Па той бок журналістыкі / Юбілей... пледа! :))) І крыху Чарнагорыі...

Ці бывае ў вас так, што набываецца якаясьці рэч з нагоды, а пасля па ёй жа тая нагода і прыгадваецца?! Што прайшоў год, два... тры... пяць... У мяне дык даволі часта.
... Якая зараз самая  любімая і патрэбная рэч?! Правільна, плед! Вось майму 10 гадоў споўнілася -- юбіляр!!!    А набыла я яго, хаця асаблівага выбару ў нашай цьмутаракані і не было, адразу па вяртанні з Чарнагорыі.
Ужо 10 гадоў прайшло! А памятаецца ўсё, як зараз. Як у верасні мы паехалі з такога халаднаватага ўжо, але цярпімага яшчэ надвор'я ў Беларусі, а апынуліся ў гарачым леце, дзе адразу ж -- плюс 33! І джынсы да цела прыліплі, пакуль дайшлі да сваёй вілы. 
Як на наступны дзень з раніцы мы далі нырца ў Адрыятыку... Ну добра, добра... Хтосьці даваў нырца... Я ж плаваць не ўмею. Але ўздоўж берага выдатна атрымлівалася, асабліва ў накірунку плыні. А вада... Бог ты мой, якая там прыгожая вада! А цёплая!
ЛяжУ на пляжУ і дасылаю смс брату: "У нас плюс 33, і я купаюся!" У адказ атрымліваю: "А ў нас плюс 3, і мы выбіраем на калгасным полі цыбулю"! Вау!!! Як кажуць, адчуйце розніцу. А гэта былі яшчэ тыя гады, калі рэдакцыю разам з іншымі арганізацыямі раёна традыцыйна ўвосень дасылалі на дапамогу калгаснікам. Правільна, сваёй жа працы ў спецыялістаў няма... А дзёргаць агародніну зможа кожны. Асабліва ў холад, дождж ці пад снегам...
Праўда, пасля ў Чарнагорыі надвор'е таксама сапсавалася. Усё ж верасень, практычна не сезон. Але з беларускім было не параўнаць. Дажджы, а тады ж і цёпла. Зрэшты, мы з маёй суседкай па пакоі на месцы не сядзелі, ездзілі па экскурсіях. Сплавалі на карабліку вакол Будвы, на караблі -- па Бока-Каторскай бухце. Пахадзілі па Каторы. З'ездзілі ў горад Бар, спадарожа палюбаваўшыся прыгажэнным выглядам зверху на Святы Стэфан. Нават у Албанію на экскурсійным аўтобусе скаталі! Ну, і стары горад у самой Будве -- гэта клас!
... А па вяртанні з Чарнагорыі я ў такі холад трапіла, што хуценька на базар, па той самы плед. Цёпла пад ім да гэтага часу.
І для настрою -- некалькі фотаздымкаў з той вандроўкі з восені ў лета.

 
 

 
 
 



 
  • Glace, 02.10.2018 10:30 #
    +1
    1
    А где фото юбиляра?)) 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.10.2018 10:37 #

      Так і думала, што хтосьці спытаецца...   Ну, плед і плед... Нічога асаблівага... 
      ответить на комментарий
  • aksinia, 02.10.2018 10:31 #
    +1
    1
    Прекрасные виды! И спасибо пледу, что пробудил воспоминания)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.10.2018 10:38 #
      +1
      1
      Дзякуй! Так, сапраўды! Бярэш якую рэч -- і па-а-а-гналі ўспаміны!   
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 02.10.2018 14:09 #
    +1
    1
    У людзей і астравы нармальныя, з дамамі і дрэвамі, а не слёз  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.10.2018 15:24 #

      І не кажы ты... 
      ответить на комментарий
  • GuVera, 03.10.2018 11:43 #
    +1
    1
    Прыгожая цiкавая краiна) Прырода ды увогуле  атмасфера прыемная, манастыроу шмат, людзi душэуныя, мора цеплае... Радуюся, што i у гэту краiну  нядауна прыляцела мая кнiга казак! 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.10.2018 11:50 #

      Так, шмат пераваг...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
260 постов
Последние комментарии
Lea
Lapka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}