Лета для матылька


...Ён зусім ужо збіраўся заснуць... Бо холад -- не самае лепшае адчуванне для легкакрылай істоты. Матылёк знайшоў старую ёмістасць у гаспадарчай пабудове, склаў крылцы і падрыхтаваўся да пераходу ў глыбокі сон ажно да самай вясны. А тады ён зноў…
  • 11
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 16 октября 2018 22:04

Кальрабі... з "дзеткамі"! :)))

Вось іншыя качаны -- як качаны... То вялікія і пузатыя, кілаграмаў так на тры-пяць, то выцягнутыя і доўгія, па форме нагадваюць снарад, то маленькія і круглыя, як сапраўдная рэпка (а кальрабі ў перакладзе з нямецкай мовы -- капусная рэпа). А гэты вырас... з дзеткамі!   

Праводзіць птушак у вырай: місія выканальная! :)))

Самае цікавае, што, мабыць, па нейкай прыхамаці лёсу, ці Сусветнага Розуму, ці кагосьці-чагосьці там яшчэ... Словам, па ўсім відаць, што сёлета гэтая ганаровая місія выпала мне. Праводзіць птушак у вырай з фотаапаратам у руках. Апынацца ў той час і ў тым месцы, каб гэта ўсё пабачыць і зазняць. Зрэшты, мяркуйце самі...
Спачатку гэта былі буслы, якія збіраліся ля нашай дачы і доўга кружылі ў небе. Затым падчас паездкі на маршрутцы ў Мінск мне давялося пабачыць буслоў (ну, відавочна ж, нашых!), якія стаялі на полі на рулонах саломы і паміж імі. На Пакроў, 14 кастрычніка, падчас прагулкі над…

Прагуляліся! :)))

... Фітнэс-бранзалет -- на руку, тэлефон з фотаапаратам -- у кішэню, маму -- пад руку... І -- на прагулку! Калі ўжо кастрычніцкая гарачыня (ха-ха!) не так адчуваецца, калі сонца не слепіць вочы...
Найперш ідзём да дзіцячага парку праз двор бальніцы, дзе ў дрэў нават мяккія іголачкі жоўтага колеру...

Ні пагрэцца, ні падЫхаць...

Ну вось яно, бабіна лета!!! Цудоўныя цёплыя -- сапраўды залатыя ва ўсіх адносінах! -- дзянёчкі, выдатны прагноз на некалькі бліжэйшых дзён (у нас пакуль бачна да чацвярга)... Ну крута!!!!
Функцыі камунгаса добраахвотна ўзяло на сябе Сонейка (ха-ха! Зразумела, з чаго я смяюся!   ). Вось каб і брат яго яшчэ -- Месяц -- саграваў па начах, дык і зусім было б выдатна...
Але тое, што Сонейка днём нагрэе праз вокны-лінзы, вельмі хутка затым астывае. І ўсё ж...
... Сёння ўдзень, не верачы самой сабе, я пачала... распранацца! Не, гэта не…

Рэальныя жахі

Як чалавек, які яшчэ 5-6 гадоў таму блізка стаяў да тэмы космасу, сёння літаральна аслупянела, прачытаўшы інфу на тут.баі, што адбылася аварыя пры запуску чарговага "Саюза" з касмадрому Байканур.
https://42.tut.by/611313 
"Экіпаж выратаваны" -- паведамляецца прама ў загалоўку. Але пакуль я прачытала да самага заканчэння, мяне страсянула не раз і не два. А з самых першых секунд па мне пабеглі "мурашкі"...  далібог, памерам са слана!!!  
Усё адразу прыгадалася... І гібель Гагарына, хаця і не ў космасе, але ж у небе, і "Чэленджэр", і іншыя аварыі касмічных…

325 грамаў


Вось такі зімовы прыгажун сёння быў мною з'едзены! І гэта яшчэ не самы вялікі!
Урадзілі сёлета не толькі летнія яблыкі, але і зімовыя. На жаль, не ведаю, як называецца гэты гатунак, на адной яблыні іх прышчэплена некалькі. Але во гэты -- самы любімы…

Фантастычнае неба-2

-- Ой, якое неба! -- захоплена ўсклікнула мая мама. -- Быццам з кавалачкаў, і яны падсвечваюцца!
Неахвотна расплюшчыўшы адно вока, зірнула ў акно з канапы, на якую ўпала па вяртанні з дачы. Усё ж адчувальная фізічная праца не спрыяе вечаровай бадзёрасці.
Літаральна праз секунду два вокі нагадвалі пяць капеек -- кожнае! А яшчэ праз пару секунд, усвядоміўшы, на якое фантастычнае відовішча прапаноўвае мне зірнуць мама, я бадзёранька ўсхапілася, скокнула да фотаапараціка і вылецела з ім на лоджыю.
-- Аа-а-а-а-а!!! Оо-о-о-о-о-о!!! ВАУ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Нішто сабе!!!!!!

"Раман"... з камунгасам-2

Працяг. Пачатак во: http://sonejka-ja.bloger.by/100122/
Калі я яшчэ старалася ва ўсім шукаць пазітыў, спрабавала нават пісаць не скаргі, а такія лёгенькія замалёвачкі. Такія думкі ўслых. Штосьці нават захавалася ў электронным архіве, на маё здзіўленне! Напрыклад, во гэтае, датаванае 15.10.2008! Ого, 10 гадоў! Нават самой цікава пачытаць. Так бы ўжо не напісала б зараз... пяшчотна... Толькі РР-Р-Р-Р-Р-Р-Р--РР!!! Давялі за столькі гадоў...   Плюс здароўе, самі разумееце... Якім яно стала...
У ЧАКАННІ АБУДЖЭННЯ,
або
Няхай жыве цяпло!
Калі б хто толькі…

"Раман"... з камунгасам

Доўжыцца ён ужо гадоў ..наццаць. Як зараз памятаю: усе праблемы з ацяпленнем у нашай кватэры, а таксама ў чатырох над намі, пачаліся ў той год, калі ўсталявалі агульнадамавыя лічыльнікі цяпла. Хаця я і не ўпэўнена, што прычына ў гэтым. Але пакутуем мы дакладна з таго часу. Ніводнага года не было, каб у нас, як у людзей, падчас падачы цяпла загрэлі ўсе чатыры батарэі -- 2 падачы і 2 абраткі. Заўсёды рвалі нервы, тэлефанавалі, пісалі... Колькі за гэты час памянялася дырэктараў камунгаса, колькі спецыялістаў... А праблема да гэтага часу не вырашана. Каля 25 гадоў пакутуем... Во як...

sonejka-ja
355 постов
Последние комментарии
Akisun
Morgenstern
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}