Па той бок журналістыкі / Гэтыя забаўныя жывёлы...

* * *
Маленькі сабачка, якога інакш, як Моськай, і не абзавеш, бегае па парку. Перыядычна падбягае да дарогі, па якой іду я, і здалёк брэша. Але не ў мой бок. Падыходжу. А там, узбоч, сядзіць вялі-і-і-ізны рыжы з белым кацішча! І выгляд нават ззаду ў яго такі прадстаўнічы, што становіцца зразумелым: калі той сабачка вырашыць да яго падскочыць, кот адной лапай адправіць яго ў накаўт! Лёгка!   І будзе правы!
Параўноўваюся з прыгажуном. Заву: "Кіс-кіс!" І да мяне паварочваецца такая прыгожая мордачка! Але дужа так паво-о-ольна, гультаявата... І -- ні з месца! Бы прырос!!!   
Відавочна, гэты кот добра ведае, як атрымліваць задавальненне ад жыцця! І ў чым яно... А сабачка -- не. Бо, апрача мітусні, ні ў чым сябе і не праявіў...

* * *
Падчас сваёй ранішняй прагулкі абыходжу па кругу фізкультурна-аздараўленчы комплекс. І штораз бачу штосьці цікавае. То птушкі ад запасных дзвярэй адлятаюць адна за адной (гняздо ў іх там ці што?!), то лебедзі непадалёк у невялікай лужынцы плаваюць. А сёння... І як я толькі заўважыла??? Практычна з-пад ног -- мале-е-е-енечкая жабка выслізнула. І паскакала! Такая, сантыметры два. А крыху далей -- яшчэ адна... І яшчэ... Пяць штук налічыла... А яшчэ далей, насупраць замарожнай будоўлі, большая трапілася ўжо -- сантыметры чатыры ў даўжыню.
"Эх, і куды вы скачаце?! -- падумалася. -- У басейне вады ўсё роўна яшчэ няма!!!!   Ён жа працуе толькі ў ацяпляльны сезон".
І прыгадалася яшчэ адна запамінальная сустрэча з жабкай. Адной. Вялізнай. Было гэта гадоў восем таму. Мы толькі-толькі набылі машыну. Рамонту патрабавалася шмат, бо добра патрыманая. А майстар аднойчы аддаў ужо цёмначы. І вось я ехала паціху, бо тады такога асвятлення вулічнага і не было. І раптам, непадалёк ад перакрыжавання, у святле фараў заўважыла... жабку! Яна такімі, як мне падалося, гіганцкімі скачкамі "пераходзіла" дарогу. Ну, спынілася, прапусціла "пешахода". Хаця штраф ёй трэба было выпісаць -- за пераход у неналежным месцы!   

* * *
Апошнім часам нічыйныя каты ля нашага пад'езда змяняюцца даволі часта. З кім -- няшчасны выпадак, хто сам сыходзіць. Новыя альбо прыходзяць, альбо іх падкідваюць, ведаючы, што адна суседка спецыяльна купляе харчаванне для такіх небарак і корміць іх. Ды не па аднаму разу на дзень...
Чарговае з'яўленне -- кот ці котка. Чорна-белая істота, на выгляд -- падлетак, і з нейкім не дужа разумным, як падалося, выразам на мордачцы... Расла тая жывёліна, расла... Распушылася... І аказалася коткай.
Чамусьці такая флегма-флегма! І дужа любіць сядзець на асфальце, дзе машыны ездзяць. Альбо на чыім-небудзь парковачным месцы. І што яе так прыцягвае той асфальт?! А машыны ж міма не проста едуць. Яны лятуць!!! Па, так бы мовіць, дваровай тэрыторыі, дзе і дзеці гуляюць проста на асфальце. І зусім не спяшаюцца саступаць месца машынам, едучы на роліках, веласіпедах, пераківаючыся мячом... Небяспечна, вядома ж, але бацькоў задавальняе, атрымліваецца... 
А коткі шкада. Бо зразумела, што да пары, да часу, як кажуць... Пакуль прытармажваюць вадзіцелі, пакуль аб'язджаюць... Але што ў той жывёлінкі ў галаве??? 
  • Lapka, 20.09.2018 13:07 #
    +1
    1
    Собирайте свои рассказы в книгу. Я с удовольствием почитаю ее внукам.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.09.2018 13:15 #

         Ой, дзякуй за такую ацэнку!  Трэба падумаць... 
      ответить на комментарий
  • batleya, 21.09.2018 17:53 #
    +1
    1
    Наконт кнігі - падтрымліваю цалкам!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.09.2018 10:01 #

      Ой, і Вам дзякуй на добрым слове!  Дарэчы, мяркуючы па колькасці класаў за гэты пост -- ажно 6 (!!!!!), яна б карысталася шалёнай проста папулярнасцю!!!               
      ответить на комментарий
      • Ayrlily, 22.09.2018 22:33 #
        +1
        1
        Ужо 9))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.09.2018 22:33 #

             Дзякуй!!!!
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
Olga-A
Letto
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}