Па той бок журналістыкі / А мы - з журавінамі!

 
... Дачакаўшыся афіцыйнага дазволу на збор журавінаў, з татам едзем на веласіпедах у балота! Не была там даволі даўно. Усё ніяк не атрымлівалася ў папярэднія гады. Затое напярэдадні шмат чаго прыгадалася з дзяцінства і юнацтва.
Як мы хадзілі па журавіны з бацькамі і суседзямі дружнай кампаніяй. Збіраеш-збіраеш тыя ягады, стомішся... А тут хтосьці дастане з кішэні цукерку, сушку ці бутэрброд. З’ясі – і адразу весялей робіцца.
Як збіралі журавіны ў невялікі посуд, а тады ссыпалі тату ў заплечнік. Вось за што асабліва люблю журавіны, дык гэта за тое, што, не пераспелыя, яны не мнуцца! І таму іх зручна збіраць хоць у заплечнік, хоць у мяшэчак.
Як аднойчы пайшлі ўжо запознена, акурат у тую раніцу, калі надарыліся замаразкі. Рукі проста адмярзалі ў тым моху! Затое якія былі ягады! Цёмна-рубінавыя, спелыя, яны проста лопаліся на языку, пакідаючы пасля сябе кіславаты прысмак!
Вось менавіта такімі і люблю іх есці. Таму замарожваць журавіны ў лядоўні для мяне – самае тое! Ну, і морсы-кісялі, вядома ж, з дзяцінства ўпадабала.
Памятаючы, якімі буйнымі заўсёды былі журавіны на плёсе і як зручна іх збіраць на адкрытай прасторы, прапаноўваю тату паехаць туды ж. Але штосьці не пазнаю ўжо таго месца. Бо спачатку давялося дужа доўга ісці ўздоўж канавы, ведучы веласіпеды ў руках і месцамі пераступаючы праз балоцістыя лужыны. На маёй памяці раней прыходзілі туды значна хутчэй. Да таго ж, не бачу вялікай вольнай прасторы! Няўжо за столькі гадоў усё зарасло кустамі буякоў і хвоямі?!

А які цуд акрыўся перад намі, ледзь толькі збочылі ад сцяны лесу непасрэдна ў балота! Шырокая-шырокая канава, над якой ўся прастора была заслана туманам, а праз яго прабівалася чырвонае сонца! Мы літаральна аслупянелі, назіраючы такі малюнак! Цяпер я разумею тых, хто захапляецца балотамі! Вельмі шкадую цяпер, што вырашыла не фатаграфаваць той момант: маўляў, супраць сонца ўсё роўна не атрымаецца. Бо на адваротным шляху перад намі паўстаў зусім іншы малюнак канавы. Таксама прыгожа, але не так, што проста дыханне перахоплівае...

Зрэшты, да зваротнага шляху яшчэ было некалькі гадзін. А пакуль мы, прыстроіўшы веласіпеды ля хвойкі і прышпіліўшы іх да ствала, азіраемся ў пошуках ягад. Пад сонца глядзець не дужа зручна. І ўсё ж заўважаю, што ягады ёсць! А вунь там дык нават і многа!
Клічу тату, каб паказаць прывабную купіну, распавядаю пра яе з захапленнем.
-- І што там? – пытаецца ён здалёк. – Рассыпаў хто?
І я адразу ж прыгадваю свае самыя першыя ўражанні. Ды не толькі мае, а любога, хто ўпершыню бачыць, як растуць у натуральных умовах журавіны. Сапраўды, здаецца, што іх нехта рассыпаў! Але не... Нахілішся, захочаш лёгенька грабануць, а за кожнай бы нітачка цягнецца.

Дарэчы, адразу ж непадалёк ад веласіпеда заўважаю падбярозавік. Балотны, са светлым капялюшыкам. Але там, у натуральным асяродку, яго і пакідаю: нават на выгляд стараваты ўжо, каб узяць дахаты.
... Праз пэўны час робіцца зразумелым: вандроўка наша ўдалася! Крыху прайшоўшы ўглыб і пахадзіўшы паміж буякоў, вяртаюся з зараснікаў на нешырокую, але затое доўгую адкрытую прастору і больш ужо з яе не сыходжу. Сваё вядзерца набрала літаральна ў дзесяці кроках ад веласіпедаў. Ягад не проста шмат, а вельмі шмат! Нават дзіўна, што сёлета іх яшчэ не вынеслі да пачатку дазвольнага тэрміну на збор, як гэта бывала раней. А можа, што далёка ісці і не кожны сюды даходзіць?!
Самае цікавае, што спялейшыя ягады трапляліся чамусьці не на адкрытай прасторы, а пад кустамі ды дрэвамі. Ну, нічога! Даспельваць іх – звычайная справа. У кашах альбо кардонных каробках. І яшчэ ў сеціве прачытала, што для паскарэння працэсу туды можна пакласці спелы яблык альбо памідор.
 
