Па той бок журналістыкі / Дзетка... агурка!


Ну што ж... Паколькі значнае пахаладанне і дажджы пачынаюцца толькі заўтра, сёння яшчэ можна -- пра дачу! Актуальна, так бы мовіць... Хаця неба ўжо ў нас мурзаецца і, падобна, дождж палье яшчэ сёння...
Гародніна традыцыйна "запальвае!" То адна здзівіць, то другая, то трэцяя... На гэты раз здзівіў вось такі агурок з дзеткай. Ні разу не бачыла! Вось штосьці ж захацелася яму размясціцца менавіта так... І ўвогуле, асабіста мне гэты агурок нагадвае кіта. Вунь нават вока бачна!
Сёлета агуркі толькі і робяць, што нас радуюць. Зараз засталіся на мале-е--еенчкай частцы грады, літаральна пару сцяблін. Ужо даўно ўсё ў адкрытым грунце. І вось тая драбяза ўпарта змагаецца за жыццё! Учора там пяць агуркоў узялі! 21 верасня! Такога ў нас, здаецца, яшчэ не было.
 
Паглядзіш на фотку, зробленую знізу... Ну, якісьці агурковы лес! 
А якія яны смачныя ды салодкія! Такой свежасцю пахнуць! Не, куплёныя з імі -- не параўнаць! 
  • batleya, 22.09.2018 12:15 #
    +1
    1
    Клас! А ў нас ужо ўвесь агурочнік пасох, выціснуўшы на паслед агуркі-бочачкі! А смак сваёй працы ні з чым і не параўнаеш!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.09.2018 12:17 #
      +1
      1
      Дзякуй! Ну вось, Вы мяне разумееце...  Сапраўды, ні разу яшчэ не сустракала смачнейшае з крамы! Маю на ўвазе, ў параўнанні з вырашчаным асабіста.. 
      ответить на комментарий
  • Gina, 22.09.2018 13:38 #
    +1
    1
    Не, не параунаць зусiм.  Фота вельмi летняе атрымалася, амаль сляза выступае..)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.09.2018 16:02 #

      Дзякую! Эх, лета-лета... 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Посты блогера sonejka-ja
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
Olga-A
Letto
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}