Па той бок журналістыкі / Айва: прыгатаванне


Учора "зарэзала" першую для сябе сёлета порцыю айвы, якую мы асабіста называем "беларускім лімонам" і ў адпаведных мэтах выкарыстоўваем! У стварэнні першай порцыі ўдзелу не прымала. Таму (епітымія!) за большую ў два разы супраць першай колькасць узялася адна! І вырашыла заадно распавесці тут пра ўсе асаблівасці перапрацоўкі айвы: раптам каму спатрэбіцца.
Пачну з папярэджанняў. Калі хтосьці цукру па пэўных прычынах не ўжывае зусім, рэцэпт не падыдзе! Цукру перапрацаваная айва патрабуе шмат. Бо нават лімон альбо ляжыць побач з ёй, альбо ціха адпаўзае ўбок, не вытрымаўшы канкурэнцыі. Кіслоцце!!!! Дарэчы, для мамы асобна зрабілі з фруктозай. Але фруктозай таксама не раяць захапляцца. Зрэшты, лыжачка ў гарбату ці каву наўрад ці каму пашкодзіць... Не чыстай фруктозы, а айвы, засыпанай ёй.
Папярэджанне другое. Айва вельмі цвёрдая!!!! Рэзаць яе -- справа для моцных мужчынскіх рук (ці балгаркі, ха-ха!   ). Калі такія выкарыстоўваць не плануеце, патурбуйцеся пра захаванне ўласных рук. Я, навучаная горкім вопытам мінулых гадоў, і не толькі з айвой, папярэдне запясце правай рукі перацягнула эластычным бінтам. Дапамагае рэальна! А то мне расцягнуць руку -- увогуле не пытанне! Любой працай, якая дае на яе добрую нагрузку!
Ну, а цяпер, калі я вас нічым не напужала, -- падыходзім да ўласна перапрацоўкі. 
Айву памыць і абсушыць. Чакаць, пакуль  яна паляжыць і памякчэе, з месяц-другі, каб зручней было рэзаць, не варта: смак будзе не той. Таму працуем з цвёрдай!
 
Разразаем айву папалам.

Нажом акуратна выграбаем насенне. Яго там увогуле столькі, што з некалькіх пладоў можна засеяць увесь участак у шэсць сотак!    Зрэшты, з насення не вырошчвалі ні разу. Нам адросткі дасталіся... Хаця цікава было паспрабаваць (лаўры Мічурына ды іншых вучоных не даюць спакою, ха-ха!!!). Чамусьці адразу прыгадалася, як у школе (быў такі перыяд) мы павінны былі здаць па некалькі запалкавых карабкоў насення яблыкаў. Куды іх далей падзелі, невядома, але факт у памяці застаўся.
Рыхтуйцеся да таго, што пад белай плёнкай будзе яшчэ насенне -- у дзве столкі!
Разразаем на чацвярцінкі.

Выдаляем астатняе насенне. Затым нам трэба выразаць уласна вось гэтае белае... Можна з такога кавалка, можна для зручнасці разразаць далей і тады выразаць... Атрымліваюцца вось такія часткі:

Далей рэжам іх на тонкія ці зусім тонкія скрылёчкі -- як каму падабаецца. У рэшце рэшт, у мяне атрымалася вось такая міса. Магу сказаць, што гэта многа! 

Раскладаем у любыя слоікі -- паўлітровыя пад закатку, пад закрутку -- і перасыпаем перыядычна слаі цукрам. Фота з цукрам выкладваць не буду -- не для слабанервовых!  
Суткі слоікі пад звычайнымі пластмасавымі накрыўкамі проста стаяць. Айва пускае сок і асядае ў іх -- роўна напалову. Далей з двух паўлітровых, напрыклад, атрымаецца толькі адзін. Гэта і ёсць гатовы прадукт -- як на першым фота! Можна захоўваць у халадзільніку, можна проста ў пакоі. Толькі ў другім выпадку правяраць, каб не паднялося і не пацякло!!!
Зрэшты, прадукт гатовы да ўжывання. Лыжачку скрылёчкаў з сокам ці адзін сок у гарбату альбо каву... Мм-м-м-м--м-м-м!!! А вітамін С ажно пішчыць і адтуль выскоквае!   
Смачна есці!  
  • Elena-Leopold, 25.09.2018 14:34 #
    +1
    1
    Так красиво выглядит! Никогда не пробовала. А кусочки засахаренные не твёрдые, жуются нормально?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2018 14:46 #
      +1
      1
      Не,  гэта не цукаты! Тым больш, у гарчым яны стопрацэнтна робяцца мяккімі!  Ды яны і так мяккія -- у соку...
      ответить на комментарий
  • elina, 25.09.2018 20:41 #
    +1
    1
    Дочка рассказала, что в бумажный темный пакет закладывает незрелое авокадо с бананами. Авокадо дозревает до мягкого состояния за пару дней. Может, и айву так попробовать умягчить?))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2018 21:37 #