Дапамагаю тату дабраць яго посуд, збіраючы журавіны ў сіні мяшэчак. Сапраўды, і зручна, і цікава!

Прызнаюся, што напярэдадні вандроўкі чамусьці знервавалася. Вось нейкі страх адчуваўся перад балотам, з якога, бывае, людзі і не вяртаюцца. Усё думала пра арыенціры. Калі, як звычайна, па шуму з шашы, дык ён гэтым разам даносіцца не прама, а аднекуль збоку. Не дужа зручна. Да таго ж, чуецца не пастаянна, а толькі калі праязджаюць машыны. Па сонцу? Неблагі варыянт. Сонца – на месцы! Але паколькі далёка ад заходу ў балота не адыходзіла, дык страх сам па сабе і прайшоў... Назад вярталіся без прыгод.
Праз некалькі дзён тата, шукаючы грыбоў, у лесе ля балота таксама натрапіў на журавіны. Яны былі, на здзіўленне, больш спелымі і зусім іншага выгляду! У маім дзяцінстве памятаю толькі адну расфарбоўку – такую, як мы назбіралі. А гэтыя дык і вельмі цікавыя.
 
Так што мы сёлета – з журавінамі! Чаго і вам жадаем!




 
  • poker-face, 18.09.2018 12:13 #
    +1
    1
     ооо я их обожаю!!!!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.09.2018 15:56 #

      Воо-о-о-сь! Ты мяне разумееш!  
      ответить на комментарий
  • margosha1508, 18.09.2018 14:17 #
    +1
    1
    я люблю клюкву!) и пироги с ней люблю делать. Очень пироги знатные выходят с грушей,клюквой и сыром с плесенью,и медовой глазурью. И капусту с клюквой квашу. и потом варю кислые щи зимой из такой капусты на утке. Или рульку запекаю в такой капусте. А вкуснее всего яблоко,запеченое с клюквой .медом и орешками.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.09.2018 15:58 #

      Ой, так смачна расказваеце!!!!   А я не такі і адмысловы кулінар. З пералічанага ў нас -- толькі квашаная капуста! І ўзімку звараная... Пірагі для мяне -- вышэйшы пілатаж! 
      ответить на комментарий
  • margosha1508, 18.09.2018 14:18 #
    +1
    1
    и как там в лесу грибная ситуация?) а то мы эти выходные пропустили - нет данных)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.09.2018 15:59 #

      У нас -- практычна поўная іх адсутнасць! На жаль... Дажджоў жа не было. Нядаўна адзін прайшоў, але сумняваюся, што прамачыў зямлю пад шатамі дрэў... Пакуль сядзім без грыбоў. Спажываем мінулагоднія, калі вал быў!!!    
      ответить на комментарий
      • margosha1508, 18.09.2018 16:53 #
        +1
        1
        Откуда ж тогда везут все эти ведра)))) с боровика и и опятами??????)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 18.09.2018 16:55 #

          Дык самой цікава!!!!   Дзесьці, значыцца, ішлі добрыя дажджы... Альбо без іх, але ў балоцістых месцах растуць грыбы, дзе мокра...
          ответить на комментарий
          • margosha1508, 18.09.2018 20:29 #
            +1
            1
            Опять Витебская губерния вырвалась в олимпийцы))))
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 18.09.2018 20:47 #

              Ма-лай-цы!!!!   
              ответить на комментарий
  • zelenaya, 18.09.2018 14:19 #
    +1
    1
    Зелёная же ещё на 3 с конца фото, нет?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.09.2018 16:02 #

