З прыгожай датай – Канстанціна @batleya!

Сёння прыгожае свята ў нашага дарагога, шаноўнага Канстанціна @batleya!
Косця, шчыра віншую!!!

 
Ты сапраўды – лепшы сярод лепшых!!! Няхай табе заўсёды шчасціць па жыцці, удалымі будуць усе справы і пачынанні. Пабольш табе добрых людзей вакол, сонечных…

І зноўку для чытання, калі часу шмат...

Чарговы вельмі цікавы (як для мяне) матэрыял на тут.баі. Але калі па дыяганалі чытаць, не той эфект. Толькі калі часу шмат...
Тут для мяне ўсё супала: актуальнасць тэмы, вельмі цікавая асоба ў цэнтры аповеду, шыкоўныя вялікія фотаздымкі...
Пра вырошчванне лаванды, складанне букетаў... Пра сваю справу...
https://news.tut.by/society/691223.html 

І гэта мы яшчэ паспелі...

Адзінае, што паспелі паміж 2 патопамі на дачы, паміж Венецыяй і Атлантыдай, – гэта некалькі разоў сабраць ураджай трускалак!

 
Проста дзіва, што яны тады выжылі. І саспелі. Прычым даволі салідна.

Пачастунак-2... і 3...:)

Пачастунак ад брата, здабыты ім ва ўласны дзень народзінаў, учора! :) Вось чым займаюцца ў дзень народзінаў суровыя беларускія мужчыны: ці ягады (раней), ці грыбы, ці рыба...:)

 

У нас больш няма дачы... Засталася Атлантыда...:(

Патэлефанаваў сусед па дачы... Нават трохі раней, чым я чакала пасля гэтага ліўня... Сказаў, што вады яшчэ больш, чым той раз. Усё накрыла больш чым на паўметра.
Ну, вось цяпер усё зразумела. Дачы ў нас няма. Ёсць Атлантыда...:(
Бясхозны ўчастак насупраць з іншага таварыства, куды звычайна сцякала палова вады, набыў малады і актыўны. Падняў сам участак, насыпаў ад дарогі ўверх загародку. І мы засталіся апошнім бастыёнам...
А яшчэ ж папярэдняе так і не высахла... Каб думаць пра дрэнажныя свідравіны... Ужо не актуальна...:(
Усур'ёз падумваю адкрыць фонд дапамогі пацярпелым ад патопаў у нашым садовым…

У чаканні... :)

Надвор'е ў нас сёння нялётнае...
Спачатку ў 5.15. я-я-я-я-я-яяк... грымнула! Падхапілася і парысіла выключаць мадэм. Хаця, калі б што, ужо і не трэба было б... Але ў чарговы раз – абышлося.
Тады зашшшшшшшшшумеў дождж. Але і сонца сёння парадавала. 
Зараз зноў спахмурнела...
Раз-пораз заходжу на ББ. Чаго?! Ды чакаю, хто што цікавага з маіх сяброў напіша...
А тут – пуШта...:(

Госць... Нязваны... :)

Але ж прыгожанькі такі... Бачыла раней, толькі не на сваёй лоджыі...
А тут... Прыязджаю аднойчы з дачы, куды ездзіла да працы, устаўшы а пятай раніцы, падыходжу да дзвярэй на лоджыю, а там...

 
Адразу бачна, чыё... У сэнсе, што тата-сіямец прыходзіў да…

І нічога новага... :(

Што абяцалі з раніцы, тое і прыплыла... У прамым сэнсе... 

 
Дарэчы, там, справа, бачная частка кантэйнераў, пра якія я расказвала... Хтосьці ноччу добра ў іх пашчыраваў... Ці то сабачкі, ці то коцікі, ці то... Карацей, проста срач побач...:(

2:0 на маю карысць! Амаль баскетбол! :)

Учора ў нас надвор'е галівудзіла: то дождж, то сонейка... Мянялася па 10 разоў за гадзіну! І вось пасля аднаго дажджлівага перыяду, як заўсёды ў апошні час, перад смеццевымі кантэйнерамі ўтварылася мора.
А мне ж трэба смецце выкінуць! :)  І ў лужыну не станеш, і побач не кінеш, не прывыкла...
Ага... Вырашыла абысці кантэйнеры з тылу. Так, там няма асфальту і, адпаведна, няма лужыны... Але... Нам не так даўно паставілі кантэйнеры новыя, сталёвыя (тыпу). І накрыўкі ў іх адчыняюцца менавіта назад.
Таму, абышоўшы кантэйнеры, замест дзірак я ўбачыла суцэльныя шчыты.
А якое выйсце?! Дакладнымі кідкамі…

Не ямо незапошчанае! :)

Ну вось што, уласна кажучы, атрымалася з учарашняга пачастунку брата:

 
Ага... Тлустае, шкоднае... Затое такое смачнае! :)

sonejka-ja
741 пост
Последние комментарии
Lapka учора ў 13:01
Lapka 17.01.2021 21:03
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}