, разрытая коламі... Але не пані, пацярплю.
Каб скараціць шлях, збіраюся праехаць прасёлачнай дарогай праз частку вёскі. Пяску шмат, але круціць педалі і ехаць пры гэтым можна. Карацей, дарога з пункта А у пункт Б выдалася без прыгод, і па часе разлічыла правільна.
Зрабіўшы справу, еду назад па знаёмым ужо маршруце. Усё б нічога, але калі выязджаеш з вёскі, пыльная прасёлачная дарога да шашы пралягае міма сельскагаспадарчых будынкаў. І як я яшчэ зараней зірнула наперад! А з тэрыторыі, не зачыненай на браму, павольна выбягаюць... дзве аўчаркі!!!! Здароо-о-о-о-овыя, махнатыя, з такімі тоўстымі лапамі...
Са страху затармазіла так, што пад коламі віскнула. Стаю. Не ведаю, што рабіць. Паварочваць назад і ўсё ж праставаць праз цэнтр?! Але я праехала ўжо большую частку шляху!!! Тым часам сабакі таксама заўважылі мяне. Наструніўшы вушы, пільна ўзіраюцца. У вочы я ім, атрымліваецца, не гляджу (як і раяць), бо цёмныя акуляры. І тут адзін (ці адна?!) з сабачак гэтых мілых пачынае пагрозліва бурчэць. І адразу робяць некалькі крокаў насустрач. Паміж намі -- метраў 10. Каля мяне -- ні дрэва, ні плоту, нічога.
Нават не прыгадаўшы пра тое, што сабаку трэба збіць з панталыку рознымі камандамі, а хутчэй інтуітыўна, крычу: "Фу!!!!", "Стаяць!!!", "Сядзець!!!" Сабакі спыняюцца. Стаім, глядзім. І спіной павярнуцца баюся, і трэба з гэтага месца ўцякаць.
Галоўнае, яшчэ калі ехала сюды, падумала: а вунь павінна быць хаця і дрэнная, але дарога праз поле, якая ідзе ў вёску. Можна і яшчэ крыху зрэзаць, калі па ёй атрымаецца праехаць. Ну дык вось мне шанц... зрэзаць...
Асцярожна разварочваю веласіпед і пачынаю паціху, азіраючыся назад, адступаць. На маё шчасце, сабакі згубілі да мяне цікавасць, калі ўжо я не кіруюся міма іх "падведамаснай" тэрыторыі. І па адным яны туды пабеглі.
Усё яшчэ не верачы свайму шчасцю, саджуся на веласіпед і кручу педалі. Дарога -- ой-ёй! Так, адна назва! Але зараз рада і гэтаму. Даязджаю да шашы і выдыхаю. Хаця, што самае цікавае, не сказала б, што спужалася да страты свядомасці. Нават нічога не дрыжала ўнутры чамусьці. Мабыць, і сабакі ніякіх хваляў страху не пачулі, таму і не падбеглі.
Было гэта ўчора. А сёння не-не ды думкі круцяцца ў галаве. А ўвогуле, можна вось такіх сабак-ахоўнікаў трымаць не на ланцугу, калі міма праходзіць няхай сабе не ажыўленая, але дарога?! Так, аднойчы па ёй і я ехала, на машыне яшчэ. Ха-ха! На машыне нам сабакі не страшныя! На машыне нам не страшная нават шалёная ліса!!!
І такое было, калі мы аднойчы вярталіся з вёскі майго дзяцінства. Я-то за дарогай сачыла, бо вадзіцель. А мама заўважыла штосьці рыжае на ўзбочыне. Тады зацікавіліся мы ўсе. А там ліса. Хаваецца ў бур'яне. То вытыркне галаву, то схавае. А калі машына з ёй параўнялася, яна проста... кінулася ўслед! І я чамусьці газку-то дадала!!!   Хаця сітуацыя была смешная. Маўляў, даганю -- колы пакусаю, так???!!!  
Праз некаторы час і брат расказваў, што калі ехаў міма на сваёй машыне, таксама бачыў лісу, што зацікавілася транспартам. 
Так, з шалёнай жывёлінай і зусім не хочацца сустракацца. Але і з такімі сабакамі -- таксама. Так што давядзецца мне ўсё ж ездзіць праз цэнтр... Экстрым яшчэ той! Што для веласіпедыстаў, што для вадзіцеляў. А веласіпедная дарожка, кажаце?! Не, не чулі...
  • aksinia, 09.09.2018 21:27 #
    +2
    2
    Фух! Хорошо, что всё обошлось.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 09.09.2018 21:28 #
      +1
      1
      Ага... Дзякуй! Сама во так дакладна выдыхнула... 
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 09.09.2018 21:37 #

