Выдатненька (не)...:(((

Я пакуль яшчэ не пазнаёмілася з «займальным» дзействам пад назвай «Датэлефануйся на нумар 115». А калі рабіла гэта...мм-мм-м... ці то мінулай восенню, ці то гэтай вясной (ужо і не прыгадаю), дык наш горад не быў падключаны да агульнай сістэмы. І я трапляла ўсё ў тую ж дыспетчарскую Чэрвеньскага камунгаса. І недаверліва выпытвала, ці гэта сапраўды наша. І думала, у чым жа прыкол...
А калі днямі пачула-прачытала, як людзі тэлефануюць і на чарзе... 140-ыя...    А праз 2 гадзіны аўтадазвону (!!!)... 47-ыя... Каравул!!!!! І гэта – клопат пра людзей…

Сезон каштанчыкаў... скончаны?!

Ці гэта я так позна падключылася да акцыі «Збяры каштанчыкі, засмець хату!»  , ці сапраўды яны так хутка асыпаліся... Але факт застаецца фактам.
Люблю, калі яны свежанькія, гладзенькія, бліскучыя. Тады проста з рук не выпускаю. А гэтыя два, што на працы, пачалі ўжо зморшчвацца.

Караву-у-у-ул! Нас замятае!!!

А ў Каменнай Горцы спахмурнела...
А ў Каменнай Горцы... ВАЛІЦЬ СНЕГ!!!!!      

І чаму такі жорсткі... снег?!

Вось сюрпрыз дык сюрпрыз атрымалі некаторыя... Прычым, прабачце, не 7 лістапада, што было б ужо не дужа дзіўна, а 7 кастрычніка! Сне-е-е-е-е-еег! Каравул!    
Не, асабіста ў нас яго не было... Таму так і дзіўлюся. 
... Еду на працу. Дзесьці на палове дарогі расплюшчваю вочы... І што бачу? Снег! Ды мнагавата так! І на траве, і на дрэвах, і на машынах, і на дахах дамоў... Праўда, у Каменнай Горцы ледзь-ледзь на верхавінках рознакаляровых дрэў засталося яго...
І адразу прыгадалася:
– Почему так жесток снег, оставляет твои следы...

Дні сурка...

...нечакана атрымаліся ў мяне ў выхадныя. Зусім нечакана. Але, мусіць, так трэба было...
Калі выходзіш з дому ў 6.50, а заходзіш у 19.50... Дык усе значныя і аб'ёмныя справы адкладаюцца на выхадныя. Тым больш, калі холад і дажджы, на дачу не паедзеш. Таму дом і толькі дом.
Але на гэты раз арганізм закапрызіў. Учора пасля абеду як легла пад плед адпачыць пару-тройку хвілін, так і правалілася... На пару гадзін. А тады падарвалася справы рабіць. У крамы, прыгатаваць, прыбраць. Свята ж у нядзелю. Дзень настаўніка, ага. А палове дзясятай вечара скончыла сваю мітусню. Ну…

Аа-а-а-а-а, падману-у-у-у-улі! :(((

Вось для мяне самае горшае – гэта калі даюць надзею, а пасля яе забіраюць...
Так здарылася і сёння. Не паспелі мы, тры настаўнікі, якія былымі не бываюць, настроіцца на прыемны дзень і святкаванні, як пачулі, што ў сістэму заліваецца вада! Ну нарэшце!!! А то ж надакучылі гэтыя дубак і сырасць. І як бы вокны ПВХ, правільна ўстаўленыя, ні стараліся, але ўсё роўна з учарашняга вечара цалкам «затуманіліся». Сёння па звычцы адчыняю акно ў дубак, каб сцягнула гэтую «туманнасць Андрамеды». А фіг нам!!! З-за рознасці тэмператур і адсутнасці пастаяннай крыніцы цяпла ў…

Любуюся восенню і мару... пра ёлку!

Нарэшце ў пятніцу ранкам неба выяснілася. І настрой ад гэтага палепшыўся. Маршрутка прыехала ў Мінск раней, і ў мяне атрымалася больш вольнага часу да пачатку працоўнага дня.
Па шчырасці, яго пасля адпачынку і так нямала. Бо перасела на ранейшую маршрутку. Па-першае, яна практычна заўсёды вольная. Па-другое, не хочацца несціся на скрут галавы ў метро, з метро і да працы. Гэта можна было рабіць улетку, калі вопраткі на табе няшмат. А калі світар і куртка... Нее-е-е-е-е--ее!!! Лепей няхай у мяне штораніцы будзе паўнавартасная прагулка...
А тут, у пятніцу, і ўвогуле 35 хвілін…

Прыемная неспадзяванка! :))

Учора паглядзела прагноз на сёння. Праўда, па сваім горадзе. Дажджы магчымыя. Гэта значыць – альбо так, альбо не. На мінскае надвор'е не зірнула... А дарэмна!
Яшчэ з вечара хацела пакласці ў сумку парасон. Але штосьці забавілася, а тады не хацелася ўключаць святло, будзіць сваіх. Ну, думаю, раніцай вазьму. Прачнулася – памятала яшчэ... А тады... Колькі хвілін не хапала, на маршрутку спазняцца не хацелася... Цыгель-цыгель...
Карацей, толькі на вуліцы прыгадала, што парасон так і не ўзяла. Але ж дождж толькі магчымы... Мо, праскочу??? Надвор'е з ранку ў нас добрае.
Прыехала ў Мінск. У раёне…

Пабагацелі?!

Асабіста я адчуваю сябе ніякавата, калі бачу ля смеццевых кантэйнераў выкінутыя кімсьці прадукты. Не, зразумела, што ўсё бывае. І ў мяне зрэдчас. Праўда, не ў вялікай колькасці. Таму той жа кавалачак сыру, які займеў плесню, а не атрымаў яе пры "нараджэнні", ціхенька, ва ўласную сметніцу, каб ніхто не бачыў... Ну, і пэўнае пачуццё віны. І крыўды на сябе, Маўляў, эх ты, варона, не магла яго раней згледзець, калі яшчэ быў нармалёвым...
Але калі ля кантэйнераў навідавоку ляжыць палова скрынкі памідораў... Кавалкі хлеба... Ніякавата. А ўчора і ўвогуле...
Падыходжу выкінуць смецце і бачу, як тата…

Сезон шамацення і збіральніцтва – распачаты! :))

Ой, якая ж прыгажосць на вуліцы!!! Ну і што, што вецер моцны?! Затое дажджу няма. І сонца раз-пораз радуе. А галоўнае – радуюць яркія фарбы вакол! Ну вачэй не адвесці ад дрэў ды кустоў! Толькі б не забыцца, што абедзенны перапынак невялікі і што на працу трэба вярнуцца ў тэрмін!  
А так... Якое ж задавальненне – гуляць па наваколлі і шамацець апалым лісцем! Так, ужо не мокрае! Шамаціць! То тут, то там мамы з дзеткамі збіраюць з яго букеты. Яшчэ крыху – і я таксама да іх далучуся. Бо ўтрымацца немагчыма проста!  Такое хараство пад нагамі!

sonejka-ja
503 поста
Последние комментарии
Gina
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}