Па той бок журналістыкі / У чаканні "акенца" ў лета...

 
Хаця сіноптыкі часта памыляюцца і "павЫдУмляюць", за прагнозам надвор'я я звычайна сачу пільна. Прывычка. Бо не люблю, напрыклад, проста так цягаць з сабой парасон, які ўсё ж мае вагу... І плюс да таго, што бярэцца ў сумку абавязкова, цяжару дадае... Таксама не дужа прыемна, калі апранаешся па-летняму, а тут аднекуль -- раз! -- і восень наляцела. Ідзеш і дрыжыкі прадаеш...
Бывае, што прагноз, які бачыла з "учора на сёння", аказваецца больш дакладным, чым з "сёння на сёння". І вось вам свежы прыклад. У панядзелак на аўторак у нас паабяцалі магчымы дождж на раніцу і ўдзень. У аўторак раніцай парасончыкі прыбралі. Ранкам абяцалі пахмурна, удзень -- сонца з-за хмаркі і без ападкаў. У выніку дождж пачаўся з самай раніцы...
Ну, а зараз я ў чаканні выхадных. Бо на сёння і дні наступныя -- холад і дажджы-дажджы-дажджы... А на суботу-нядзелю -- сонца і цёпла. Адразу паказвалі на нядзелю ажно 18-20! Ого, якія прыемнасці нас чакаюць!!! Тады тры градусы забралі. Сёння градус прыкінулі назад... Так і "гуляюцца". 
Але як бы там ні было, па ўсім відаць, што на выхадныя нас чакае "акенца" ў лета. І гэта здорава! Можна планаваць экскурсіі-вандроўкі, адпачынак на прыродзе, працу на дачы... Каму што падабаецца...
Так што цёплага сонечнага надвор'я ўсім нам! 
  • batleya, 03.10.2018 09:54 #
    +1
    1
    Дзякуй! Таксама чакаю гэтых "акенцаў" )) Бо час афіцыйнага адпачынку на сходзе, а працы не паменшала!) Ды і па грыбы так і не схадзіў - яшчэ раз упэўніўся. што імправізацыя гэта найлепшы з планаў!)) А яшчэ ж і і прафесійнае свята хочацца адзначыць разам з добрай пагодкай!)) Так што чакаем з надзеяй!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.10.2018 11:32 #

      О, у мяне грыбы ўжо таксама ў плане!  Наўрад ці будуць, але ж хоць прагуляцца па восеньскім лесе! Таму чакаем-чакаем! 
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 03.10.2018 19:47 #
    +1
    1
    А у нас сёння нават вясёлка была   
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.10.2018 20:00 #

      Ого!!!! Ды двайная???? Круцяк! Як Вам класна!!!! А я ўсё выглядала-выглядала ў сябе... А фіг! Там, дзе яна заўсёды бывае, неба цёмным засталося... А ў Вас там супер!!! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
260 постов
Последние комментарии
Lea
Lapka
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}