Па той бок журналістыкі / Грэемся...


Гэта яшчэ не холад... І нават не яго пачатак... Пакуль толькі намёк... Дождж пасля абеду. Шэра і панура . І раптам, пад акампанемент гэтай вады з нябёсаў а сёмай вечара -- сонца на суседняй шматпавярхоўцы. Дождж і сонца! Грыбное надвор'е... Калі б не пахаладанне...
І штосьці так ужо сумна зрабілася ўвечары... І не тое каб замерзла, але пагрэцца захацелася...
Гарбата з чарнічна-малінавым варэннем... Ага, прафілактыка...
 
 Цёплыя рэчы, відаць, з'явяцца з шафы ўжо заўтра... Летнія -- наверх, іх -- наніз... Як казалі ў фільме-камедыі "Вяселле ў Малінаўцы" -- "зноў улада мяняецца..." А пакуль напагатове стаяць ужо любімыя "авечыя" тапачкі, набытыя ў Львове...

А душу саграваюць прыродныя дары. Даспявае айва (што паспелі ўчора, тое і сарвалі)...

Частка журавінаў чакае свайго зорнага часу, калі іх павязуць у падарунак:
 
Апошнія памідоры лашчаць вока сваёй рознакаляровасцю:
 
Нягледзячы на дождж, брат з жонкай прывезлі нам у пачастунак свае яблыкі:

І па-ранейшаму радуе ружа... Дзесяць дзён ужо!!!

... Гарбата і тапачкі спрацоўваюць выдатна: горача! Час адчыняць акно на праветрыванне!!!   
  • Lapka, 22.09.2018 20:52 #
    +1
    1
    Уютно.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.09.2018 20:53 #

      Дзякуй!
      ответить на комментарий
  • elina, 22.09.2018 20:53 #
    +1
    1
    Расскажите, что с айвой делаете. Моя на кустах и остается.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.09.2018 20:56 #

      Не любіце?! Для нас асабіста -- гэта поўная замена лімонаў ўвосень-узімку-ўвесну! Пісала неяк ужо тут... Рэжам на тоненькія скрылёчкі, хаця і цяжка рэжацца, бо цвёрдая... Складваем у слоікі, перасыпаючы цукрам. Закручваем накрыўкамі. Усё! Пасля дадаём у гарбату, каву... Вельмі смачна!  Паспрабавалі сушыць скрылёчкамі і дадаваць у кампот з сухафруктаў. Таксама выдатна смак раскрываецца...
      ответить на комментарий
      • elina, 22.09.2018 21:51 #
        +1
        1
        Ага, спасибо.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.09.2018 21:52 #

          Калі ласка! Спрабуйце! Спадзяюся, спадабаецца! 
          ответить на комментарий
  • poker-face, 22.09.2018 21:07 #
    +1
    1
    у тебя так душевно в постах :)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.09.2018 21:08 #

      Дзякуй!!!!   
      ответить на комментарий
  • krem, 22.09.2018 21:20 #
    +1
    1
    Малиновка яблочки?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.09.2018 21:22 #

      Мабыць... Па шчырасці, не ведаю...
      ответить на комментарий
  • Gina, 22.09.2018 21:24 #
    +1
    1
    Утульна... Памiдоркi супер! А другi кубак гарбаты каму?) Ну а ружа - няма слоу... У мяне з 19 верасня стаiць букет - пяць прыгажунь, - але ужо сёння яны зусiм абмяклi.((
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.09.2018 21:27 #

      Дзякуй!  Другі кубак -- для мамы... А ружа сапраўды незвычайная! Яшчэ так і не даведалася, адкуль яна. Мне здаецца, усё ж беларускай селекцыі... Пазіраю, як адросткі крануліся ў ход на сцябліне...  Чакаю... Што, можа, пірацкім спосабам атрымаецца размножыць... Але тут як пашанцуе...
      ответить на комментарий
      • Gina, 22.09.2018 21:28 #
        +1
        1
        Няхай пашанцуе)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.09.2018 21:30 #