      Ой, а я вось і не ведаю, ці бывае яна мяккай, не губляючы якасці???  Увесь час (не адзін год) такую рэжам. Я таксама чула, што даспеліваць садавіну можна з дапамогай яблыка (да недаспелых бананаў -- яблык, сама рабіла!) ці памідора (для журавінаў, напрыклад, выдатна!). Дзякуй за параду! 
      ответить на комментарий
      • elina, 25.09.2018 21:45 #
        +1
        1
        А перекручивать не пробовали?
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 25.09.2018 21:47 #

          Каб перакруціць, яе ўсё роўна трэба разрэзаць! А так яшчэ і мясарубку зломім -- плюс да расцягнутай рукі!!!    Спрабавалі варыць, але ўсё роўна разрэзаную спачатку. Не, не тое, не так смачна. Уся адмысловасць -- у такой, цвёрдай... 
          ответить на комментарий
          • elina, 25.09.2018 21:59 #
            +1
            1
            только электомясорубкой! Ну, приятного аппетита. Если моих сил хватит, соберу и я свой урожай.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 25.09.2018 22:00 #
              +1
              1
              Дзякуй! Збярыце і зрабіце -- не пашкадуеце!  Поспехаў!!!
              ответить на комментарий
  • batleya, 25.09.2018 21:08 #
    +1
    1
    Выглядае шыкоўна!!! Пайду ставіць чайнік!))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2018 21:37 #

      Дзякуй! Чын-чын - кубкамі з гарбатай!   
      ответить на комментарий
  • Lea, 25.09.2018 21:13 #
    +1
    1
    вы такая классная, аутентичная и неповторимая)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2018 21:38 #

      Вау!!!!!!! Дзякуй вялікі за такі шыкоўны камплімент!!!!!  
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 25.09.2018 21:57 #
    +1
    1
    Гледячы на гэтую айву, разгарэлася маё ісцінае нутро. Як ты і пытался пра характар...Магу скінуць, што зараз творыцца ў душы. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2018 21:58 #

           Не-не-не!!! Відэа не трэба!!!!!!   
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 25.09.2018 21:58 #
        +1
        1
        А вершыкі?   На мове.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 25.09.2018 22:01 #

          А нармалёвыя???? Тады пішы... 
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 25.09.2018 22:07 Комментарий удален автором блога.
            • sonejka-ja, 25.09.2018 22:08 #

              Капец! Я выдалю...
              ответить на комментарий
              • Zveroboy, 25.09.2018 22:09 #

                Не разумееш геніяльнай паэзіі. А не ведаеш гэтага паэта.)
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 25.09.2018 22:13 #

                  Не ведаю. І не паверыш: нават не цягне. А табе першае кітайскае... 
                  ответить на комментарий
                  • Zveroboy, 25.09.2018 22:17 #

                    Ох, любіце вы ўладу. Над нявіннымі.   Гэта Анатоль Сыс. Ён увайшоў у вечнасць. 
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 25.09.2018 22:18 #
                      +1
                      1
                      Я была ў гэтым упэўнена на 100%! Але гэта не "Пан Лес" табе!!!! Мой брат яго ведаў...
                      ответить на комментарий
                      • Zveroboy, 25.09.2018 22:22 #

                        Я разумею...што высокую філасофію не ў той пост засунуў.   Але ж так карцела з кімсьці падяліцца. Я яго толькі ўчора прачытаў.  Усю душу перавярнуў, калі хто разумее, пра што гэтая, я б сказаў прытча. Моцна.  На вякі.
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 25.09.2018 22:26 #
                          +2
                          2
                          Разумееш, але... засунуў!!!!             Усё, я РЖУ!!!          А наконт "учора"... Эх, малады ты, Алесь, яшчэ... Колькі ў цябе адкрыццяў наперадзе...
                          ответить на комментарий
                          • Zveroboy, 25.09.2018 22:30 #

                            Не вытрымаў....  Калі ласка, і ты трошкі пабудеш маёй настаўніцай адкрыццяў жыцця  
                            ответить на комментарий
                            • sonejka-ja, 25.09.2018 22:33 #

                              Рэцэпт прыгатавання айвы прачытаў-паглядзеў??? Во табе і адкрыццё!   
                              ответить на комментарий
                            • GuVera, 26.09.2018 09:25 #

