* * *

Краявіды, да болю знаёмыя --
Пад крылом.
Не кружыце, буслы, 
Над чужынаю --
Тут ваш дом.
Дзе гняздо, як калыска дзіцячая,
Шмат разоў
Буслянятаў прымала-праводзіла
Зноў і зноў.
А пасля спадзявалася-верыла
Дзень пры дні,
Што ўвесну ўсё ж такі вернецца

Люблю я...

... ПА-МІ-ДО-РЫ!!!   
Гэта ў мяне, мусіць, ад мамы. У студэнцкія гады яна столькі іх пераела! Бо былі памідоры ў Мінску тады таннымі...
Люблю іх за адмысловы выгляд і смак...
За іх разнастайнасць…

Аднакласнік дрэннага не параіць, альбо Цешча -- гэта рэч! :)))

Не знайшоўшы патрэбных гатункаў агуркоў па вясне ў звыклых гандлёвых кропках, заходзім з мамай у краму, дзе сярод іншага насеннем гандлюе мой аднакласнік. Выбраўшы сёе-тое, рыхтуюся заплаціць патрэбную суму. Але тут Сяргей прапаноўвае набыць яшчэ…

Развітанне з Радзімай

Гэта было штосьці неверагоднае!!!! Другі год запар нам пашчасціла назіраць вялізную колькасць буслоў, якія рыхтаваліся развітацца з Радзімай. І калі ў мінулым годзе іх назіралі над дарогай непадалёк ад дачаў, дык сёлета -- проста над дачай, прама над…

Яблычны Спас -- частуем ВАС!!!

-- А давай пачастуем сёння яблыкамі суседзяў?! -- раніцай прапанавала мне мама.
І пачала прыгадваць традыцыі свайго маленства, якія панавалі ў яе роднай вёсцы Яўкіна, што на Смаленшчыне. Увогуле, мне ніколі не надакучае слухаць такія гісторыі. І…

Вада... з "горкай"?!

Вось тут ужо не скажаш, што "тыгру не дакладваюць мяса"!!!!    У сэнсе, што ваду ў бутэлькі не даліваюць. Вядома ж, усялякае бывае. І часцей за ўсё сапраўды недалітае трапляецца. Але каб так...
Просяць адкрыць ваду ў бутэльцы. "Дарыда". Аква. Не мінералка, без газу. Таму кручу смела і... Льецца! Та-а-а-а-а-а-аак!!!! Я разумею, што горача, яна нагрэлася... Але ж тут простая вада! Кручу туды-сюды акуратненька, як мінералку... Льецца!
У рэшце рэшт, адкруціўшы цалкам і зацёршы лужынку... Смяюся!!!  [::smile-green…

У балоце -- з прыгодамі

Акрыленая сёлетнім поспехам у збіранні і перапрацоўцы чарніц, вырашыла ўсё ж завітаць і ў балота, дзе не была даволі даўно. То ніяк не трапляла па тэрмінах па буякі ці журавіны (спахоплівалася, калі ўсё ўжо адыходзіла), то балота гарэла і знаёмыя…

Каму - сапсаванае, а каму -- смаката

У сёлетні яблычна-грушавы сезон пладоў на дрэве столькі, што прама там некаторыя і пачынаюць псавацца. Дакладней, іх псуюць: восы, чарвякі ды іншыя ахвотныя паласавацца. Але, аказваецца, гэта не поўны спіс! Да іх далучыліся... матылькі!
Ніколі раней…

Гэтая паласатая сво...

Ну вось як тут не паверыць у цагліну, якая можа зваліцца табе на галаву ў любым месцы?! У тым сэнсе, што тваё цябе ўсюды знойдзе... 
Выйшла на лоджыю зняць рушнік, які вывесіла туды, каб прасох. Як заўсёды, адной рукой цягнуся да прышчэпак і на іх жа гляджу, прыжмурваючыся ад сонца... А другой, не гледзячы, бяруся за яго ўнізе. І -- а-а-а-а-а-а-а-а-а-а-а!!!! У палец, здаецца, утыкаецца іголка! З усёй сілы!!!! Карацей, да варажэі не хадзі: аса! Паласатая сво...!!! У мяне і ад камароў адразу пухліны няслабага памеру надзімаюцца, а тут...
Ну вось што, што ёй патрэбна было на…

Мне тэрмінова трэба... каска!

І гэтая разумная думка прыйшла ў галаву сёння на дачы! Праўда, зусім не таму, што ў нядзелю ў нас -- Дзень будаўніка. Дарэчы, тут ёсць прадстаўнікі гэтай прафесіі? З надыходзячым святам!!!
І -- лірычнае адступленне. Прыгадваецца мне напярэдадні…
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}