Яшчэ не ўсё...

Яшчэ не ўсё скончана, хаця на заўтра ў нас ужо абяцаюць пахмурнасць, воблачнасць, дождж і холад... Не скончана, пакуль непадалёк ад ложка чакаюць свайго часу жоўтыя шарыкі айвы... Яны так заманліва пахнуць, што адразу ж узгадваецца, які водар ішоў ад іх пад сонцам, што свяціла ярка і грэла зусім нядаўна...
Не ўсё скончана, пакуль у маленькім кошыку даспяваюць -- 22 кастрычніка! -- памідоры. Сёлета жоўтыя і чорныя дэ Барао парадавалі ўраджайнасцю ну проста неверагоднай! Вось гэтая талерачка -- нам на сняданак на заўтра... У дадатак да асноўнай стравы. Патроху, каб расцягнуць задавальненне.

І ўсё ж -- чалавечы фактар?!

Працягваю сачыць за расследаваннем вакол аварыі пры старце чарговага касмічнага карабля "Саюз" з Байканура. Каму цікава, пачатак і спасылка вось.
Так, яшчэ нічога не завершана. Так, канчатковыя высновы не зробленыя... Але ці могуць шмат аднолькавых меркаванняў указваць на тое, што версія правільная?! Я думаю, што могуць. Але -- пажывём-пабачым...
Сёння чарговая інфа на тут.баі проста:
https://news.tut.by/world/612541.html
Дык што, прычына ўсё ж -- чалавечы фактар?! Дапусцілі, як у нас кажуць, касяк ужо пры зборы ракеты на Байкануры?!
Ну вось, тут пры старце ў КОСМАС -- такое... А я чагосьці хачу ад…

Ацяпляльны сезон-2018. Дзень 16-17

Так, на жаль, наш серыял пакутаў пра ледзяныя батарэі працягваецца. Як кажуць, дзякуй усім, хто са мной! Хто гэта чытае, падтрымлівае, спачувае, раіць, як дабівацца праўды.. Хаця ў нашым выпадку пакуль не працуе ні-чо-га... А на дварэ, між іншым, 21-га кастрычніка... Адзін з апошніх дзянькоў залатога бабінага лета. 
А перад ім быў -- дзень шаснаццаты, 20 кастрычніка.
Памятаеце, што было да гэтага?! Ага, маё другое марнае тэлефанаванне ў пятніцу ў дыспетчарскую Чэрвеньскага камунгаса са скаргай, што грэе толькі адна батарэя. І тлумачэнне дыспетчара, што на трасе 2 парывы, і кацельня…

Яны сапраўды мяне чакалі!

Падараваўшы сапраўдны вал грыбоў летась, сёлета лясы, у прыватнасці, нашы, проста адпачываюць... Рэдкія грыбы ўлетку... Яшчэ радзейшыя -- увосень... Плюс засуха, якая не давала ніякай надзеі на хоць невялічкі грыбны ўраджай... І так атрымалася, што ў лесе за дачай, які колькі гадоў таму мы адкрылі для сябе як грыбны, я сёлета і не пабыла. Ну як жа так???
Тым больш -- шыкоўнае ж бабіна лета. Праўда, з халоднымі начамі, а месцамі -- і з замаразкамі... Але раптам усё ж мае грыбы мяне чакаюць??? І плачуць???  
Карацей, 17 кастрычніка не вытрымала. І ў бліжэйшыя…

Аматар траўкі:)))

Хаця і не люблю сабак, але за некаторымі бывае так забаўна назіраць... Вось суседскі французскі бульдожак, пра якога ўжо неяк згадвала. Сёння выйшла на лоджыю, а яго гаспадыня, з якой мы разам змагаемся за ацяпленне, греецца на лаўцы. Сабачка ж гуляе самастойна. Ён ужо старэнькі, але яшчэ за коткамі я-я-я-як уляжацца! А вось веласіпедыстаў ужо не ганяе, як па маладосці!   
Дык вось пакуль мы абмяркоўваем, што замерзнем сёлета канчаткова, сабачка з асалодай... есць траўку! Спакойна так, разважліва, засяроджана... Пырэй нейкі грызе... І на мой…

А котка-то -- запальвае!

Я ў сваім гаротным стане, які ўсё ж крыху палепшыўся (і выключна дзякуючы глінтвейну!    ), на дачу сёння не паехала. Адзіным прадстаўніком ад сямейства добраахвотна і з песнямі туды выправіўся тата.
Па вяртанні яго дахаты распытваюся:
1. Пра рыбак. -- Жывыя і б'юць хвосцікамі!
2. Пра мышку. -- Не адпачываў у хаце, таму і не чуў, ці вылазіла. Затое выдатна я мінулы раз чула -- яна шкрэблася пад падваконнем і зноў прасіла кавалачак батона! 
3. Пра суседку-рэпетытара. -- Не выходзіла, бо не было…

Глінтвейн -- гэта рэч! Дзякуй, Надзя @Nayana!


Давядзецца мне проста паверыць: там сапраўды глінтвейн!  Ведаю-ведаю, што посуд павінен быць шкляным, але... Чаго не маю, таго не маю. Звяла пасля таго, як некалькі гадоў таму паступова "коцнула" штук пяць шкляных кубкаў. Вельмі яны…

Ацяпляльны сезон-2018. Дзень 14-15

Увогуле-то пішу гэта для таго, каб зафіксаваць, скажам так, аб'ектыўную рэальнасць. Дзённік жа...
Сёння добрая знаёмая падказала, што пару дзён таму па каналу "Сталічнае тэлебачанне" (а ТВ я, прабачце, не гляджу ўжо гадоў з сем, зусім) зноў паказвалі Чэрвень і штосьці пра ацяпленне. Знайшла сюжэт.
http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/16-gradusov-tepla-syrost-i-plesen-zhiteli-novostroyki-v-chervene 
Засмуцілася яшчэ больш. Бо з вуснаў адказных асоб пачула такую няпраўду!!! Асабліва абурыла, што ў нас (!!!) рэжым прапальвання!!! На вечар і ноч падключаюць ацяпленне! Хацелася б толькі…

Як коткі ловяць рыбу! :))))


Пра гэтую котку на дачы згадвала ўжо. Яна чыясьці, але вельмі галодная пастаянна. Прыходзіць і просіць. Настойліва. Трэцца аб ногі, жаласліва мяўкае, перабірае пярэднімі лапкамі і ўключае маторчык ад трактара... Часцей за ўсё ёй дастаецца малако. І…

Ацяпляльны сезон-2018. Дзень 1-13

На жаль, мой "раман" з камунгасам усё доўжыцца і доўжыцца. Без аніякай узаемнасці з яго боку. Ужо здавалася, што ніякім бязладным пачаткам ацяпляльнага сезону мяне не здзівіш... Але сезон-2018 усё ж здзівіў. На жаль. І дзівіць працягвае.
Звычайна, як і ва ўсім нашым пяціпавярховым доме, грэць пачыналі ў кватэры хаця б адна-дзве батарэі з чатырох. Толькі не ў гэтым кастрычніку. Вось такая хроніка падзей у мяне атрымалася.
Дзень першы. 5 кастрычніка.
Раней, гадоў з дзесяць таму, увесь жылы фонд нашага мікрараёна падключаўся практычна ў адзін дзень. Пасля таго, як у Мінску пачалі афіцыйна абвяшчаць…

sonejka-ja
355 постов
Последние комментарии
Akisun
Morgenstern
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}