                              Цiкава, шта за вершык напiсау Алесiк?)
                              ответить на комментарий
                              • sonejka-ja, 26.09.2018 09:26 #

                                Каб жа ж напісаў... Працытаваў!!!!Бр-р-р-р, такое чытаць нават страшна...
                                ответить на комментарий
                                • GuVera, 26.09.2018 09:31 #

                                  А я ужо падумала... I куды усе бб-скiя паэты паразбягалiся... Раней шмат вершау тута складалi,  Нават пра мяне)))
                                  ответить на комментарий
                                  • sonejka-ja, 26.09.2018 09:33 #

                                    Ды на месцы. Яшчэ і паболела... Вунь экспромты пішам!   
                                    ответить на комментарий
                                    • GuVera, 26.09.2018 09:36 #

                                      )))))Ну то добра) Загляну пазней, ацаню!)))
                                      ответить на комментарий
                                      • sonejka-ja, 26.09.2018 09:36 #

                                           
                                        ответить на комментарий
                          • Elem, 26.09.2018 18:35 #

                            а як верш? можа папрасиць працытаваць ци лепей не трэба?
                            ответить на комментарий
                            • Zveroboy, 26.09.2018 18:51 #

                              Мозна....Я у сваім блогу магу.  
                              ответить на комментарий
                              • Elem, 26.09.2018 18:52 #

                                ды неяк страшна мне))) калі ўжо Сонейка выдаліла мне зараз добрыя эмоцыі патрэбны
                                ответить на комментарий
                                • Zveroboy, 26.09.2018 18:58 #

                                  Дзіўныя вы нейкія...вершык выдатны, нават смешны.  Там пра маці прыроду, якая прыбірае эвалюцыйным шляхам тыя няжыццяздольныя плямёны з гісторыі, каб не бадзяліся па свеце..  Ну дзе гунны? І пра іх вершы засталіся...
                                  ответить на комментарий
                                  • Zveroboy, 26.09.2018 19:03 #

                                    И ваабшчэ.... Школьная программа составлена еще совковыми недоумками. От сохи и станка.   К примеру, Чехова "Ванька Жуков" или Тургенева "Муму", которые вдалбливают в младших классах, недоступные для понимания взрослыми. Это очень сложные и зашифрованные произведения.И им не место в школе.
                                    ответить на комментарий
                            • sonejka-ja, 26.09.2018 23:00 #

                              У мяне, як кажуць, да нашага агульнага сябра толькі адно пытанне: якія адносіны мае гэты верш Анатоля Сыса да майго аповеду аб прыгатаванні айвы????  
                              ответить на комментарий
                              • Elem, 27.09.2018 07:12 #
                                +3
                                3
                                 такія пытанні часта задаюць пасля каментаў Апеся. Але ў чалавека свая місія, якую ен будзе выконваць нават пра варцы варэння)))
                                ответить на комментарий
                                • sonejka-ja, 27.09.2018 07:19 #
                                  +1
                                  1
                                  Па шчырасці, пытанне рытарычнае!!!!   Бо адказ вядомы! Да таго ж, я тут не першы дзень. А перафразуючы любімае з фільма... Гэтая місія ..., папрашу яе да мяне не прымяняць!!!!     
                                  ответить на комментарий
                                  • Zveroboy, 27.09.2018 18:56 #

                                    Ужо паразумеліся...Абое... 
                                    ответить на комментарий
                                    • sonejka-ja, 27.09.2018 18:58 #
                                      +1
                                      1
                                         Абедзьве!!!
                                      ответить на комментарий
  • GuVera, 26.09.2018 09:27 #
    +1
    1
    Мацi гэтак жа айву робiць) Але я не ем такое))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.09.2018 09:28 #

      Дык і  я ж лыжкамі не ем!!!    Гэта не варэнне! А па лыжачцы ў гарбату ці каву -- выдатна замяняе лімон! Ці Вы лімон таксама не ясце?!
      ответить на комментарий
      • GuVera, 26.09.2018 09:33 #

        Лiмоны люблю!) Дарэчы, гарбата з лiмонам мой сёняшнi надзённы допiнг ))))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 26.09.2018 09:34 #

          А ў мяне -- з айвой! Толькі кава... 
          ответить на комментарий
  • ledi-N, 26.09.2018 09:28 #
    +1
    1
    Сонейка, а запекать не пробовала еще?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.09.2018 09:30 #

      Пакуль не, але трымаю ў галаве! Цьфу ты! І тут рыфма лезе!!!    Калі сёння прывязуць чарговую порцыю на перапрацоўку, абавязкова паспрабую і зраблю справаздачу!  
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
260 постов
Последние комментарии
Lea
Lapka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}