    О, напісала пра лісу -- і ўспомніла пра нашу лісічку... adelka... Дзе яна??? Штосьці, мне здаецца, даўно я лісічку не бачыла тут... Ауу-у-у-у-у!!!!!
    ответить на комментарий
    • Ayrlily, 09.09.2018 22:32 #
      +1
      1
      @adelka сення полумарафон бегла) А сабак таксама баюсь, гэта яшчэ з дзяцинства..
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 09.09.2018 22:35 #

        О, дзякуй за звесткі пра Адэльку! Якая малайчына!!! Я не тое каб дужа баюся... Але ж не хочацца быць пакусанай... Тым больш, вакол шмат такіх выпадкаў, калі нават хатнія гадаванцы нападаюць на гаспадароў...
        ответить на комментарий
    • adelka, 10.09.2018 13:10 #
      +1
      1
      куку))) дзякую, што памятаеце))  проста маленькi сацыяльны крызic))
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 10.09.2018 17:43 #

        Оо-о--оо, вітаю!!!! Вельмі рада бачыць і чуць!  Спадзяюся, Вы зноў з намі?! А пра паўмарафон напішаце???
        ответить на комментарий
        • adelka, 11.09.2018 14:50 #
          +1
          1
          хммм...) трэба падумаць))
          ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 11.09.2018 15:31 #

            Трэба... Падумаць і напісаць...  
            ответить на комментарий
  • Akisun, 10.09.2018 04:41 #
    +1
    1
    Читала, как триллер)) Хорошо, что всё обошлось, с овчарками шутки плохи, тем более с двумя.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.09.2018 07:26 #
      +1
      1
      Ага, дзякуй! Ніколі не думала, што стану непасрэднай удзельніцай... трылера... 
      ответить на комментарий
  • adelka, 10.09.2018 13:11 #
    +1
    1
    ну i жахi...( люблю сабак, але вось такой сустрэчы не жадала бы зусiм, брррр
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.09.2018 17:44 #

      А я і не люблю, і не жадала б... Сапраўды, бр-р-р-р-р-рр... 
      ответить на комментарий
  • batleya, 10.09.2018 15:41 #
    +1
    1
    Сапраўды, пашчасціла і гэта добра! Дзве сабакі - гэта ўжо прастор для інстынкту зграі, а наступствы могуць быць самыя непрадказальныя і страшныя! Гаспадару канечне ж трэба трымаць сваіх выхаванцаў альбо на ланцугу, альбо ў намордніках!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.09.2018 17:46 #

      Ага, пашчасціла! Інакш мяне тут ужо не было б...  У тым-то і справа, што гаспадар -- арганізацыя... Я так разумею, адзін з яе вытворчых участкаў. Штосьці накшталт гэтага. Але займацца высвятленнем пакуль няма калі...
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 10.09.2018 18:18 #
    +2
    2
    Вельмі пашчасціла, што ўсё абышлося. А гаспадара гэтых сабак, па-добраму, трэба прыцягваць да адказнасці, што дазваляе сваім выхаванцам знаходзіцца за мяжой участку.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 10.09.2018 18:24 #

      Так... Сама не веру, што абышлося!   Ага, прыцягні яе, сельскагаспадарчую арганізацыю... Па шчырасці, нават не ведаю, што там зараз размяшчаецца. У нас жа ўсё гаспадаркі ўзбуйняюць, узбуйняюць... Хутка будзе адзін, умоўна кажучы, калгас -- на палову раёна... І доказаў у мяне няма, і сведкаў. Мабільны, самі разумееце, даставаць і ў галаву не прыйшло! Я б тых вартаўнікоў справакавала... Лапы аднаго і дагэтуль стаяць перад вачыма. Адна -- таўшчынёй як дзве мае худзенькія ручкі!!!   
      ответить на комментарий
  • Marleniken, 12.09.2018 15:43 #
    +1
    1
    Я очень боюсь собак. Однажды меня укусила большая псина, метис, с тех пор холодею, когда встречаю вот так вот ... Хорошо, что все обошлось, да... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.09.2018 15:52 #

      Оо-о-о-о-о, жахі якія!    А яны ж адчуваюць, калі іх баяцца... Ды ў нас некаторыя гаспадары, прагульваючы сабак, скажам, у лесапарку, спускаюць іх з павадкоў. А хто ведае, што ў таго сабакі ў галаве, калі ён імчыць да цябе насустрач???      
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 12.09.2018 15:51 Комментарий удален автором блога.
Ответить автору поста
sonejka-ja
229 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}