Па той бок журналістыкі / Сёлета -- упершыню...

Ну вось і надышоў той восеньскі дзень... Не, зусім не цёплы і не светлы. Наадварот. Я ўпершыню сёлета, падняўшыся а сёмай раніцы, не рассунула шторы, бо было цёмна і яшчэ свяцілі вулічныя ліхтары. Пачатак канца -- як вызначаю гэта для сябе... Цёмныя раніцы, цёмныя вечары... А калі яшчэ і ўдзень замест сонейка дождж... Называецца, свяці сабе сама!!! 
А дождж у нас учора пагалівудзіў дзень, пагалівудзіў вечар... Ды так і застаўся на ноч не госцем, а гаспадаром... Так з раніцы і працягвае рабіць з асфальта мора. І адразу думкі ў галаву прыходзяць пра адмысловы абутак -- гумавыя боты...
Вецер у пАру дажджу таксама стараецца яшчэ з учарашняй раніцы. Суткі ўжо, а яму не надакучае разгойдваць дрэвы, ляпаць адлівамі, зрываць з людзей капюшоны, вырываць з рук парасоны, забірацца пад курткі... І дзьмуць, дзьмуць, дзьмуць, ахаладжаючы ўсё вакол.
А яшчэ ж учора пад вечар дождж быў такім... дыяментным! У нябеснае акенца вызірнула сонейка... І як жа заблішчэлі кроплі на ліпах! Як ззялі-пераліваліся! Эх, шкада, што ў кадры гэта асабліва не бачна... Толькі дождж -- пункцірам... Доўгім... А як заззялі яны на траве! Прыгажосць!
 
Усім -- цёплага прыемнага дня! Свецім сабе самі -- і грэемся!!!   
  • Letto, 04.10.2018 08:16 #
    +1
    1
    Дзе яно усе? (  
    ответить на комментарий
  • dmitry90, 05.10.2018 09:55 #
    +1
    1
    Свецiм А што яшчэ застаецца рабiць
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.10.2018 09:56 #

      Адабрам-с!  
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}