      Дык я і пішу, што зеленаватыя, даспельваем! А ўвогуле, практычна заўсёды такія ж і збіралі, апрача некалькіх выпадкаў. Калі пайсці ў кастрычніку, скажам, па спелыя, ягад будзе па адной на адлегласці ў некалькі метраў... Хаця сёлета мы сапраўды здзівіліся, што Мінлясгас так рана дазволіў збіраць журавіны, яшчэ зеленаватыя...  
      ответить на комментарий
      • zelenaya, 18.09.2018 20:41 #
        +1
        1
        Мне кажется она не так дозревает, когда зелёной рвешь. Самый сок это такая бурая прям. Ох, люблю морсы)))))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 18.09.2018 20:47 #

          Нас усё задавальняе...    Морсы -- не горшыя! Ням!!!  
          ответить на комментарий
  • Lapka, 18.09.2018 14:27 #
    +1
    1
    Даже не представляю, где их искать (
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.09.2018 16:03 #

         У балоце!!! Альбо на базары!!! 
      ответить на комментарий
      • Lapka, 18.09.2018 18:01 #
        +1
        1
        Без понятия, где эти болота
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 18.09.2018 18:05 #

          Прыязджайце -- пакажу!    
          ответить на комментарий
  • Ayrlily, 18.09.2018 16:03 #
    +1
    1
    Мы на ярмарке покупаем всегда. Но в этом году ещё не всё съели))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.09.2018 16:05 #

      Зразумела!  А дарагія на кірмашы? І гэта ў якім рэгіёне? У нас крамы райспажыўтаварыства прымаюць... па паўтара рубля! Лепей я сама іх з'ем, назбіраныя!  
      ответить на комментарий
      • Ayrlily, 18.09.2018 16:17 #
        +1
        1
        Имела ввиду, что прошлогодние не все съели) Ярмарки у нас только с этих выходных начнутся и каждую неделю будут до ноября вроде. Это Минск.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 18.09.2018 16:18 #

          Я зразумела! Пра мінулы год і пытаюся... 
          ответить на комментарий
      • Ayrlily, 18.09.2018 16:18 #
        +1
        1
        А по чем брали в прошлом году, не помню, рубля три наверное за кг, не помню
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 18.09.2018 16:19 #

          Ага, дзякуй!
          ответить на комментарий
      • Udachnik, 18.09.2018 20:16 #
        +1
        1
        Зусім капейкі Учора бачыў аб'яву, нейкі прадпрымальнік закупае журавіны у насельніцтва па  тры с паловай рублі. У прошлым годзе да суседзяў прыязжалі знаёмыя з Кургана, дык яны набылі вядро журавін за 80 рублёў і былі вельмі задаволеныя, бо ў іх там журавіны не растуць і каштуюць вельмі-вельмі дорага. 
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 18.09.2018 20:44 #

          Некалькі гадоў таму ў нас прадпрымальнікі закуплялі чарніцы прама на выхадзе з лесу! Сама-то не бачыла, але знаёмыя расказвалі. І кошт быў у разы вышэйшы. А райспажыўтаварыства ўсё за капейкі хоча набыць... Але я з дзяцінства -- збіральнік "для сябе". Таму пра кошты -- з чыстай цікавасці. Памятаю, як уразілася ў студэнцкія гады, калі аднакурсніца з Гомельшчыны сказала, што нават не ўяўляе, як растуць журавіны, бо іх там папросту няма. Як??? Журавіны растуць не ўсюды???    
          ответить на комментарий
  • margosha1508, 18.09.2018 16:53 #
    +1
    1
    На комаровке от 5 руб /кг и выше. В выходные дороже. Клюква
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.09.2018 16:53 #

      Дзякуй за інфу!!!
      ответить на комментарий
      • margosha1508, 18.09.2018 20:31 #
        +1
        1
        У меня прямые репортажи с комаров)))) в Инстаграме)))) Очень люблю наш рынок!)
        ответить на комментарий
  • soli, 18.09.2018 21:21 #
    +1
    1
    Каждый год прошу родителелей, чтоб заготовили мне клюквы на зиму, сама только однажды собирала - впечатлилась! Было так хмуро и туманно, а ещё первый раз увидела росянку тогда) Родители покупали на ярмарке в Витебске за 13-14 р ведерко 5 литров.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.09.2018 21:38 #

      О, колькі нас ужо -- аматараў журавінаў!   Дзякуй за інфу пра кошт!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
Olga-A
Letto
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}