          Няхай!!!    
          ответить на комментарий
  • krem, 22.09.2018 21:32 #
    +1
    1
    Когда кусаешь мякоть розоватая?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.09.2018 21:33 #

      Здаецца, так... Я проста такія не ем, люблю цвёрдыя, а гэтыя мяккія... Мама запякае, у асноўным...
      ответить на комментарий
  • aksinia, 22.09.2018 21:38 #
    +1
    1
    Вот уже и урожай этого года пошёл в дело, да?) Мы сегодня тоже малиновое варенье открыли))
    ответить на комментарий
    • krem, 22.09.2018 21:40 #
      +1
      1
      А я маринованные огурчики. Вот, что осень делает, даже вкусы меняются.
      ответить на комментарий
      • aksinia, 22.09.2018 21:41 #

         
        ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 22.09.2018 21:44 #

        О, клас!!! Ням!!!
        ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 22.09.2018 21:44 #

      Не-а!  Варэнне мінулага года!!!   
      ответить на комментарий
      • aksinia, 22.09.2018 21:46 #
        +1
        1
        Вот вы молодцы! А мы уже свежее едим. Прошлогоднего давным-давно уже нет)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.09.2018 21:48 #
          +1
          1
             Ну і правільна, што ясце!  У нас проста яно лекавае (я прачытала неяк, што мацнейшае ўздзеянне аказвае менавіта чарніцы+маліна, а не проста адна маліна!)... Прафілактыка прастуды... Таму і не з'елі. А ўвогуле, варэнне я не ем ужо даўно...
          ответить на комментарий
          • aksinia, 22.09.2018 21:52 #
            +1
            1
            Про такой ягодный альянс не знала. Спасибо за информацию.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 22.09.2018 21:53 #
              +1
              1
              Калі ласка! Я сама даведалася толькі пару гадоў таму. І шанц быў праверыць. Ну-у-у-у, рэальна так дапамагала падчас прастуды! 
              ответить на комментарий
  • zelenaya, 23.09.2018 21:11 #
    +1
    1
    Айвовый сок с мякотью совершенно бесподобная вещь. Сегодня и не поняла, что надо утеплятся. Захватила детям куртки полегче, на случай "жарко, поменяю на улице". В итоге в 2х куртках гуляли, а я продрогла до скелета. Осень как всегда неожиданно подкралась:)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 23.09.2018 23:13 #

      О, можна пра сок падрабязней??? Гэта такі прадаюць?! Ці хтосьці сам робіць?! Не-е-е-е-е, пра апошні гарачы дзянёк вераснёўскага лета -- пятніцу -- я ведала зараней. Як і пра гэтае рэзкае пахаладанне... Усё было спланавана. Але капец сапраўды падкраўся непрыкметна!     Уяўляю сабе, як Вы замерзлі... 
      ответить на комментарий
  • margosha1508, 23.09.2018 22:04 #
    +1
    1
    Даа..осень накрыла внезапно) С айвой вкусно мясо запекать и утку. И печенку говяжью. Или паштеты делать с айвовым конфитюром. У нас ещё малина есть . С такой погодой может опять в конце ноября будет ягодка.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 23.09.2018 23:15 #

      Ой, у чарговы раз захапляюся Вашымі кулінарнымі здольнасцямі! Для мяне гэта штосьці недасяжнае... І ў нас ёсць трохі маліны на новых галінах... Хаця, думаю, тымі шалёнымі дажджамі-вятрамі, якія нам абяцаюць на тыдні, абаб'е... 
      ответить на комментарий
  • GuVera, 23.09.2018 22:55 #

    Вельмi цёплы пост!  Заусёды, калi бачу слова "гарбата", успамiнаю свайго настаунiка по журналiстыкi, якi важна на семiнарах запрашау гасцей:  "Пейце каву, гарбатыя". )))))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 23.09.2018 23:16 #

      Шчыра дзякую!!!    З той жа серыі двухсэнсоўнае: кубачак гарбаты (які-які???).
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
Olga-A
Letto
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}